У Блiзнят – прылiў энергii i сiл, у Львоў – вясёлы настрой i станоўчыя эмоцыi...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Пастарайцеся ажыццявiць задуманае — яно таго вартае. Пачынайце дзейнiчаць, бо для сумненняў не засталося часу. Прысвяцiце дому i блiзкiм людзям больш часу, гэта дазволiць iм прадэманстраваць сваю любоў да вас. Будзьце мудрэйшымi: вылiваючы эмоцыi, рэгулюйце дазiроўку, а то наступствы могуць быць дастаткова непрадказальнымi. ЦЯЛЕЦ. У вас з’явiцца блiскучы шанц справiцца з тактычнымi задачамi. У сераду не варта пачынаць шчырых размоў з кiм бы там нi было. У пятнiцу не варта шмат гаварыць, а тым больш крычаць. Пры гэтым пажадана сачыць i за сваiмi словамi, а не толькi за тонам. У суботу можна паспяхова пазбавiцца ад слоў-паразiтаў. БЛIЗНЯТЫ. Вам часам будзе цяжка справiцца са сваiмi жаданнямi. У справах кар’еры i бiзнэсу — адчувальнае паляпшэнне: магчыма павышэнне па службе, з’явяцца новыя мэты i задачы. Тыдзень будзе спрыяць рэалiзацыi планаў, якiя задумвалiся раней. Адчуеце прылiў энергii i сiл. Зоркi бачаць магчымасць з’яўлення доўгачаканых партнёраў. Калi ўзнiкнуць ускладненнi — адкладзiце рашэнне на наступны тыдзень. Праявiце асцярожнасць i ўважлiвасць у час грашовых аперацый. Можаце апынуцца ў цэнтры падзей. Карысная i надзейная iнфармацыя сама будзе плысцi да вас. Верагодна, вам стануць дакучаць рознымi просьбамi калегi па рабоце — пастарайцеся паводзiць сябе карэктна. У пятнiцу — у дарозе — магчымы цiкавыя знаёмствы. У выхадныя выбiрайцеся на свежае паветра. РАК. Каб адчуць упэўненасць у сваiх сiлах, не губляйце самавалодання. Не варта адкрываць сваiх планаў нават блiзкiм сябрам. Не адкладвайце на потым тое, што можна зрабiць зараз. У другой палове тыдня настане спрыяльны момант для новых пачынанняў. Калi наведае натхненне, то зможаце дасягнуць практычна любой мэты. Галоўнае — своечасова прыняць рашэнне i паставiць перад сабой мэту. У панядзелак будуць удалымi дзелавыя i сяброўскiя вечарыны. У аўторак давядзецца выпраўляць памылкi i недапрацоўкi. У суботу пажадана не планаваць паездкi — яны могуць быць няўдалымi. ЛЕЎ. Можаце выправiць памылкi, якiя раней дапусцiлi ў адносiнах з блiзкiмi людзьмi. Вясёлы настрой i станоўчыя эмоцыi, якiя вы выпраменьваеце, будуць прыцягваць да вас людзей як магнiт. Тыдзень прынясе сустрэчы з сябрамi i знаёмымi, запланаваныя i незапланаваныя. Пастарайцеся, нягледзячы на аптымiстычны настрой, рэальна ацанiць свае сiлы i не перагружаць сябе лiшнiмi клопатамi. Гэты тыдзень удалы амаль для ўсiх пачынанняў, трэба толькi максiмальна разумна выкарыстоўваць спрыяльны час. Вашы iдэi ў многiм паўплываюць на будучыя перспектывы. Не забывайце пра шматлiкiх сваякоў: удзялiце iм хоць крыху ўвагi. ДЗЕВА. Давядзецца шмат часу надаць рашэнню асабiстых праблем. Партнёры па бiзнэсу прымусяць пахвалявацца. Прыслухайцеся да парад сяброў: магчыма, гэта яшчэ адзiн стымул да поспеху. Работы можа быць значна больш, чым вы разлiчвалi. Карысна заняцца пашырэннем кола зносiнаў. Звярнiцеся да прафесiйнага вопыту калег па працы — знойдзеце шмат новага i карыснага для сябе. У панядзелак магчыма дзелавая i канструктыўная сустрэча з партнёрамi. Дарэчы, начальства ў гэты дзень будзе прыслухоўвацца да вашага меркавання. А вось у сераду вам давядзецца адстойваць перад калегамi свае задумы. ШАЛI. Яшчэ не надышоў час для адпачынку: зараз неабходна прыкласцi апошнiя намаганнi для таго, каб завяршыць справы, якiмi вы так доўга i ўпарта займалiся. Магчыма, вам зараз падаецца, што наперадзе яшчэ гара спраў i з iмi немагчыма справiцца. Не сумуйце: пачнiце з малога — i крок за крокам ссоўвайце гару з месца. СКАРПIЁН. Будзьце гатовыя да барацьбы. Ад запланаванага не варта адступаць пры першай жа сустрэчы з перашкодамi — а iх будзе дастаткова. У выпадку неабходнасцi лепш выкарыстоўваць дапамогу не сяброў, а кампетэнтных спецыялiстаў. У чацвер пастарайцеся знiзiць нагрузкi, бо ў гэты дзень вам будзе ўласцiва павышаная стамляльнасць. У сераду кожнае ваша слова для акружаючых будзе мець вялiкае значэнне. Пазбягайце спрэчак у пятнiцу, хоць вы будзеце больш звычайнага схiльныя да гневу i раздражняльнасцi. СТРАЛЕЦ. На лёгкi поспех разлiчваць не прыходзiцца. Рыхтуйцеся да нуднай, руцiннай працы. У аўторак пажадана не прызначаць дзелавых сустрэч — вялiкая верагоднасць, што вас падмануць. Вас могуць ацанiць па заслугах i павысiць па службе. Але асаблiва разлiчваць на гэта не варта — чым менш будзеце пра гэта думаць, тым лепш. Верагодная сiтуацыя, у якой вам давядзецца адказваць не толькi за сябе, але i за iншых. Пастарайцеся не распыляцца на дробязi. Сканцэнтруйце ўсе намаганнi для дасягнення галоўнай мэты. У сераду могуць наведаць арыгiнальныя iдэi, якiя пажадана дзе-небудзь зафiксаваць. У суботу будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. КАЗЯРОГ. Вы падсвядома гатовыя да барацьбы i сiлавых дзеянняў. Зоркi раяць вам свядома перамянiць i стратэгiю, i тактыку — пакуль вы не «перадушылi» ўсiх запар. Прынцып «усiх пераб’ю, адзiн застануся», канешне, мае пэўныя плюсы, але ў цэлым неканструктыўны. Дзейнiчайце мякчэй, будзьце дабрэйшым, змянiце гнеў на мiласць — так будзе лягчэй i вам, i навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткiх межах ветлiвасцi i велiкадушнасцi, можаце атрымаць нечаканае павышэнне па службе цi якi-небудзь iншы, не менш прыемны падарунак лёсу. А што зубамi часам паскрыгатаць давядзецца — ну дык гэта не бяда, яно таго вартае. Субота i нядзеля могуць нагадаць аб абавязках перад блiзкiмi людзьмi. ВАДАЛЕЙ. Будзеце метадычна i ўпэўнена прасоўвацца наперад, бо ўзнiкнуць перспектывы для ажыццяўлення таго, што даўно задумалi. У вырашэннi важных пытанняў старайцеся iсцi не напралом, а ў абход. Не кiдайцеся ў крайнасцi — практычна ўсе вынiкi могуць быць зведзены на нішто. На сераду не варта планаваць нiчога сур’ёзнага. На нядзелю пажадана запланаваць якую-небудзь культурную праграму. РЫБЫ. Тыдзень спрыяльны для творчай актыўнасцi. Пара няўдач засталася ззаду. Можна радавацца i дзейнiчаць, тым больш што, па меркаванню зорак, вас перапаўняе творчая энергiя. Пашырце свае далягляды — навучыцеся чаму-небудзь новаму, не востра неабходнаму. Калi вы адзiнокiя, магчыма, гэты тыдзень выправiць сiтуацыю. Выбраны вамi напрамак можа з лёгкасцю змянiцца на процiлеглы, так што сачыце за сабой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
|
|