Iскра коштам у мiльёны
Сяргей РАСОЛЬКА
У вёсцы Ператокi Стаўбцоўскага раёна полымем былi знiшчаны дах i перакрыццi на плошчы 300 квадратных метраў на будынку свiнафермы.
Прычынай пажару стала адаграванне трубы халоднага водазабеспячэння адкрытым агнём. Парушэнне правiлаў пажарнай бяспекi прывяло да таго, што полымя лiтаральна праз лiчаныя хвiлiны перакiнулася на салому, якой была ўцеплена ферма. Работнiкi кiнулiся тушыць пажар, аднак ён iмгненна распаўсюдзiўся далей. Яны выклiкалi выратавальнiкаў-пажарных i пачалi выводзiць з фермы жывёлу — больш за 200 галоў. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, папярэднi ўрон ад пажару склаў каля 8 мiльёнаў рублёў. Аналагiчная прычына — выкарыстанне адкрытага полымя — стала прычынай пажару ў вёсцы Бытча Барысаўскага раёна. У нядзелю ў магазiне змешаных тавараў а трэцяй гадзiне брыгада будаўнiкоў праводзiла зварку катла i адагравала ацяпляльныя трубы. Вiдавочна, на драўляныя канструкцыi i трапiла iскра. Каля сямi гадзiн вечара мясцовыя жыхары ўбачылi, што дах магазiна гарыць. Полымем быў знiшчаны дах i тавары на суму каля 3 мiльёнаў рублёў. Астатняе супрацоўнiкам МНС разам з работнiкамi магазiна ўдалося выратаваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Ператокi Стаўбцоўскага раёна полымем былi знiшчаны дах i перакрыццi на плошчы 300 квадратных метраў на будынку свiнафермы
|
|