Зацверджаны пералiк вырабаў народных промыслаў, што вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 лютага ўказам № 81 зацвердзiў пералiк вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), рэалiзацыя якiх на тэрыторыi Беларусi вызваляецца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.
У зацверджаны дакументам пералiк уключана прадукцыя беларускiх мастацкiх промыслаў, у тым лiку яе традыцыйныя вiды — тканыя i трыкатажныя вырабы, размалёўка па тканiне i шклу, керамiка, мастацкiя вырабы з саломы, лазы, iльновалакна, дрэва i iншыя. Гэты ўказ падрыхтаваны ў адпаведнасцi з Законам «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па падатковых i бюджэтных пытаннях» ад 31 снежня 2005 г., якiм устаноўлена, што абароты па рэалiзацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) прызнанай мастацкай вартасцi на тэрыторыi Беларусi вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць згодна з пералiкам, што зацвярджаецца прэзiдэнтам. Раней названая льгота вызначалася пастановай Савета Мiнiстраў ад 10 лютага 2004 г. № 146 (у адпаведнасцi з Законам «Аб падатку на дабаўленую вартасць» ад 19 снежня 1991 г.). Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 года. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 лютага ўказам № 81 зацвердзiў пералiк вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), рэалiзацыя якiх на тэрыторыi Бел
|
|