Беларуская праваслаўная царква праслаўляе яшчэ адну святую
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Сёння ў Мiнскiм Свята-Духавым саборы пачынаюцца набажэнствы, прысвечаныя кананiзацыi блажэннай Валянцiны Мiнскай. У суботу адбудзецца памiнальная лiтургiя, у нядзелю — панiхiда. У панядзелак а 10-й гадзiне ранiцы пачнецца Божая лiтургiя з удзелам усiх архiрэяў Беларускай праваслаўнай царквы. Падчас лiтургii будзе здзейснены чын праслаўлення блажэннай Валянцiны Мiнскай. Да Сабора беларускiх святых, якi налiчвае сёння 54 iмені, дадасца яшчэ адно.
Роўна сорак гадоў таму, 6 лютага 1966 года, у вёсцы Коскi Дзяржынскага раёна, ва ўзросце 80 гадоў спачыла Валянцiна Фёдараўна Сул-коўская, жанчына, якую яшчэ пры жыццi многiя лiчылi святой — галоўным чынам за яе цярпенне, малiтву i любоў да Бога i людзей. Больш за трыццаць гадоў Валянцiна Фёдараўна з-за хваробы была прыкаваная да ложка. Яна перажыла дзве вайны, страту блiзкiх людзей, жорсткiя ганеннi на Царкву. Але пакуты не зламалi яе, не давялi да адчаю. Сваёй верай ў Бога жанчына не толькi мацавалася сама, але i дапамагала iншым. Захавалася многа сведчанняў, у тым лiку i жывых сёння людзей, пра духоўную дапамогу i дар прароцтва матушкi Валянцiны. I пасля яе адыходу ў свет iншыя людзi працягваюць малiтоўна звяртацца да яе i адчуваюць яе заступнiцтва. У панядзелак, пасля Божай лiтургii, упершыню адбудзецца Малебен блажэннай Валянцiне Мiнскай. Усiм удзельнiкам набажэнства будуць раздадзены абразы з выявай новай беларускай святой. А палове 1-й ад Сабора адправяцца аўтобусы з паломнiкамi на магiлу блажэннай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мiнскiм Свята-Духавым саборы пачынаюцца набажэнствы, прысвечаныя кананiзацыi блажэннай Валянцiны Мiнскай. У суботу адбудзецца памiнальная лiту |
|