21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Чорны» лёс снегiра

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Наша любiмая птушачка працягвае радаваць маю маленькую дачку меладычнымi спевамi, але за апошнi год яна цалкам пачарнела, — паведамiла рэдакцыi Марына Шупенька з Пiншчыны. — Справа ў тым, што мiнулай зiмой на нашу кармушку пад акенцам прыляцеў паранены снягiр. Дачка так пашкадавала маленькую птушачку, што адчынiла акно i запрасiла яе ў хату. Потым мы «падрамантавалi» параненую лапку i так звыклiся з яе спевамi, што вырашылi пакiнуць «чырвонага артыста» жыць у нашай прасторнай птушынай клетцы».

Спадарыня Марына пытаецца, няўжо маленькай «спявачцы» не хапае волi, прасторы i чыстага паветра? На гэта пытанне мы папрасiлi адказаць пастаяннага эксперта «Звязды», выканаўчага дырэктара грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандра Вiнчэўскага. Менавiта такую назву зараз мае структура АПБ, абрэвiятура якой раней чыталася як «Ахова птушак Беларусi».

Сапраўды снягiр, або гiль, вельмi даверлiвы. Яго лёгка злавiць. Да чалавека ён прызвычайваецца хутка i можа жыць у клетцы. Аднак у няволi ён губляе прыгожы пунсовы колер i робiцца чорным. Змена колеру ў гiля адбываецца з-за недахопу карацiну i мiнеральных дабавак, якiя птушка атрымлiвае на волi, калi харчуецца насякомымi i чырвонай рабiнай.

Прыгожы ружовы фламiнга таксама меў бы шэрую афарбоўку, калi б у заапарках гэтую птушку не падкормлiвалi морквай. Спадарынi Шупенька мы раiм даваць снегiру сумесь чырвонай рабiны i нашаткаванай на тарцы морквы.

Бiятопам звычайнага гiля з’яўляюцца вiльготныя хваёвыя або змешаныя дрэвастоi з прымессю елак цi высокiх густых ядлоўцаў, ускрайкi алешнiкаў, старыя паркi i сады. Там гiль жыве большую частку свайго жыцця, а вось зiмой ён перамяшчаецца блiжэй да чалавека ў вёсачкi i нават буйныя гарады, дзе ёсць пасадкi чырвонай рабiны.

Цiкава, што амялушкi глытаюць рабiну цалкам, а снегiры выдзёўбваюць з ягад насенне i выплёўваюць мякаць. Арнiтолагi адзначаюць, што ў амялушак пры пераварваннi ягад насенне не пашкоджваецца, таму гэтыя птушкi з’яўляюцца распаўсюджвальнiкамi рабiны. Снегiры, наадварот, кантралююць гэты вiд дрэў. Летам у лесе снягiр робiць добра замаскiраванае гняздо, якое прыладжвае на бакавых галiнах елак, унутры ядлоўцаў або iншых кустоў. Сустракаюцца гнёзды i ў падросце на вышынi 1,5 метра, а таксама ў высокiх елках на нiжнiх галiнах — на вышынi 5—6 метраў.

Снегiры вядуць аселы вобраз жыцця. Гэтыя птушкi сустракаюцца ў Еўропе, а таксама праз Сiбiр шырокiм поясам да Камчаткi i Японii ўключна, да поўначы Манголii, на Каўказе, на поўначы Турцыi i Iрана. Снегiры Беларусi павольныя i немiтуслiвыя, трымаюць сябе з вялiкай важнасцю. Якi б нi быў галодны снягiр, але лепшую гронку рабiны ён заўсёды саступiць сваёй сяброўцы-самачцы.

Вельмi прыгожы ўбор мае толькi снягiр-самец: ярка-чырвоная грудка, чорная шапачка на галаве, крылы i хвост блiскуча-чорныя, а спiнка шэра-блакiтная. Самкi снегiра непрыкметнай шэрай афарбоўкі.

Паводле падлiкаў арнiтолагаў, у Беларусi зараз пастаянна жыве каля 40—60 тысяч пар снегiроў. Для параўнання — папуляцыя палявога вераб’я ў нашай краiне налiчвае не менш за мiльён пар.

Сяргей КУРКАЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Наша любiмая птушачка працягвае радаваць маю маленькую дачку меладычнымi спевамi, але за апошнi год яна цалкам пачарнела, — паведамiла рэдакцыi Марын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика