Студзеньская «залатая лiхаманка»
Iгар ГРЫШЫН
У студзенi ў Беларусi назiраўся ажыятажны попыт насельнiцтва на залатыя мерныя злiткi: рост сусветных цэн на золата, мабыць, зрабiў сваю справу.
Паводле апошнiх даных, за студзень беларусы купiлi 2595 залатых мерных злiткаў агульнай вагой 78 кiлаграмаў 268 грамаў. Для параўнання: у студзенi 2005 года фiзiчныя асобы набылi крыху больш 20 кг залатых злiткаў, а з моманту рэалiзацыi банкаўскага золата насельнiцтвам куплена 792 кг 489 грамаў. Прычым, як адзначыў прэс-сакратар Нацбанка Мiхаiл Журавовiч, у мiнулым месяцы было набыта 6 кiлаграмовых залатых злiткаў i 9 штук — па 500 грамаў. За паўтара месяца, з пачатку рэалiзацыi насельнiцтву каштоўных камянёў, Нацбанкам прададзена 59 брыльянтаў агульнай масай 13,65 карата. Дарэчы, продаж камянёў ажыццяўляўся толькi Галоўным упраўленнем Нацбанка па Мiнску i Мiнскай вобласцi. Для продажу прапаноўвалiся камянi розных якасна-колеравых характарыстык ад 0,05 да 0,8 карата круглай агранкi з 57 гранямi. Кошт брыльянтаў, што былi прададзены, вагаўся ад 50 долараў ЗША да 3500 долараў за адзiн камень. А вось выручка ад прададзеных насельнiцтву брыльянтаў склала амаль 60 мiльёнаў рублёў, або каля 27 тысяч долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi ў Беларусi назiраўся ажыятажны попыт насельнiцтва на залатыя мерныя злiткi: рост сусветных цэн на золата, мабыць, зрабiў сваю справу
|
|