21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiставанне

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучыся. I навучышся!

Раней штоквартал я падпiсваўся на розныя газеты, — пiша ў рэдакцыю сп. Шчэрбацэвiч з в. Палонка Баранавiцкага раёна, — шукаў сваю. I знайшоў... Паважаю «Звязду» за родную мову, за яе знешнi выгляд, каляровасць, «святочнасць», за «прамыя лiнii», за гумар. Вельмi хачу, каб чытачоў у вас было болей. Але...

Залiшне рэзкiм, несправядлiвым падаўся Аляксею Пятровiчу наш адказ пачынаючай паэтцы («Трэба — чытаць», «Звязда», 12.01). Пасля такога, — перакананы ён, — жанчына не толькi пiсаць, але i чытаць нас нiколi не будзе. А мiж тым, — працягвае аўтар, — газета магла б заключыць дамову з некiм з паэтаў, перадаваць яму вершы пачаткоўцаў, i няхай ён працуе, хай аналiзуе, дае квалiфiкаваныя парады, хай вучыць...

Пагодзiмся: рацыянальнае зерне ў гэтай прапанове ёсць, але...

Кажуць, што чалавека нiчому нельга навучыць i абсалютна ўсяму ён можа навучыцца. Сам. Калi вельмi i вельмi захоча. Прынамсi, для таго, каб навучыцца пiсаць (у тым лiку вершы) трэба... iх пiсаць. Герман Гесэ сцвярджаў, што складанне нават дрэнных, але сваiх паэтычных твораў, робiць чалавека куды шчаслiвейшым, чым чытанне найлепшых чужых...

Так што, калi ласка, не крыўдуйце i пiшыце — на конкурс «Хто каго?», у «Скарбнiцу»... Але ж майце на ўвазе, што газета «Звязда» не лiтаратурная.

Як у добрай бальнiцы

«Звязду» я выпiсваю амаль 15 гадоў i так да яе прывыкла, што (хоць цэны i кусаюцца) не змяняю нi на якую iншую, бо выдаецца яна на роднай мове i з думкай пра тое, што чалавеку трэба, бо заўсёды пiсала i пiша праўду. Але вось у канцы мiнулага года прачытала я паведамленне, што сярэдняя зарплата ў Мiнску складае 584 тысячы рублёў i закралiся сумненнi...» — пiша сп. Я. Л. з Валожынскага раёна.

Тлумачыць, чаму. Дачка яе жыве ў сталiцы ў двухпакаёвай кватэры, адна гадуе дваiх дзяцей-старшакласнiкаў, якiх, зразумела ж, трэба абуць-апрануць, накармiць, да таго ж заплацiць за камунальныя паслугi. А зарплата ў яе (у медыцынскай сястры з дзiцячай палiклiнiкi) — 230 тысяч рублёў. I алiментаў, як кот наплакаў.

То цi няма ў газеце памылкi, пытае чытачка? Адкуль яны, тыя 584?

Удакладнілі. Усё правiльна... А адкуль?

Не вам казаць: сярэдняя зарплата па сталiцы, як сярэдняя тэмпература па бальнiцы: у некага — 36,6, у некага (свят-свят-свят!) — 0 цi ўжо за 40 i трэба выжыць.

Добра б — з дапамогай... Своечасовай i квалiфiкаванай.

Як у добрай бальнiцы.

Па-англiйску? Лёгка

Наш раён, зразумела ж, беларускi, але па-беларуску не размаўляе амаль нiхто. Мала i чытаюць, — пiша з Камянеччыны настаўнiца замежнай мовы Надзея Рыгораўна Краўцова. — Але вось што цiкава. Гадоў дзесяць ужо выпiсваючы «Звязду», я вельмi часта прыносiла ў школу нейкiя выразкi, а то i цэлыя нумары. Калегi чытаюць, канешне ж, разумеюць, абмяркоўваюць i ўсё радзей цяпер здзiўляюцца з майго выбару, ведаюць: калi газета цiкавая, то мова, нават у нашым раёне, пытанне другаснае.

Справядлiвая заўвага... Шкада, што пачуюць яе далёка нямногiя, бо ў краiне сапраўды нямала раёнаў, дзе па-беларуску амаль не гавораць, не чытаюць тую ж «Звязду». Ведаем: у перспектыве iх стане яшчэ больш, калi i не будуць...

Таму, нiзкi паклон Надзеi Рыгораўне i ўсiм, хто ў меру сваiх магчымасцяў прапагандуе старэйшую ў краiне i адзiную беларускамоўную, хто ёй навучае дзяцей...

Што цiкава, з настаўнiкамi (у тым лiку замежных моў) журналiсцкiя сцежкi зводзiлi досыць часта. I да болю крыўдна было, калi яны, у прысутнасцi замежнiкаў, блiскуча дэманстравалi веданне французскай, англiйскай, нямецкай. I пры гэтым — нi кроплi няёмкасцi... Ад таго, што не ведаюць роднай.

Чытала лiсты Валянцiна ДОЎНАР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней штоквартал я падпiсваўся на розныя газеты, — пiша ў рэдакцыю сп. Шчэрбацэвiч з в. Палонка Баранавiцкага раёна, — шукаў сваю. I знайшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика