21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыярытэт — новыя рабочыя месцы, тавары i паслугi

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Народны сход: напярэдадні

Напярэдаднi трэцяга Усебеларускага народнага сходу самы час паразважаць аб задачах на наступную пяцiгодку. На якiя з iх павiнна быць звернута ўвага ў праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны?

Iрэна САМАРЫНА, старшыня камiтэта эканомiкi Гродзенскага аблвыканкама:

— Прыярытэтам быў i будзе клопат аб чалавеку, рабочыя месцы, зарплата. А для гэтага трэба забяспечыць эфектыўную работу ўсiх галiн эканомiкi. Прагнозныя паказчыкi па росту прамысловай вытворчасцi на наступную пяцiгодку будуць вельмi сур’ёзныя. I выканаць гэтыя задачы можна будзе толькi пры дапамозе тэхнiчнага пераўзбраення i мадэрнiзацыi вытворчасцi, асаблiва на валаўтвараючых прадпрыемствах. Адпаведныя крокi ў гэтым напрамку будуць працягвацца, у прыватнасцi, на прадпрыемствах «Гродна—Азот», «Гродна —Хiмвалакно», «Краснасельскбудматэрыялы», на Скiдальскiм цукровым камбiнаце.

Магу прызнаць з усёй адказнасцю, што сёння яшчэ слаба задзейнiчаны фактар iмпартазамяшчэння. Мы распрацавалi праграму, у якой 20 сур’ёзных праектаў, але я лiчу, што патэнцыял Гродзенскай вобласцi большы i ён выкарыстоўваецца не на поўную магутнасць. Значныя рэзервы iснуюць i ў пашырэннi нашага экспартнага патэнцыялу, пошуку рынкаў збыту прадукцыi, развiццi службаў маркетынгу на прадпрыемствах.

У вобласцi ёсць фонд фiнансавай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва, аднак будзе распрацавана дадатковая праграма яго развiцця, каб больш актыўна развiваўся малы бiзнэс менавiта ў сферы вытворчасцi i МП маглi аказваць большы ўплыў на эканомiку рэгiёна.

Што датычыцца сферы бытавых паслуг, то, на маю думку, недастаткова ўвагi надаецца сельскаму жыхару. Сацыяльныя стандарты мы ўкаранiлi, аднак цяпер задача ў тым, каб не проста ўтрымацца на iх узроўнi, але i забяспечыць далейшае развiццё сферы паслуг.

Мiраслаў САРАСЕК, намеснiк старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Гродзенскага аблвыканкама:

— У адрозненне ад папярэднiх праграм, большая ўвага цяпер надаецца развiццю сацыяльнай сферы жыцця на вёсцы. У мiнулым годзе на Гродзеншчыне ўведзены 19 аграгарадкоў, сёлета прадугледжаны ўвод яшчэ 44, а ўвогуле ў вобласцi iх павiнна быць 238. У кожнай сельскагаспадарчай арганiзацыi будзе як мiнiмум адзiн аграгарадок, а ў буйных — два.

З улiкам апошнiх дасягненняў навукi i замежнай практыкi ў вобласцi была разгорнута i актыўна праводзiцца работа па мадэрнiзацыi фермаў i комплексаў пад навейшыя рэсурсазберагаючыя тэхналогii, што дазволiла ў даволi кароткi тэрмiн увесцi ў эксплуатацыю 43 малочныя фермы новага пакалення, рэканструяваць 5 жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасцi свiнiны i 4 комплексы па вытворчасцi ялавiчыны.

З улiкам укаранення сучасных iнтэнсiўных тэхналогiй скарачаецца праца людзей i гэты напрамак будзе развiвацца яшчэ больш шырока. У пэўныя перыяды, асаблiва зiмой, мы сутыкаемся з тым, што людзям на вёсцы проста няма чым займацца. Таму вельмi важна стварыць у сельскай мясцовасцi дадатковыя рабочыя месцы. На жаль, магчымасцi сельскагаспадарчых арганiзацый па стварэнню на сваёй базе нейкiх падсобных вытворчасцяў даволi абмежаваныя. На мой погляд, трэба развiваць сферу паслуг, пры гэтым разумеючы, што ў прадпрымальнiка, якi працуе на вёсцы, натуральна, будзе значна меншая выручка, чым у яго калегi з горада. Таму патрэбны стымулы, можа, падатковыя прэферэнцыi для тых, хто арганiзуе новыя рабочыя месцы ў сельскай мясцовасцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi трэцяга Усебеларускага народнага сходу самы час паразважаць аб задачах на наступную пяцiгодку. На якiя з iх павiнна быць звернута ўвага ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика