21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЯЗДОМНЫ ПАСЯЛIЎСЯ НА ДРЭВЕ

Бразiльскi беспрацоўны i бяздомны Марыо Сержыу Шаўер жыве ў самым цэнтры сталiцы, побач з парламентам i мiнiстэрствам юстыцыi. Свой адрас ён так i называе: «Насупраць Нацыянальнага кангрэсу, трэцяе мангавае дрэва справа».

Гэты жыхар Сан-Паўлу прыехаў у сталiцу некалькi месяцаў назад, каб дабiцца перагляду несправядлiва вынесенага яму прысуду i затрымаўся ў Бразiлii, дзе пабудаваў «дом» на галiнах дрэва. У якасцi матэрыялу выкарыстоўваў усё, што знаходзiў на смеццезвалках.

Паводле слоў Марыо, ён быў несправядлiва асуджаны i правёў 8 гадоў у турме за забойства, якога не ўчыняў. Але ў мiнiстэрстве юстыцыi на яго скаргу не адрэагавалi, а грошай на дарогу дамоў у яго не было. Так мiжволi i стаў былы зняволены сталiчным жыхаром. Вяртацца ў родны горад ён цяпер не хоча, таму што баiцца помсты тых, па чыёй вiне быў пасаджаны за краты. Сваё новае жыллё ён пакiдае ненадоўга i неахвотна: некалькi разоў Марыу «рабавалi».

ЗМЯЯ ПАСЯБРАВАЛА СА СВАIМ СНЯДАНКАМ

У адным з заапаркаў Токiо змяя адмовiлася з’есцi хамячка, якi быў прапанаваны ёй на сняданак. Замест гэтага абодва стварэннi пасябравалi i цяпер жывуць разам.

У меню кобры па мянушцы Охан звычайна ўваходзiлi пацукi i мышы. Аднак супрацоўнiкi заапарка вырашылi зрабiць яго больш разнастайным i прапанавалi паўзуну паспытаць хамячка. Якое ж было iх здзiўленне, калi змяя, замест таго, каб з’есцi маленькага грызуна, з iм пасябравала. У вынiку хамячок, якога назвалi Гохан, што ў перакладзе з японскай азначае «ежа», застаўся жыць у гэтай жа клетцы з новай сяброўкай. «Я не думаю, што хамячку пагражае небяспека. Вiдаць, iм падабаецца жыць побач», — гаворыць уладальнiк заапарка Казуя Ямамота.

БРЫТАНЕЦ ЗРАБIЎ ЛЯТАЮЧУЮ ТАЛЕРКУ

Вынаходнiк Джэф Хэтан з брытанскага горада Хэтан пабудаваў самую сапраўдную лятаючую талерку. На працягу пяцi апошнiх гадоў вучоны настойлiва ўдасканальваў «фантастычны» лятаючы апарат, не раскрываючы тайны сваёй дзейнасцi перад грамадскасцю. Аб гэтым паведамiла газета «Гардыян».

Зараз Хэтан вядзе перамовы з амерыканскiм абаронным ведамствам аб магчымасцi выкарыстання яго вынаходнiцтва ў ваеннай разведцы. Акрамя таго, апарат можа спатрэбiцца для праверкi палёў наконт выяўлення там мiн. Прынцып работы лятаючай талеркi Хэтана заснаваны на патоках паветра. Гэты непiлатуемы апарат з электрычным рухавiком стварае невялiкую паветраную турбулентнасць, пры гэтым ён аэрадынамiчна ўстойлiвы i не мае вонкавых лопасцяў.

«Я веру ў простыя рэчы. I мой апарат, якраз, выкарыстоўвае вельмi просты прынцып, — кажа Хэтан. — Вiдаць, амерыканцы не бачылi нiчога падобнага. Яны былi надзвычай уражаны i здзiўлены». Аўтар вынаходнiцтва ўпэўнены, што гэта адзiная лятаючая талерка ў свеце, i для яе, напэўна, знойдуцца галiны прымянення.

Дарэчы, вучоныя Кембрыджскага унiверсiтэта ўзялiся за ўдасканаленне апарата. Пад гэты праект урад выдзелiў спецыяльны грант у памеры 250 тысяч фунтаў стэрлiнгаў.

15 МIЛЬЁНАЎ — НА НОВЫ ПРАС!

Муж i жонка з Вялiкабрытанii выйгралi 15 млн фунтаў у нацыянальнай латарэi. Пры гэтым на пытанне, як яны збiраюцца патрацiць грошы, шчаслiўчыкi заявiлi, што збiраюцца купiць новы прас.

Гэбрыэл Нэш з зайздросным пастаянствам на працягу 11 апошнiх гадоў ставiла на адны i тыя ж лiчбы ў надзеi выйграць. I вось, калi жанчына ўжо практычна страцiла ўсякае спадзяванне на гэта, яе цярпенне i мэтанакiраванасць былi нарэшце ўзнагароджаны. На 551-ы раз яна не проста выйграла, а атрымала вялiкае багацце. Пакуль новыя багацеi не вырашылi, на што патрацяць гэтыя грошы. Блiжэйшыя планы любiмчыкаў фартуны — замянiць стары прас

На сённяшнi дзень з усяго выйгрышу Гэбрыэл патрацiла ўсяго толькi 300 фунтаў, на якiя яна купiла адзенне для ўсёй сям’i. А яе муж, мыйшчык машын у сэрвiс-цэнтры «Аудзi», марыць усяго толькi замянiць свой пяцiгадовы аўтамабiль на новы. У перспектыве ён хоча адкрыць уласную аўтамыйку. Акрамя таго, муж i жонка збiраюцца набыць новае жыллё: памяняць трохпакаёвую кватэру на пяцiпакаёвы дом.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бразiльскi беспрацоўны i бяздомны Марыо Сержыу Шаўер жыве ў самым цэнтры сталiцы, побач з парламентам i мiнiстэрствам юстыцыi. Свой адрас ён так i наз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика