На падставе права аб спадчыне перааформiць чэкi нельга
У газеце «Звязда» за 23 снежня 2005 года было паведамлена, што да 1 студзеня 2007 года падоўжаны тэрмiн перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё». У кастрычнiку 1994 года мною асабiста i маiм мужам на падставе дагавора ў фонд «ПРIФ» былi перададзены чэкi «Маёмасць», у лiку якiх былi i 89 чэкаў «Жыллё». Пасля смерцi мужа на падставе пасведчання аб праве на спадчыну па закону я з’яўляюся спадчынiцай i яго чэкаў. У снежнi 2005 года па маёй просьбе (i наяўнасцi пасведчання аб спадчыне) 179 чэкаў, у тым лiку 89 чэкаў «Жыллё», былi вернуты на мой чэкавы рахунак у аддзяленне ААБ «Беларусбанк» у г. Вiлейцы. Аднак атрымаць 89 чэкаў «Жыллё», як указана ў пасведчаннi № 308 аб памеры квоты iмянных прыватызацыйных чэкаў, у мяне не атрымалася. Цi магу я ў сувязi з даным рашэннем прэзiдэнта атрымаць чэкi «Жыллё» па спадчыне ад мужа i перарэгiстраваць iх?.
С.С. Дубовiк, г. Вiлейка. Па дамоўленасцi з кiраўнiцвам фiлiяла № 632 ААБ «Беларусбанк» у г. Вiлейцы лiст чытачкi быў перасланы для разгляду па месцы жыхарства заяўнiцы. Вось што нам паведамiлi праз вызначаны тэрмiн на афiцыйны запыт. «Пунктам 18 Палажэння аб iмянных прыватызацыйных чэках «Маёмасць», зацверджанага Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi 27.01.1994 года, прадугледжана, што грамадзяне могуць выкарыстаць выдадзеныя iм асабiста (выдзелена ў адказе. — Рэд.) iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць» — у адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь». Далей паведамляецца, што, паколькi чэкi «Маёмасць» заяўнiца атрымала на падставе пасведчання аб праве на спадчыну, далейшае iх пераафармленне на чэкi «Жыллё» з’яўляецца парушэннем указаных вышэй нарматыўных прававых актаў. «На падставе выкладзенага выдача вам чэкаў «Жыллё» не можа быць праведзена».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У газеце «Звязда» за 23 снежня 2005 года было паведамлена, што да 1 студзеня 2007 года падоўжаны тэрмiн перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» |
|