Банкiры ўзгаднiлi грашовую палiтыку
Iгар ГРЫШЫН
Дваццаць трэцяе пасяджэнне Мiжбанкаўскага валютнага савета цэнтрабанкаў Беларусi i Расii, удзел у якiм прынялi кiраўнiкi галоўных банкаў дзвюх краiн Пётр Пракаповiч i Сяргей Iгнацьеў, прайшло ў Казанi.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка, на сустрэчы былi прааналiзаваныя мiнулагоднiя вынiкi грашова-крэдытнай палiтыкi ў Беларусi i Расii, а таксама задачы па выкананню асноўных напрамкаў гэтай палiтыкi на I кватал 2006 года. Сярод шэрага пытанняў, што абмеркавалi банкiры, разглядалася i пытанне па рублю: удзельнiкамi сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць працу па унiфiкацыi прынцыпаў, механiзмаў i iнструментаў грашова-крэдытнай палiтыкi дзвюх краiн у рамках выканання Плана мерапрыемстваў цэнтрабанкаў па забеспячэнню ўвядзення расiйскага рубля ў якасцi адзiнага законнага плацежнага сродку на тэрыторыi Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць трэцяе пасяджэнне Мiжбанкаўскага валютнага савета цэнтрабанкаў Беларусi i Расii, удзел у якiм прынялi кiраўнiкi галоўных банкаў дзвюх краiн П |
|