21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акцёр Купалаўскага тэатра Фама ВАРАНЕЦКI:

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА

«Не разумею людзей, у доме якiх няма кветак i жывёл»

ДАВЕДКА «ЗВЯЗДЫ».

Фама Сiльвестравiч Варанецкi нарадзiўся ў 1938 годзе. З 1951 па 1956 год вучыўся ў Акадэмii мастацтваў тэатральнаму майстэрству . Сёння Фама Варанецкi — акцёр тэатра iмя Янкi Купалы, якi за сваё творчае жыццё сыграў больш за 200 роляў, намаляваў для Музея тэатра i музыкi каля 60 сяброўскiх шаржаў, тры жывапiсныя палотны, прысвечаныя Янку Купалу (яны знаходзяцца ў музеi Янкi Купалы), стварыў дзве кнiгi шаржаў на калегаў i сяброў «Неакадэмiчная калода» i «Трэлi ад Нэлi» (апошняя пiсалася разам з вядомым крытыкам тэатра i кiно Нэлi Абрамавай-Крывашэевай).

— Грэг, што гэта брыдота робiць на нашай сямейнай канапе?!

— Кэйт, гэта Сiльвiя. (Паўза). Сiльвiя, гэта Кэйт!

Вось такiмi словамi на сцэне тэатра-студыi iмя Я. Мiровiча Беларускай дзяржаўнай Акадэмii мастацтваў пачалася фабула лiрычнай камедыi «Сiльвiя», пастаўленай паводле п’есы англiйскага драматурга Альберта Гернi.

Калi Валянцiна Грыгор’еўна Еранькова, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя М. Горкага, прынесла стос «прыгледжаных» для пастаноўкi п’ес, Фама Варанецкi «па сваiх меркаваннях» выбраў «Сiльвiю» — п’есу шматгранную, полiфанiчную па сваёй задумцы. П’есу, у якой чалавек разумее штосьцi толькi праз гiбель сабакi.

Ну што? Зацiкавiла я вас? Таму ў нашай гасцёўнi мастацкi кiраўнiк курса — заслужаны артыст Беларусi, прафесар Акадэмii мастацтваў, акцёр, мастак i проста таленавiты чалавек Фама Сiльвестравiч Варанецкi, якi, дарэчы, мае свайго маленькага сябра па мянушцы Топ. З яго мы i пачнём нашу гутарку.

-Фама Сiльвестравiч, вы таксама бачыце ў сваiм Топе чалавека, як i Грэг у Сiльвii?

— У камедыi Сiльвiя ўмее размаўляць. Аднак у ёй аўтар не бачыць чалавека. Проста ён выкарыстоўвае прыём адушаўлення, каб паказаць, што жывёла таксама мае свае правы, таксама пакутуе, як i чалавек. Мы ў адказнасцi за тых, каго прыручылi, i заўсёды павiнны памятаць аб гэтым. Многiя даглядаюць хатнiх жывёл, пакуль яны маленькiя, пакуль з iмi можна пагуляць, як з цацкай, а потым забываюць пра iх. На жаль, ёсць i «вампiры», якiя нясуць адмоўную энергетыку i жывуць за кошт любой жывой iстоты. I не мае значэння, чалавек гэта або жывёла. Не разумею людзей, у доме якiх няма кветак i жывёл. Iншы раз я нават больш шкадую жывёл, чым людзей: чалавек сам вiнаваты ў сваiх бедах, а жывёла бездапаможная. Сумна бачыць, калi вялiкi прыгожы сабака застаецца бяздомным толькi таму, што яго пакiнулi гаспадары. Вось тады i праяўляюцца такiя прыродныя якасцi, як дзiкасць, агрэсiя. Менавiта за гэта чалавек адказны перад жывёлай.

— Якой пароды ваш сабака?

— Мы хрысцiлi яго як «зюйд-вест». Аднак калi называць правiльна, то дваровы ад карлiкавай лайкi. Топ жыве ў нас ужо дзесяты год. Раней быў пудзель Ночка, якога, на жаль, калi я быў на гастролях, выпадкова адлавiлi сабакаловы. Яны не паглядзелi на тое, што ў сабакi быў ашыйнiк, што яго даглядала i часова выпусцiла пагуляць мая сяброўка.

— Як вядома, сабакi вельмi падобныя да сваiх гаспадароў. Цi можна так сказаць пра вашага сябра меншага?

— Гэта лепш бачна збоку. Кожную ранiцу я прагульваю Топа i бачу шмат сабакаводаў. Iдзе, напрыклад, вусаты, лахматы мужчына, а каля яго — такi ж самы лахматы сабака. Цi, напрыклад, поўная жанчына, i побач — вялiкi сабака. У мяне нават была задума намаляваць серыю работ-партрэтаў «Сабака—гаспадар». Чалавек у меншай ступенi вывучае сабаку, а вось сабака яго — у большай. Сабака пастаянна сочыць за паводзiнамi свайго гаспадара, яго настроем i таму становiцца падобным да яго. Нядаўна чытаў артыкул аб адным вядомым клоуне, сабака якога мог па камандзе выводзiць чалавека з залы. Здавалася б, што навучыць такому жывёлу вельмi цяжка. А сакрэт вельмi просты: сабака пiльна глядзiць на гаспадара i iдзе туды, куды ён накiруе свой погляд.

— Усе гаспадары любяць назiраць за сваiмi сябрамi меншымi. Некаторыя нават дасылаюць смешныя вiдэасюжэты ў праграму «Сам сабе рэжысёр». Як вядзе сябе ваш Топ?

— Ён адрознiваецца кемлiвасцю i вернасцю. Ноччу спiць у нагах, а ранкам будзiць мяне, становячыся на заднiя лапы, i запрашае гуляць з iм. Вельмi любiць танцаваць i «спяваць», прычым не пераносiць эстрадную музыку. Топ пастаянна жыве ў гульнi. Калi я не магу пабыць з iм, сам шукае сабе сябра: выбiрае сярод цацак штучнага сабаку цi ката. Аднак ён вельмi баiцца сапраўдных катоў. Гэта з-за таго, што аднойчы кот маёй сястры неспадзявана выбег з-за вугла i лапамi надаваў Топу па мордзе. А яшчэ Топ вельмi любiць чысцiню i падчас прыбiрання кватэры соўваецца з месца на месца, дзе толькi што прыбралi.

— Вы, напэўна, нiколi не крычыце на свайго Топа?

— Топ i так разумее «чалавечыя» правiлы: нiколi не возьме са стала цукеркi, хоць i вялiкi ласун. Ён есць толькi тое, што ляжыць на яго талерцы. Топ — такая iстота, якую крыўдзiць нельга, аднак караць трэба. Як i ўсе дваровыя сабакi, ён хутка прыстасаваўся да новых умоў, аднак выхоўваць яго ўсё роўна трэба.

— Ваш Топ вельмi падобны да вас: любiць гуляць у прыдуманым iм свеце, так як вы любiце выконваць якую-небудзь ролю ў тэатры...

— Для чалавека гульня характэрна ад прыроды. Ён i тэатр прыдумаў, каб абстрагавацца ад рэалiй, ператвараючы ўсё ў гульню, бо жыццё — гэта барацьба за выжыванне, iснаванне.

— I менавiта таму вы вырашылi прысвяцiць сябе музе Мельпамены?

— Не ведаю, чаму я абраў тэатр. Хутчэй за ўсё таму, што мяне проста цягнула да мастацтва. З такiм жа поспехам я мог бы стаць мастаком, проста вельмi позна пачаў маляваць. Прафесiя мастака для мяне нават больш прыемная. I мне здаецца, што мае працы, прысвечаныя Янку Купалу, — нешта вечнае i самае лепшае, што я зрабiў у жыццi. А прафесiя акцёра генiяльная, аднак, на жаль, яна заканчваецца разам з мастаком. Як казаў Станiслаўскi, акцёр павiнен у час прыйсцi на сцэну i ў час пакiнуць яе.

Нельга сказаць, што спадар Варанецкi развiтаўся са сваёй прафесiяй. Ён проста пераставiў акцэнты: стаў больш займацца педагогiкай, але ўсё ж такi не забываючы пра Купалаўскi тэатр. Чаму? Мабыць, таму, што сёння для Фамы Сiльвестравiча многiя рэчы на сцэне як для акцёра страцiлi свой смак, а мабыць i таму, што ўжо надакучыла залежаць ад рэжысёра i абставiнаў — i з гэтай нагоды ён шукае маладых талентаў сярод студэнтаў Акадэмii мастацтваў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не разумею людзей, у доме якiх няма кветак i жывёл»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика