21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

15—19-гадовыя iнфiцыруюцца ўсё радзей

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Супраць ВIЧ/СНIДу

Напрыканцы мiнулага года колькасць зарэгiстраваных выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi ў Беларусi перавысiла 7 тысяч. Летась, дарэчы, дыягназ ВIЧ-iнфекцыя быў пастаўлены 751 чалавеку, што на 27 менш, чым у папярэднiм годзе.

Паводле слоў намеснiка мiнiстра аховы здароўя, Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла Рымжы, у блiжэйшыя два-тры гады мы пакрысе будзем прырастаць, а далей, калi з дапамогай актыўных прафiлактычных мерапрыемстваў сiтуацыю ўдасцца пераламаць, можна чакаць спаду распаўсюджвання захворваемасцi. Дарэчы, мiнулая прафiлактычная работа прынесла ўжо свой плён: колькасць iнфiцыраваных ва ўзроставай групе 15—19 гадоў знiзiлася з 24,4 працэнта ў 1994 годзе да 4,2 працэнта ў 2005-м.

Летась завяршылася рэалiзацыя Дзяржаўнай праграмы прафiлактыкi ВIЧ-iнфекцыi на 2001—2005 гады. Усё, што прадугледжана праграмай, як адзначае Мiхаiл Рымжа, выканана, а таксама падрыхтаваны варыянт на наступную пяцiгодку.

Цiкава, што ў Беларусi ўжо распрацавана нацыянальная сiстэма манiторынгу сiтуацыi па ВIЧ/СНIДу i ацэнцы эфектыўнасцi ажыццяўляемых мераў па прафiлактыцы гэтага захворвання. У яе межах праводзяцца сацыялагiчныя даследаваннi сярод устаноў адукацыi, Мiнiстэрства ўнутраных спраў, прадстаўнiкоў груп павышанай рызыкi — ВIЧ-iнфiцыраваных, спажыўцоў iн’екцыйных наркотыкаў, жанчын сэкс-бiзнэсу, мужчын, якiя маюць сэкс з мужчынамi.

Паводле свежых даследаванняў, палова прадпрыемстваў краiны праводзiць мерапрыемствы па прафiлактыцы ВIЧ-iнфекцыi, прычым 30 працэнтаў з iх прапагандуюць бяспечныя сэксуальныя паводзiны.

Выкарыстанне сучасных прыёмаў аказання медыцынскай дапамогi цяжарным жанчынам з ВIЧ-iнфекцыяй дазволiла знiзiць узровень перадачы яе дзецям з 24,4 працэнта ў 2002 годзе да 8 працэнтаў у мiнулым. Мяркуецца знiзiць гэты працэнт да двух i менш — згодна з рэкамендацыямi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. Зараз 91 працэнт жанчын i дзяцей ахоплены медыкаментознай прафiлактыкай вертыкальнай перадачы ВIЧ.

Удалося адкрыць 73 пункты ананiмнага кансультавання наркаспажыўцоў з арганiзацыяй абмену шпрыцаў, выдачай сродкаў дэзiнфекцыi i абароны, iнфармацыйнай лiтаратуры. Дзякуючы гэтаму, павялiчыўся доступ наркаспажыўцоў да гэтых паслуг, iх паводзiны сталi больш бяспечнымi, знiзiўся працэнт выкарыстання агульных шпрыцаў падчас iн’екцыйнага ўжывання наркотыкаў.

Вырасла колькасць маладых людзей, якiя карыстаюцца сродкамi абароны для прафiлактыкi ВIЧ сэксуальным шляхам з 39 працэнтаў у 2003 годзе да 48,5 у 2005-м.

На гэты момант шматкампанентную антырэтравiрусную тэрапiю атрымлiваюць 120 ВIЧ-iнфiцыраваных. Колькасць уцягнутых у цяжкае, з даволi агрэсiўнымi прэпаратамi лячэнне паступова расце, аднак па-ранейшаму яно прызначаецца выключна па паказаннях. Сёлета на ўзбраеннi ў спецыялiстаў будуць ужо 17 лекавых прэпаратаў i тры схемы правядзення лячэння. Раней, як вядома, схема лячэння была адна, i спачатку тры, а пасля дзесяць медпрэпаратаў. На закупку антырэтравiрусных сродкаў летась дзяржава выдаткавала 450 тысяч долараў.

Як мяркуе Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Беларусi, «страшнай» ВIЧ-iнфекцыю можна назваць таму, што сёння ў свеце з ёю жывуць 40,3 мiльёна чалавек. 3,1 мiльёна загiнулi летась. Гаворка iдзе пра хваробу са 100-працэнтнай лятальнасцю, гэта значыць, што калi працэс пачаўся, то рэмiсii (паляпшэння) не здараецца. Гiне чалавек найчасцей ад iншых шматлiкiх захворванняў, якiя далучаюцца да ВIЧ. Вядома, што iнфекцыя можа тлець у арганiзме ад 10 да 15 гадоў. Прычынай жа ўсяму — вiрус, а вiрусы, як правiла, вылучаюцца «каханнем» да пэўных тканак цi сiстэм арганiзма. Вiрус iмунадэфiцыту чалавека паражае iмунную сiстэму, а менавiта, Т-лiмфацыты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага года колькасць зарэгiстраваных выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi ў Беларусi перавысiла 7 тысяч. Летась, дарэчы, дыягназ ВIЧ-iнфекцыя быў паста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика