Кнiгаманаў лiчбай 13 не спужаеш
Iрына ПРЫМАК
Святам высокай культуры i духоўнасцi назваў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч XIII мiнскую мiжнародную выставу-кiрмаш «Кнiгi Беларусi-2006», што праходзiць у сталiчным выставачым палацы «БелЭкспа» (Янкi Купалы, 27) з 9 па 12 лютага. Яе адметнасцю стане правядзенне «Бiблiятэчнага дня» (сёння) i «Школьнага дня» (заўтра).
Выстава сабрала 520 удзельнiкаў з шаснаццацi дзяржаў свету: гэта, зразумела, Беларусь, Францыя, Германiя, Швецыя, Кiтай, ЗША, Лiтва, Украiна, Расiя, Польшча, Славакiя, Сербiя i Чарнагорыя, Малдова, Вялiкабрытанiя, Куба, Iндыя... Дарэчы, выдавецтвы апошнiх чатырох краiн прадстаўлены на мiнскай выставе ўпершыню. Ганаровым госцем кнiжнага форуму стала Расiйская федэрацыя: чытачоў чакаюць шматлiкiя прэзентацыi i сустрэчы з аўтарамi (Аляксандрай Марынiнай, Палiнай Дашкавай, Валянцiнам Сарокiным i г.д.). Ужо адбылася прэзентацыя першых тамоў новага выдання «Вялiкай расiйскай энцыклапедыi», якую расiяне пера-дадуць у Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi. Экспазiцыю нашай рэспублiкi склалi шэсць буйных выдавецтваў («Беларусь», «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», «Выдавецкi дом «Беларуская навука», «Вышэйшая школа», «Мастацкая лiтаратура» i «Народная асвета»). Яны прадставiлi 250 кнiжных найменняў. Свае навiнкi таксама падрыхтавалi Мiнская фабрыка каляровага друку, Палiграфiчны камбiнат iмя Якуба Коласа i выдавецтва «Беларускi Дом друку».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святам высокай культуры i духоўнасцi назваў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч XIII мiнскую мiжнародную выставу-кiрмаш «Кнiгi Беларусi-2006»
|
|