Кунг-фу i крыху паэзii
Наталля ВЯСЁЛКIНА
У двухпакаёвай кватэры магiляўчан Стэльмаковых цiха бывае хiба толькi ноччу. Уцiхамiрыць братоў — Жэньку, Лёшку, Пашку i Сашку — пад сiлу толькi бабулi Лiдзii Мiхайлаўне з яе калыханкамi. А вось маме хлопчыкаў — не да сну: Юля часам паўночы праводзiць за падручнiкамi — чацвёра сыноў, гаворыць яна, не прычына адставаць у вучобе. Нават у акадэмiчны водпуск з дзённага аддзялення свайго гiстфака МДУ iмя Куляшова не пайшла. «Спраўлюся!» — вырашыла, а блiзкiя згадзiлiся. А ўсё таму, што маладая мама ўпэўнена: кахаючая i каханая жанчына пры падтрымцы можа ўсё! Юлiя шчыра лiчыць, што зараз у беларусак самы спрыяльны перыяд, каб паляпшаць у краiне дэмаграфiчнае становiшча — дзяржава клапоцiцца аб мнагадзетных мацi. А некалькi гадоў таму Стэльмаковы хацелi адкрыць сямейны дзiцячы дом. Бралi на выхадныя дзяўчынак-сiрот з Дрыбiнскага раёна, днямi бавiлi з iмi час на возеры або дачы, прывыклi, як да родных. Ужо i псiхалагiчныя тэсты на сумяшчальнасць прайшлi, i аб матэрыяльнай падтрымцы з рознымi фондамi дамовiлiся, але... «Мара не здзейснiлася з-за бюракратычных перашкод», — з сумам успамiнае Юлiя. Затое Стэльмаковы вырашылi: будзем нараджаць сваiх! 10 чалавек — Юлiна сямейства, яе бацькi i брат з сям’ёй — усе разам туляцца на 32 квадратных метрах. Быццам бы i абяцалi ў блiжэйшым будучым Стэльмаковым асобнае чатырохпакаёвае жыллё, i нават пасылалi ад розных iнстанцый у падтрымку маладой сям’i пiсьмы-хадайнiцтвы. Аднак, пакуль прыходзiцца жыць па прынцыпу «у цеснаце, ды не ў крыўдзе». Але сумна ў гэтай кватэры не бывае. Многiя Юлiны равеснiцы яшчэ на дыскатэкi бегаюць. Аднак маладая мама гэтаму зусiм не зайздросцiць, а наладжвае танцы пад магнiтафон... проста дома — з дзецьмi i суседзямi. I нават марыць, калi разбярэцца з экзаменамi, угаварыць Сяргея на пару заняцца бальнымi танцамi. Летам Стэльмаковы адпачываюць на дачы ў Палыковiчах, загараюць на Святым возеры i ходзяць у паходы па Беларусi. Зiмой — катаюцца на лыжах i купаюцца ў басейне. У кожнага з хлопчыкаў, акрамя Сашы (малы яшчэ толькi вучыцца хадзiць), — свой графiк жыцця: акрабатыка, каратэ, танцы... Любiмыя мужчыны — муж i дзецi — пастаянна натхняюць Юлю на вершы. У Юлii свая сiстэма выхавання. Да двух гадоў хлопчыкi раслi выключна на класiчнай музыцы i народных песнях яшчэ бабулiнага дзяцiнства. I нiякага тэлевiзара! Галоўны прынцып у сям’i — свабода ў думках i ўчынках. Аднойчы малодшыя Стэльмаковы самавыяўлялiся... з дапамогай фарбы: расфарбоўвалi адзiн аднаго пэндзлiкамi. I няважна, што перапэцкалiся. Затое як павесялiлiся! Мама, канешне, аднолькава строгая i ласкавая з усiмi хлопчыкамi. Але да Пашы — асаблiвыя адносiны: ён нарадзiўся раней тэрмiну, два месяцы яго жыццё вiсела на валаску. Старэйшыя сыны — галоўныя Юлiны памагатыя: адзiн прыносiць бульбу, другi — мые, абiрае мама сама, а рэжуць усе разам — вось i абед гатовы. А яшчэ Юля вучыць хлопчыкаў прыбiраць у кватэры, мыць падлогу. Старэйшы Жэня ўжо ў тры гады замешваў цеста i пёк блiны — з мамiнай дапамогай, канешне. На дачы ў кожнага з хлопчыкаў растуць пасаджаныя iмi клубнiцы i вiнаград. За ўсе добрыя ўчынкi на сямейнай «дошцы гонару» насупраць iменi дзiцяцi з’яўляецца намаляваная мордачка з усмешкай. Стымул! Юля не ўтойвае: часам спаць даводзiцца не больш як 2—3 гадзiны ў суткi. Але яшчэ нi разу яна не пашкадавала, што яе жыццё склалася менавiта так. За ўсе нягоды маладая мама атрымлiвае любоў сваiх пяцярых мужчын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У двухпакаёвай кватэры магiляўчан Стэльмаковых цiха бывае хiба толькi ноччу. Уцiхамiрыць братоў — Жэньку, Лёшку, Пашку i Сашку — пад сiлу толькi бабул |
|