21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАШ ФАРМАТ

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СПАБОРНIЧАЮЦЬ МАЛАДЫЯ IНТЭЛЕКТУАЛЫ

У Оршы i Вiцебску прайшлi iнтэлектуальныя турнiры сярод моладзi, якiя арганiзавалi мясцовыя гаркамы БРСМ.

У гульнях «Што? Дзе? Калi?», «Брэйн-рынг», «Свая гульня», «Iнтэлектуальны ламанш» i iншых бралi ўдзел навучэнцы ПТВ, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. БРСМ у рэгiёне мае добры вопыт правядзення такiх турнiраў, i маладыя iнтэлектуалы з рэгiёну лiчацца аднымi з самых разумнейшых у краiне.

У свой час менавiта ў Вiцебску падчас iнтэлектуальнага турнiру «Кубак княгiнi Вольгi» змагалiся за перамогу лепшыя каманды Расii i Беларусi. Сярод ганаровых гасцей быў знакамiты iнтэлектуал СНД Барыс Бурда. Тады ён высока ацанiў добрую арганiзацыю iнтэлектуальных гульняў у Беларусi i дзяржпадтрымку такiх мерапрыемстваў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

ТУРНIР ПАМЯЦI ГЕРОЯ

Вiцебскi абласны камiтэт БРСМ правёў мiжнародны турнiр па вольнай барацьбе, прысвечаны памяцi земляка капiтана 3-га рангу А.М. Iспянкова, якi служыў на легендарнай падводнай лодцы «Камсамолец».

У спаборнiцтвах узялi ўдзел каля 270 маладых спартсменаў з Беларусi, Расii, Украiны, Малдовы. Для замежных гасцей-барцоў былi арганiзаваны цiкавыя экскурсii ў вiцебскiя музеi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

ФПБ ВЫЗНАЧЫЛА СТЫПЕНДЫI МАЛАДЫМ СПАРТСМЕНАМ

Федэрацыя прафсаюзаў вызначыла 25 стыпендый для навучэнцаў прафсаюзных спецыялiзаваных вучэбна-спартыўных устаноў. У прыватнасцi, як паведамiла прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец, на самi стыпендыi могуць прэтэндаваць спартсмены, якiм не выплачваюцца заробкi як удзельнiкам нацыянальных зборных нашай краiны па якому-небудзь вiду спорту, а таксама не прызначаны стыпендыi i заахвочвальныя выплаты з iншых крынiц.

Як адзначыла Iрына Каганец, вызначана, што падставай для атрымання «прафсаюзных» стыпендый з’яўляюцца вынiкi навучэнцаў на афiцыйных мiжнародных спаборнiцтвах на працягу года. Прычым сам узрост прэтэндэнтаў павiнен быць даволi маладым — да 23 гадоў уключна.

Дарэчы, заўважыла Iрына Каганец, мяркуецца, што стыпендыi будуць выплачвацца штомесяц у памеры 4 базавых велiчынь.

Сяргей ГРЫБ.

РАБОТА Ў ЗАДАВАЛЬНЕННЕ

У прывiлеяваным становiшчы акажуцца наступным летам студэнты-будатрадаўцы. Для работы ў будаўнiчых, педагагiчных, сельгасатрадах з гэтага года будзе дазволена здаваць датэрмiнова сесiю. Таксама для студэнтаў, якiя працуюць у будаўнiчых атрадах, будуць распрацаваны панiжаныя нормы выпрацоўкi, прычым зарплата застанецца той жа. Да таго ж з зарплаты студатрадаўца па ўказу прэзiдэнта не спаганяецца падаходны падатак.

На гэтым iльготы для студэнтаў не заканчваюцца. Так, напрыклад, каб дабрацца да месца прызначэння i назад, студатрадаўцам прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка на чыгуначны бiлет па рэспублiцы. I яшчэ адзiн плюс: у некаторых ВНУ, такiх як БНТУ, БДАТУ, сталiчным педунiверсiтэце, работу ў студатрадах па спецыяльнасцi залiчваюць як практыку. Нядзiўна, што пры такiх прывiлеях армiя будатрадаўцаў пастаянна расце. Так, калi ў 2004-м годзе яна налiчвала ў сваiх радах каля 5 тысяч толькi маладых мiнчан, то мiнулым летам iх было ўжо больш за 8 тысяч. У гэтым жа сезоне чакаюць папаўнення яшчэ на тры—чатыры тысячы байцоў.

Вольга ШАЎЧУК, «Мiнск—Навiны».

ШТОГОД — НОВЫ IНТЭРНАТ

Новы iнтэрнат здадзены будаўнiкамi ААТ «Гроднажылбуд» для студэнтаў, выкладчыкаў i супрацоўнiкаў Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы.

У студэнцкай частцы iнтэрната, якая разлiчана на 270 чалавек, ёсць, акрамя ўтульных пакояў, камп’ютарная зала, пакоi для падрыхтоўкi да заняткаў i трэнажорных практыкаванняў, бiблiятэка. Для выкладчыкаў i супрацоўнiкаў унiверсiтэта — аднапакаёвыя кватэры з асобнымi кухнямi.

На ўрачыстай цырымонii ўваходзiнаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка адзначыў, што кiраўнiцтва вобласцi вырашыла штогод уводзiць у эксплуатацыю па аднаму новаму iнтэрнату для навучальных устаноў. Цяпер на парадку дня — iнтэрнат Гродзенскага музычнага вучылiшча.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Оршы i Вiцебску прайшлi iнтэлектуальныя турнiры сярод моладзi, якiя арганiзавалi мясцовыя гаркамы БРСМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика