21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трукi маленькiх прытворшчыкаў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр АЧАРЭТНI

«Планета жывёл»

Гавораць, што ўсе ўчынкi чалавека можна растлумачыць або нашымi дзiцячымi страхамi, або нашай сэксуальнасцю. Ва ўсякiм разе так лiчыў Зiгмунд Фрэйд. Аднак пытаннi сэксуальнасцi ў рамках гэтага артыкула мы разглядаць не будзем. А вось дзiцячыя страхi аўтара якраз-такi i сталi прычынай напiсання гэтага артыкула.

Справа была на Паўночным Каўказе, дзе я гасцяваў у сямiгадовым узросце. Першы раз я ледзь не ўпаў з дрэва шаўкавiцы, калi за пяць сантыметраў ад маiх вачэй замест жаданай ягады з’явiлася страшная чырвоная морда (невялiкая, праўда) з жоўта-чорнымi вачамi i аскаленай страшнай пашчай. Пазней я высветлiў, што гэта быў вусень матылька-бражнiка. Другiм разам я хацеў змахнуць з падаконнiка выпадкова занесены ветрам сучок, аднак сучок не захацеў змахвацца, а жвава саскочыў сам. Гэта ўражанне таксама аказала вялiкае ўздзеянне на дзiцячую псiхiку. I зноў мяне падмануў вусень, якi наблiжаўся да матылька-пядзенiцы. Дарэчы, некалькi вiдаў пядзенiц з такiмi ж вусенямi-падманшчыкамi водзяцца i ў Беларусi, аднак яны меншыя, чым тыя на Каўказе.

Вусень — гэта жаданая здабыча практычна для ўсiх жывёл, якiя харчуюцца бялковай (i не толькi бялковай) ежай. У адрозненне ад матылька — дарослага варыянта насякомага, вусень i мякчэйшы будзе, i паляцець не зможа. Лёгкая i смачная здабыча, гэткая прыродная «пратэiнавая сасiска». Акрамя асноўных ворагаў — птушак, землярыек, жаб, яшчарак i нават зайцаў, на вусеняў актыўна палююць так званыя паразiтоiды — насякомыя, якiя адкладваюць свае яйкi ў цела вусеня, у асноўным гэта наезнiкi. Лiчынкi наезнiкаў, якiя вылупiлiся, паядаюць вусеня знутры, прычым часцей за ўсё вусень застаецца жывым да самага вылету дарослых паразiтоiдаў.

Карацей, увесь свет для вусеняў — ворагi. Што рабiць, калi ўцёкi фiзiчна немагчымыя? Правiльна, хавацца. Або палохаць. У гэтай справе вусенi вялiкiя майстры. Самае прымiтыўнае, што i робяць некаторыя вiды вусеня, гэта адседжвацца ў зацiшку, пераварваючы ежу, потым кiдком, з усiх шматлiкiх сваiх ног, зноў на куст, хуценька набiць бруха i зноў у сховiшча. Такi метад даволi рацыянальны, калi ўлiчыць, што страваванне займае куды больш часу, чым сама яда. Некаторыя вусенi нават робяць часовыя ўкрыццi для працэсу пераварвання. Адны лiсцiк трубачкай скруцяць, каб там адседзецца, другiя кокан з павуцiнкi сплятуць. А iншыя наогул цягаюць за сабой сховiшча, зробленае са шматкоў лiсця, як лiчынкi ручайнiкаў, вядомыя нашым рабыловам пад назвай «шыцiкi». Многiя з вусеняў наогул не паяўляюцца на белы свет, селячыся ўнутры раслiн, пад карой, у тоўшчы лiста, а то i ўнутры нашага з вамi адзення, як вусенi некаторых (далёка не ўсiх!) моляў.

Асобна хочацца сказаць аб такiм спосабе абароны, як маскiроўка. Прыведзены вышэй прыклад з пядзенiцай — сапраўды класiка маскiроўкi. Прытварыцца сучком або лiсцiкам кармавой раслiны — гэта генiяльнае вынаходнiцтва прыроды. Iншыя вусенi iмiтуюць той фон, па якому яны поўзаюць. Гэтыя хiтрыкi прымяняюцца большасцю з тых вусеняў, якiя часцей за ўсё пападаюцца нам на вочы. А трэцiя дадумалiся нават да таго, што ўмудраюцца прыкiнуцца плямай ад птушынага памёту. Аднак усё гэта — пасiўная абарона, якая можа дапамагчы толькi ад не надта настойлiвага i не вельмi ўважлiвага паляўнiчага. Iснуюць вусенi, якiя выкарыстоўваюць i зусiм рэальную актыўную абарону. Так, некаторыя вусенi сiнтэзуюць унутры свайго цела яды, што робiць iх абсалютна непрыгоднымi для ўжывання ў ежу. Прычым для гэтага сiнтэзу яны нярэдка выкарыстоўваюць тыя ядавiтыя рэчывы, якiя ўтрымлiваюцца ў лiсцi раслiн, што яны паядаюць. Так, напрыклад, робiць няпарны шаўкапрад — пагроза лясоў Сярэдняй Еўропы. Часам вусенi няпарнага шаўкапрада аб’ядаюць цэлыя лясы, i ўсё таму, што мала знаходзiцца жадаючых з’есцi «пратэiнавую сасiску», нашпiгаваную цэлай абоймай ядаў, сярод якiх нiкацiн i цыянабензол. Iншыя вiды шаўкапрадаў абараняюцца яшчэ больш актыўна. Яды, якiя сiнтэзуюцца ў iх гемалiмфе (тое ж, што i кроў у млекакормячых), выводзяцца ў валаскi, якiя знаходзяцца на iх целе. Пры дотыку да такога «валасатага» вусеня можна атрымаць моцны апёк, так што трэба быць больш асцярожным — такiя насекомыя водзяцца i ў Беларусi. А дакрануўшыся да вусеня аднаго з вiдаў шаўкапрадаў, якiя насяляюць Лацiнскую Амерыку, чалавек можа атрымаць паражэнне, несумяшчальнае з жыццём. Акрамя таго, сумесныя дзеяннi валаскоў, якiя ўтрымлiваюць яшчэ i жыгучыя клеткi, здольныя выклiкаць мацнейшую алергiчную рэакцыю.

Лiчынкi матылькоў сямейства Thaumepoeidae са сплеценых iмi нiтак робяць гнёзды, у якiх яны i жывуць тысячамi. У нiтках заблытваюцца старыя шкуркi вусеняў (яны перыядычна лiняюць), скручаныя валаскi i памёт. Гэты ядавiты, поўны алергенаў клубок дазваляе вусеням жыць сыта i спакойна.

Супраць дробных ворагаў, галоўнымi з якiх з’яўляюцца мурашкi, патрэбна крыху iншая тактыка, адзiн з варыянтаў якой нямецкi энтамолаг Конрад Фiдлер апiсвае наступным чынам: «Многiя вусенi прыцэльваюцца i выстрэльваюць у агрэсара змесцiва пярэдняй кiшкi». Часцей за ўсё такiм спосабам карыстаюцца вусенi, якiя харчуюцца раслiннай ежай, што ўтрымлiвае ядавiтыя i дрэнна пахнучыя рэчывы.

Мурашкi, вiдаць, з’яўляюцца самымi небяспечнымi ворагамi вусеняў. I калi адны вусенi ў якасцi абароннай меры выбiраюць «выстрал» экскрэментамi, то iншыя паступаюць куды больш вытанчана. Так, лiчынкi матылькоў-галубянак дзейнiчаюць пад дэвiзам: «Калi ты не можаш перамагчы свайго ворага, то зрабi яго сваiм сябрам». Супрацоўнiкi унiверсiтэта нямецкага горада Байрайт даследавалi гэтую хiтрую мадэль паводзiнаў: у вусеня ёсць залозы, якiя, па ўсёй бачнасцi, выдзяляюць прывабны для мурашак пах. Другая залоза вусеня выпрацоўвае салодкi сакрэт. Мурашкi, вядомыя ласуны, з задавальненнем харчуюцца гэтай вадкасцю i таму не чапаюць «курыцу», якая нясе залатыя яйкi (цi хутчэй дойную карову). Прычым мурашкi не толькi ласуюцца вадкасцю, але i строга ахоўваюць вусеня ад нападаў астатнiх, суразмерных драпежнiкаў, якiя жадаюць паласавацца «пратэiнавай сасiскай».

Аднак, як вядома, на кожнага хiтруна знойдзецца яшчэ больш вытанчаны хiтрун.

Некаторыя вiды паразiтоiдаў, напрыклад, як наезнiка вiду Ichneumon, выпускаюць у мурашнiк пахучую вадкасць, у вынiку дзеяння якой мурашкi лiтаральна вар’яцеюць — пачынаюць бiцца адна з адной i твораць iншае бязладдзе, забываючыся пры гэтым ахоўваць вусеняў. Наезнiкi, скарыстаўшыся «масавымi беспарадкамi», хуценька адкладваюць яйкi ў цела вусеняў. Для апошнiх гэта смяротны прыгавор.

Стратэгiя, якую прымяняюць вусенi супраць больш буйных ворагаў, непрыгодная для барацьбы з паразiтоiдамi, многiя з якiх добра знаёмыя з iх хiтрыкамi i неадчувальныя да iх ядаў. Больш таго, некаторыя раслiны, жадаючы пазбавiцца ад вусеняў, якiя iх пажыраюць, выдзяляюць духмяныя рэчывы, што прыцягваюць iх ворагаў. Паразiтоiды таксама карыстаюцца ядавiтымi ўласцiвасцямi вусеняў: яны ахвотней адкладваюць яйкi менавiта ў ядавiтыя вiды лiчынак матылькоў — так больш небяспечна, ёсць гарантыя, што яны не будуць з’едзены разам з «пратэiнавай лiчынкай».

Як бачыце, нягледзячы на вялiкую колькасць хiтрыкаў, для таго каб пераўтварыцца ў кукалку, а потым у матылька i, нарэшце, адкласцi яйкi, вусеню трэба найперш шанцаванне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гавораць, што ўсе ўчынкi чалавека можна растлумачыць або нашымi дзiцячымi страхамi, або нашай сэксуальнасцю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика