21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы выбiраюць... сваё пiва

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

З 30 лiтраў пiва, якiя спажыў летась сярэднестатыстычны грамадзянiн Беларусi, адразу 27 прыпадала на прадукцыю айчынных вытворцаў. Пры гэтым, прагназуюць у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», доля iмпарту аднаго з найбольш папулярных у нашай краiне напояў будзе скарачацца i надалей.

Вытворчасць узрасце ўдвая

Зусiм нядаўна стан айчыннай пiваварнай галiны па сутнасцi ацэньваўся адным словам — крызiс. Зрэшты, зараз песiмiстычныя настроi ўжо засталiся ў мiнулым. У прыватнасцi, за апошнi час была праведзена рэканструкцыя такiх буйных беларускiх пiваварняў, як «Крынiца» i «Лiдскае пiва», значна мадэрнiзаваны завод у Бабруйску. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення каардынацыi i развiцця галiн па вытворчасцi прадуктаў харчавання i тытунёвых вырабаў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксея Лугавога, у цэлым з 2001 года ў развiццё пiваварных прадпрыемстваў Беларусi было ўкладзена 128 млн долараў. У вынiку iх агульная магутнасць узрасла на 15 млн дэкалiтраў у год.

Сёння айчынныя пiвавары вырабляюць 27,5 млн, а сама праектная магутнасць вытворчасцi выйшла на адзнаку ў 49,2 млн дэкалiтраў. Разам з тым, адзначыў Аляксей Лугавы, гэта яшчэ не мяжа. Дзяржаўнай праграмай развiцця галiны да 2010 года вызначана, што паказчык вытворчасцi павiнен узрасцi больш чым удвая i выйсцi на ўзровень 60 млн дэкалiтраў. Прычым запланаваны аб’ём iнвестыцый на далейшую мадэрнiзацыю складзе каля 125 млн долараў.

Зразумела, першае пытанне ў такiх варунках — рынкi збыту. Аднак, мяркуюць у «Белдзяржхарчпраме», асноўным аргументам тут павiнна стаць якасць айчыннай прадукцыi. Так, паведамiў Аляксей Лугавы, у будучым галоўная стаўка будзе зроблена на мадэрнiзацыю 8 з 13 беларускiх заводаў — астатнiя прадпрыемствы мясцовага значэння мусяць перш-наперш разлiчваць на ўласныя рэсурсы. Другi напрамак — сертыфiкацыя айчынных пiваварняў па сiстэме IСО — 9000. Нарэшце, не менш важнай падаецца задача забеспячэння вытворцаў якасным ячменем. Прычым якраз «праблема сыравiны» падаецца на сёння адной з найбольш няпростых.

Сорт плюс тэхналогiя

Не сакрэт, што ў свой час вытворчасць пiваварнага ячменю ў Беларусi была амаль страчана, прычым яе аднаўленне фактычна распачалося ўсяго некалькi гадоў таму. I гэта, безумоўна, ужо «плюс». Разам з тым выпадае гаварыць i аб некаторых «мiнусах». Да прыкладу, на думку спецыялiстаў ААТ «Лiдскае пiва», беларускi ячмень не мае гарантыi па сорту i памеру зерня, часцяком «хварэе» на палявы грыбок. Як правiла, айчынны ячмень «iдзе» толькi другiм гатункам. Хоць кошт асноўнай «пiўной» сыравiны ў нас можа быць вышэй, чым у Расii, Украiне цi Еўропе.

Выйсцем у такой сiтуацыi, лiчыць генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Уладзiмiр Юфа, павiнна стаць строгае выкананне тэхналогiй вытворчасцi гэтай культуры. А таксама — селекцыйная работа беларускiх навукоўцаў па вывядзенню новых сартоў ячменю.

З гэтым цалкам згодны начальнiк упраўлення земляробства i кормавытворчасцi Мiнсельгасхарча Вiктар Корнеў. Паводле яго слоў, на працягу некалькiх гадоў сельгасарганiзацыi краiны ўжо выкарыстоўваюць нямецкiя i французскiя сарты. I больш таго, распачалося раянiраванне «распрацоўкi» ўласна беларускiх селекцыянераў — сорту «Бровар».

Як адзначаюць у мiнiстэрстве, той жа «Бровар» павiнен адпавядаць усiм патрабаванням айчынных пiваварняў. Галоўнае, каб адначасова вытрымлiвалiся ўсе «правiлы» вырошчвання i перапрацоўкi ячменю. А гэта пытанне — больш складанае. Праўда, заўважае генеральны дырэктар ААТ «Крынiца» Рыгор Пяткевiч, каб атрымаць па-сапраўднаму добрае пiва, трэба разлiчваць не толькi на якасную сыравiну. Не меншы «рэзерв» у дадзеным выпадку — новыя тэхналогii вытворчасцi.

Замена «моцнаму» напою

Прынята лiчыць, што разам з куфлем пiва ў арганiзм чалавека трапляюць каштоўныя мiнералы магнiй i калiй, а таксама вiтамiны групы А, В, Д, Е i К. Згодна з даследаваннямi амерыканскiх навукоўцаў, абмежаваная колькасць пiва здольна выводзiць шкодныя рэчывы, якiя знаходзяцца ў вяндлiне, падгарэлым мясе i рыбе, нармалiзуе сон, ачышчае крывяносныя сасуды. Не менш адметны факт — энергетычны «змест» лiтра пенiстага напою складае ад 300 да 500 кiлакалорый, што нашмат нiжэй каларыйнасцi яблычнага соку, садавiнных напояў цi малака.

Нарэшце, яшчэ адна бясспрэчная перавага. Не сакрэт, што пiва становiцца добрай «заменай» больш «моцным» напоям. А ў сваю чаргу гэта — ужо новы стыль адпачынку. Прычым менавiта «лёгкi» варыянт выбiрае ўсё больш беларусаў. I да таго ж зараз па-за канкурэнцыяй тут аказваецца прадукцыя айчынных вытворцаў. Так, адзначаюць у «Белдзяржхарчпраме», у 2001 годзе сярэднестатыстычны грамадзянiн краiны спажыў 21 лiтр беларускага пiва. А летась — ужо на 6 лiтраў больш.

Сёння беларускiм пiваварням па сутнасцi ўдалося «адваяваць» унутраны рынак. Калi пяць гадоў таму доля iмпарту на iм дасягала 30—40 працэнтаў, то сёння ён знiзiўся больш чым удвая. Хоць пакуль гэты поспех можна лiчыць адносным. Мадэрнiзацыя беларускiх заводаў, мяркуюць у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», дазволiць распрацоўваць новыя гатункi, атрымлiваць якаснае i параўнальна таннае пiва, якое знойдзе свайго пакупнiка за межамi краiны. У вынiку, нягледзячы на канкурэнцыю з боку перш-наперш буйных расiйскiх i ўкраiнскiх кампанiй, павiнен павялiчыцца экспарт — прынамсi з 1 да 4 мiльёнаў дэкалiтраў у год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 30 лiтраў пiва, якiя спажыў летась сярэднестатыстычны грамадзянiн Беларусi, адразу 27 прыпадала на прадукцыю айчынных вытворцаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика