21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I ўсё ж мы розныя

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчына i жанчына

Пра тое, што жанчыны ад мужчын (а таксама мужчыны ад жанчын — гэта ўдакладненне зроблена спецыяльна для ахоўнiкаў гендэрнай роўнасцi) адрознiваюцца не толькi сваёй «канструкцыяй», але i псiхалагiчна, гавораць усе, каму толькi хочацца. Пiшуць пра гэта i сур’ёзныя таблоiды i зусiм не сур’ёзныя «глянцавыя» часопiсы. «Звязда» таксама вырашыла не адставаць ад сваiх калег, аднак, у адрозненне ад усiх астатнiх, хто задавольваецца забаўляльнымi рубрыкамi ў стылi «a la psichologi», мы падыдзем да гэтага пытання, як заўсёды, грунтоўна, звярнуўшыся па дапамогу да псiхатэрапеўта, кандыдата медыцынскiх навук, спецыялiста па пытаннях шлюбу i сям’i Вадзiма Сямёнавiча БАКА.

— Вадзiм Сямёнавiч, усiм вядомыя адрозненнi полаў абумоўлены тым, што закладзена ў кожным чалавеку генетычна, ад нараджэння, цi ўсё ж гэтыя якасцi набыты падчас выхавання, жыцця, пад уплывам грамадства?

— Абодва гэтыя фактары ўплываюць на адрозненнi мужчын i жанчын. Пачнём з выхавання i ўплыву соцыуму. Вядома, што ўсё наша жыццё, па вялiкаму рахунку, складаецца з пакут. Гэта гаварыў i Шапенгаўэр, i Леў Талстой, згодныя з гэтым сцвярджэннем i большасць рэлiгiйных канфесiй, i значная частка псiхолагаў. Безумоўна, пакуты ёсць: то зуб балiць, то жонка сварыцца, то пахмелле з ранiцы — усё гэта пакуты. Мужчыны i жанчыны адносяцца да гэтых фактараў па-рознаму. Вось тут уся справа ў выхаваннi.

Пакуты жанчыны ствараюць у доме вельмi шмат нязручнасцяў для тых, хто яе акружае (у першую чаргу для мужчыны): тут i стогны, тут i паходы ў начную аптэку за аспiрынам. Мужчыны на гэтым фоне, на першы погляд, выглядаюць ледзь не героямi — яны не стогнуць, а сцiснуўшы зубы, выконваюць усе патрабаваннi сваёй пакутлiвай палавiнкi. Але гэта толькi на першы погляд. Хлопчыкам з дзяцiнства ўнушалi тое, што звычайна не ўнушаюць дзяўчынкам: яны не павiнны плакаць, яны павiнны пакутаваць моўчкi i ўсяк «мужацца». Быць мужным, па вызначэнню справа мужчынская. У вынiку атрымалася не вельмi добра. Варыянт найбольш распаўсюджаны: мужчына пакутуе быццам бы моўчкi, аднак знаходзiць магчымым усяк дэманстраваць факт сваёй мужнасцi: ён не стогне, але скрыпець зубамi яму не забараняецца; ён не плача, але выдае поўныя трагiзму гучныя ўздыхi, падобныя на шыпенне паравога прэса. Аднак гэта яшчэ лёгкiя выпадкi. Больш небяспечныя «самыя мужныя», так званыя «сапраўдныя мужчыны». Калi «сапраўднага мужчыну» наведваюць душэўныя мукi, ён часцей за ўсё прыходзiць дадому страшна вылупіўшы вочы i адчайна варушачы скуламi, потым ён усё ж моўчкi, адзiн выпiвае бутэльку гарэлкi i перыядычна стукае кулаком па стале, прыгаворваючы «эх... тваю маць...» i iншыя вядомыя словазлучэннi. Нiкому не раю папасцi ў гэты момант пад руку «сапраўднаму мужчыну». Калi не знявечыць, то за другой бутэлькай збегае абавязкова.

Калi «сапраўдны мужчына» захварэў, то ў лепшым выпадку ён будзе ляжаць не рухаючыся, гледзячы ў тэлевiзар, i гнаць ад сябе жанчыну фразай «усё нармальна», не забываючы пры гэтым закiдваць усё вакол сябе не-дакуркамі. У другiм варыянце ён, ухутаны шалiкамi, будзе сычом глядзець на навакольных, глытаючы аспiрын у дозах, несумяшчальных з жыццём. Яшчэ б: як ён, «сапраўдны мужчына», крэмень, мог пасцi ахвярай нейкага жаласнага мiкроба.

— Зразумела, гэта датычыцца выхавання..

— Скажам так, гэта адзiн з невялiкiх нюансаў, да якога прыводзiць стэрэатыпнае выхаванне мужчыны, у якое, зыходзячы з сучасных рэалiй, трэба ўносiць карэктывы. Часы бiтваў з шаблязубымi тыграмi, на шчасце (або... на жаль), мiнулi.

— Якiя карэктывы вы прапануеце ўнесцi?

— У першую чаргу «дазволiць» мужчыну скардзiцца, можа, нават заплакаць i звяртацца па дапамогу ў складаных сiтуацыях.

— Па дапамогу да жанчыны? Гэта значыць, як прынята гаварыць, «выплакацца ў камiзэльку»?

— Калi жанчына можа аказаць квалiфiкаваную дапамогу, дык чаму б i не. Аднак я ўсё ж параiў бы псiхатэрапеўта незалежна ад яго пола.

— Ну, а што ў гэтай сувязi вы можаце сказаць пра генетычныя адрозненнi двух полаў, як яны ўплываюць на паводзiны ў сям’i i грамадстве?

— Такiх адрозненняў вельмi шмат. Большасць з iх можна лёгка прасачыць, нават павярхоўна даследуючы распаўсюджаныя прыказкi i прымаўкi, якiя датычыцца полаў. Не буду iх прыводзiць, аднак усе яны сведчаць аб непаразуменнях памiж поламi.

— I як вы растлумачыце гэтыя непаразуменнi?

— Вельмi проста. Бiялагiчна полы прызначаны для розных мэтаў. Жаночы — для захавання i назапашвання ўсiх генетычных каштоўнасцяў, рысаў характару i нормаў паводзiнаў, якiя былi генерыраваны на працягу тысячагоддзяў продкамi. Мужчынскi — для таго, каб шукаць новыя i новыя карысныя ўласцiвасцi, збiраючы iх па крупiнках. Менавiта гэтым i тлумачыцца тое, што мужчын нараджаецца больш, чым жанчын, а да сталых гадоў iх дажывае значна менш. Па гэтай жа прычыне хлопчыкi значна часцей, чым дзяўчынкi, нараджаюцца з рознымi паталогiямi. Прырода эксперыментуе, наш з вамi вiд, як i ўсе вiды, эвалюцыянiруе, нашы арганiзмы шукаюць новыя, найбольш выгадныя варыянты развiцця. Iснуе навуковая тэорыя, у якой гаворыцца аб тым, што мужчынскi пол самой прыродай задуманы як эксперыментальны. На iм «абкатваюцца» ўсе эвалюцыйныя змяненнi i генетычныя мутацыi.

— А як гэта можна прасачыць у штодзённым жыццi?

— Вельмi проста. Звярнiце ўвагу, калi паведамленне навiн пачынаецца са слоў: «Устаноўлены незвычайны сусветны рэкорд», то можна бiцца аб заклад, што размова пойдзе менавiта пра мужчын. I, варта прызнаць, не пра абы-якiх мужчын. Вось вы, напрыклад, зможаце разбiць iлбом 31 сасновую дошку ў тузiн таўшчынёй? А Кевiн Шэлi змог, прычым за 30 секунд. Бясспрэчна, гэты чалавек заслугоўвае медаля «Заслужаны работнiк эвалюцыi», таксама як i Дэвiд Смiт, якi працуе ядром для гарматы i нядаўна ўстанавiў асабiсты рэкорд — 56,54 метра, якiя ён праляцеў у паветры з хуткасцю 112 км/г. Рэпарцёры замiлавана паведамляюць, што ў Дэвiда 8 дзяцей, з якiх пяцёра пайшлi па бацькавых слядах (вiдавочна, што астатнiя трое — дочкi).

Адметная асаблiвасць гарачых эвалюцыянераў — серыйнасць. Штосьцi распачаўшы, спынiцца яны не могуць. Часам разыгрываюцца сапраўдныя драмы. Так, адважны жыхар Шры-Ланкi па iменi Аруланантам Сурэт прастаяў не рухаючыся 20 гадзiн 10 хвiлiн 34 секунды i папаў у Кнiгу рэкордаў Гiнеса. Гэтага не змог вытрываць партугалец Антонiу Гомеш Сантуш, якi перастаяў Аруланантама на цэлую хвiлiну i таксама трапiў у запаветную кнiжку. Тады ланкiец пакрыўдзiўся, стаў на адну нагу i прастаяў так 76 гадзiн i 40 хвiлiн, узрушыўшы гэтым усю сусветную грамадскасць. Аднак i Антонiу не разгубiўся, заявiўшы, што гатовы прайсцi задам наперад ад Лiсабона да Парыжа. Бiтвы гiгантаў працягваюцца i сёння.

Зрэшты, калi добра пашукаць, то можна знайсцi i жаночыя рэкорды, аднак суадносiны будуць прыкладна 10:1 на карысць мужчын.

— У гэтым непаразуменнi i знаходзяцца каранi так званага мужчынскага шавiнiзму?

— Вы, напэўна, маеце на ўвазе шавiнiсцкую iдыёму «ўсе бабы — дурнiцы»? Тут справа ў банальнай крыўдзе. Але, згадзiцеся, складана назваць дурнiцай асобу, якая нахабна смяецца з вашай гераiчнай спробы ўскараскацца на хмарачос па стромай сцяне, калi побач ёсць лiфт. Не лезцi ж на сцяну мужчына не можа, такая ўжо ў яго «няўдалая канструкцыя». Можа тут гармоны вiнаватыя, а можа якi-небудзь спецыяльны «ген дурноты» (ён жа «ген рамантыкi»).

— Дык як жа нам усiм быць? Мужчыну i жанчыне не дадзена зразумець адно аднаго?

— Трэба пастарацца. Мы з вамi разгледзелi толькi экс-трэмальныя варыянты. Адносiны памiж поламi трымаюцца на 4 стаўпах: каханне, павага, давер i спагадлiвасць да слабасцяў адно аднаго.

Гутарыў Аляксандр АЧАРЭТНI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што жанчыны ад мужчын (а таксама мужчыны ад жанчын — гэта ўдакладненне зроблена спецыяльна для ахоўнiкаў гендэрнай роўнасцi) адрознiваюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика