21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiя ў «прывязцы» да ўзносаў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Погляд

Што ўяўляе сабой пенсiйная сiстэма ў Швецыi зараз i цi можа быць карысны падобны варыянт рэформы для Беларусi? Аб гэтым — наша гутарка з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай ШАЎЧЭНКА.

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 8 лютага.)

— Даходна-арыентаваная мадэль, вiдавочна, мае свае перавагi. Аднак адразу ж напрошваецца пытанне: цi не аказваюцца ў дадзеным выпадку ў пройгрышы людзi, якiя па тых цi iншых прычынах мелi нiзкi даход i ў сувязi з гэтым плацiлi невялiкiя сумы страхавых узносаў?

— Праблема грамадзян з нiзкiмi даходамi ёсць паўсюль, i ў тым лiку ў Швецыi. Аднак тут гэту праблему вырашылi дзякуючы ўвядзенню гарантаванай мiнiмальнай пенсii. Памер такой пенсii складае 40 працэнтаў ад сярэдняга заробку рабочага прамысловасцi да выплаты падаткаў. Адпаведна, калi сума грамадскай i прэмiяльнай пенсiй атрымлiваецца менш за гэты ўзровень, то да яго робiцца даплата з бюджэту. Прычым такiя даплаты пачынаюцца з 65-гадовага ўзросту.

— Другi ўзровень пенсiйнага забеспячэння ў Швецыi — прафесiйны. Як падаецца, гэта тэма цiкавая. Тым больш, што, наколькi вядома, у Беларусi ёсць намер «вывесцi» ў «прафесiйную» схему цяперашнiя пенсiйныя льготы па ўмовах працы.

— Сiстэма прафесiйных пенсiй у Швецыi ўзнiкла паўтара стагоддзя таму i першым часам сапраўды разглядалася як своеасаблiвая кампенсацыя за цяжкiя ўмовы працы рабочым. Аднак ад самага пачатку пад такой кампенсацыяй мелася на ўвазе не фiнансаванне датэрмiновага выхаду на пенсiю, а магчымасць атрымання дадатковых даплат пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту. Такiя падыходы захавалiся i дагэтуль. Аднак з цягам часу сама прафесiйная схема стала больш шырокай. Сёння работадаўцы плацяць дадатковыя прафесiйныя ўзносы не толькi за рабочых «шкодных» прадпрыемстваў, а па-сутнасцi за ўсiх работнiкаў, што працуюць па найму. I ў тым лiку — «белых каўнерыкаў», дзяржслужачых, мунiцыпальных работнiкаў. Пры гэтым умовы прафесiйнага страхавання i памеры страхавых тарыфаў могуць быць абсалютна рознымi — у дадзеным выпадку ўсё залежыць ад узаемнай дамоўленасцi работадаўца, работнiка i прафсаюза.

— Трэцi ўзровень (добраахвотнага страхавання) таксама актыўна абмяркоўваецца ў Беларусi. Мiж тым, наколькi папулярная гэта схема ў Швецыi?

— Скажу толькi, што сiстэмай добраахвотных пенсiй у гэтай краiне ахоплена каля 60 працэнтаў працуючага насельнiцтва. I, як падаецца, галоўнае тлумачэнне такой папулярнасцi — прапанова вялiкай колькасцi самых розных варыянтаў. У Швецыi ёсць магчымасць iндывiдуальнага i групавога страхавання. Урэшце, ёсць магчымасць у выпадку заўчаснай смерцi «перадаваць» права на атрыманне 50 працэнтаў добраахвотнай пенсii на працягу 5 гадоў свайму мужу цi жонцы. Праўда, нельга не заўважыць, што сам страхавы тарыф у такiх варунках будзе больш высокiм.

— «Шведскi варыянт» рэформы — наколькi ён «спрацаваў»?

— Галоўны вынiк пераўтварэнняў у гэтай краiне — захаванне высокага ўзроўню пенсiйнага забеспячэння на фоне павелiчэння долi пажылога насельнiцтва. Прычым у некаторых грамадзян тут па сутнасцi з’явiлася магчымасць атрымлiваць пенсiю, якая перавышае нават iх цяперашнi даход.

— Мiж тым, павелiчэнне долi пажылога насельнiцтва — праблема актуальная i для Беларусi. У сувязi з гэтым, чым можа быць карысным «шведскi вопыт» для нас?

— На мой погляд, у першую чаргу для нас могуць уяўляць iнтарэс рэальныя накапленнi — як схема, якая дае магчымасць павелiчэння пенсiйных сум кожнага чалавека дзякуючы iнвеставанню, i адначасова як механiзм, з дапамогай якога можна прыцягнуць значныя сродкi для развiцця айчыннай эканомiкi. А, па-другое, падаецца, што нам варта звярнуць увагу на ўмоўна-накапляльныя рахункi. Бо трэба паўтарыцца, што звядзенне да мiнiмуму элементаў размеркавання i цесная прывязка памераў пенсiй да страхавых узносаў становiцца лепшым стымулам для iх выплаты з усяго даходу, спрыяе павышэнню працоўнай актыўнасцi кожнага чалавека i, апроч таго, гэта можа дапамагчы вырашыць пытанне «пенсiйнага ўзросту» i змякчыць негатыўную дэмаграфiчную сiтуацыю.

Разам з тым не сакрэт, што ўвядзенне рэальных i ўмоўных накапленняў — справа няпростая. Да прыкладу, неабходна вырашыць яшчэ «савецкую» праблему неадпаведнасцi высокага працоўнага ўкладу i нiзкiх заробкаў у работнiкаў сельскай гаспадаркi i некаторых iншых галiн — у адваротным выпадку такiя работнiкi загадзя акажуцца ў пройгрышы. Апроч таго, пры пераходзе на рэальныя накапленнi трэба дакладна вызначыць, колькi сродкаў можа «асвоiць» наш фiнансавы рынак, бо, па нашых ацэнках, гаворка можа iсцi прыкладна аб 2 працэнтах страхавых узносаў. Далей. Трэба «адшукаць» канкрэтныя схемы размяшчэння i iнвеставання сродкаў, механiзмы кантролю за страхавымi фондамi — iнакш грошы могуць проста «знiкнуць». Нарэшце, з увядзеннем рэальных накапленняў варта знайсцi «замену» сродкам, якiя перастануць паступаць у агульную пенсiйную сiстэму. Вось чаму я пераканана: спачатку схемы рэальных i ўмоўных накапленняў павiнны «запрацаваць» не масава, а ў адносiнах да пэўнай часткi насельнiцтва Беларусi. I, у прыватнасцi, у адносiнах да моладзi, у якой яшчэ далёка да пенсii i якая мае лепшыя шанцы назапасiць за гэты час дастатковы пенсiйны капiтал.

Гутарыў Сяргей ГРЫБ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ўяўляе сабой пенсiйная сiстэма ў Швецыi зараз i цi можа быць карысны падобны варыянт рэформы для Беларусi? Аб гэтым — наша гутарка з дырэктарам На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика