21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыт даверу для законапаслухмяных, велiзарныя штрафныя санкцыi — для парушальнiкаў прыродаахоўна

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Эксклюзiў

З пачатку года i арандатары вадаёмаў, i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»

(Працяг. Пачатак у нумары ад 25 і 26 студзеня)

— Але кожны рыбалоў ведае, што часам гэта зрабiць немагчыма па аб’ектыўных прычынах, напрыклад, калi рыба заглынула кручок...

— Вы маеце рацыю. Але грамадзянiн нават у гэтым выпадку павiнен паведамiць: дзе i пры якiх умовах ён злавiў чырванакнiжны аб’ект. Такiм чынам ён зможа пазбегнуць штрафных санкцый. Хоць, безумоўна, многае тут будзе залежаць ад сумлення канкрэтнага чалавека, на якое мы разлiчваем. Што ж датычыцца вугра, якi застаўся «прапiсаным» у Правiлах, дык тут сiтуацыя крыху iншая. Справа ў тым, што на звычайную снасць злавiць гэтую рыбу практычна немагчыма, толькi на спецыяльную. А такiя снасцi для аматарскай лоўлi не прызначаны, i iх выкарыстанне адназначна будзе азначаць браканьерскую лоўлю з усiмi выцякаючымi з гэтага факта наступствамi для парушальнiка.

Дарэчы, у кантэксце нашай размовы хачу дадаць наступнае. Да Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства асобным дадаткам была зацверджана прамысловая мера на асобныя вiды рыбы (усяго iх 17 вiдаў плюс прамысловая мера ўстаноўлена на вузкапалага рака). Гэта той мiнiмальны памер рыбы, нiжэй за якi рыбу лавiць не дазваляецца. Напрыклад, рыбалоў павiнен выпусцiць шчупака, калi яго даўжыня (прамысловая мера) складае менш за 35 сантыметраў, ляшча — менш за 27 сантыметраў i г.д. Прамысловая мера ўстаноўлена для таго, каб ахоўваць рыбу, каб яна змагла дасягнуць палавой сталасцi i аднерасцiцца. Пералiк вiдаў рыб, у дачыненнi да якiх выкарыстоўваецца прамысловая мера, па-першае, адрознiваецца ад ранейшага, па-другое, ён стаў адзiным для ўсiх вадаёмаў, на якiх дазволена аматарскае рыбалоўства. Iншымi словамi, арандатар вадаёма не можа самастойна ўстанаўлiваць нейкую iншую прамысловую меру. Рыбалоў-аматар павiнен ведаць, што яму дазволена вылавiць не больш за 20 працэнтаў кожнага вiду рыбы, чый прамысловы памер можа быць меншым за азначаны. Напрыклад, калi ва ўлове ў аматара 10 шчупакоў i 10 ляшчоў, два шчупакi могуць быць меншымi за 35 сантыметраў, а два ляшчы — меншымi за 27 сантыметраў. Адмяняцца прамысловая мера, згодна з Правiламi, можа ў асобных выпадках, напрыклад, калi таго ж ляшча ў вадаёме вельмi шмат, а кармавая база невялiкая (цi на вадаёме ўзнiк замор). У такiх сiтуацыях, здаецца, рыбiна i невялiкая, а па ўзросту — «пенсiянер». Думаю, мае сэнс апублiкаваць спiс цалкам.

Прамысловая мера асобных вiдаў рыб

Вiды рыбы Прамысловая мера (см)

Сiг чудскi 40

Вугар 50

Шчупак звычайны 35

Лешч 27

Язь 25

Лiнь 22

Амур белы 40

Таўсталобiк 40

Сазан (карп) 30

Жэрах 34

Чахонь 24

Сiнец 20

Судак 40

Сом звычайны 70

Мянтуз звычайны 36

Галавень 25

Карась сярэбраны 12

Рак вузкапалы 9

— Трэба дадаткова патлумачыць, што на карася, за выключэннем Вiцебскай вобласцi (дзе яго мала), прамысловая мера не ўстанаўлiваецца. На ўсiх астатнiх вадаёмах краiны карася, зрэшты, як i, напрыклад, плотку, можна лавiць любых памераў, прынамсi, тых, якiх аматару дазваляе браць уласнае сумленне i гонар.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года i арандатары вадаёмаў, i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика