Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйны чэкаў «Жыллё»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 года «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 247; 1995 г., № 6, ст. 58; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 20, ст. 220; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 63, 2/778) наступныя змяненнi: 1. Артыкул 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 11. Права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на грашовую жыллёвую квоту сведчыцца iмяннымi прыватызацыйнымi чэкамi «Жыллё». Жыллё прадастаўляецца бязвыплатна, калi велiчыня жыллёвай квоты (сумы квот) роўная кошту жылля, якое займае грамадзянiн, што вызначаецца ў цэнах на 31 снежня 1991 года. Калi велiчыня жыллёвай квоты (сумы квот) перавышае кошт жылля, якое займае грамадзянiн, што вызначаецца ў цэнах на 31 снежня 1991 года, жылое памяшканне перадаецца бязвыплатна, а астатак велiчынi жыллёвай квоты можа выкарыстоўвацца ў адпаведнасцi з артыкулам 16 гэтага Закона. Частка жылога памяшкання, якая не аплачана за кошт жыллёвай квоты (сумы квот), падлягае выкупу ў цэнах, якiя дзейнiчаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылля. Пры гэтым жыллёвая квота (сума квот членаў сям’i, жыллёвыя квоты, падораныя па натарыяльна засведчанаму дагавору мужам (жонкай), бацькамi, дзецьмi, усынавiцелямi, усыноўленымi, роднымi братамi i сёстрамi, дзедам, бабкай, унукамi, атрыманыя ў спадчыну цi па рашэнню суда) залiчваецца ў лiк пагашэння кошту жылога памяшкання, якi вызначаецца ў цэнах на 31 снежня 1991 года. Iндэкс росту кошту будаўнiцтва жылля для ацэнкi кошту жылых памяшканняў у цэнах, якiя дзейнiчаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылля, штомесяц разлiчваецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.». 2. У артыкуле 16: абзацы чацвёрты i пяты часткi першай выключыць; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Жыллёвыя квоты (iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё») не падлягаюць адчужэнню, за выключэннем дарэння iх па натарыяльна засведчанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзеду, бабцы, унукам, пераходу права ўласнасцi ў спадчыну цi па рашэнню суда.». 3. Артыкул 21 выключыць. 4. Артыкул 30 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 30. Сродкi, якiя паступаюць ад прыватызацыi жылых памяшканняў, што належаць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам цi знаходзяцца ў гаспадарчым распараджэннi або ў аператыўным кiраваннi юрыдычных асоб, залiчваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты i выкарыстоўваюцца на жыллёвае будаўнiцтва.». Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 1993 года «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 25, ст. 305) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 4: словы «чэкаў валодаюць» замянiць словамi «чэкаў «Маёмасць» валодаюць»; дапоўнiць артыкул часткай другой наступнага зместу: «Правам на набыццё прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» валодаюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i iншыя асобы ў парадку атрымання ў спадчыну цi па рашэнню суда, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.». 2. У частцы трэцяй артыкула 6 слова «чэка» замянiць словамi «прыватызацыйнага чэка «Маёмасць». 3. У частцы першай артыкула 7 словы «з артыкуламi 11 i 13 Закона» замянiць словамi «з Законам». 4. У артыкуле 10: у частцы трэцяй: слова «чэкаў» замянiць словамi «чэкаў «Маёмасць»; дапоўнiць частку другiм сказам наступнага зместу: «Пераафармленне прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ажыццяўляецца пры атрыманнi iх грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь i iншымi асобамi ў парадку атрымання ў спадчыну цi па рашэнню суда, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.»; дапоўнiць артыкул часткай сёмай наступнага зместу: (Абзац шосты не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* 5. У артыкуле 11: у абзацы першым слова «чэкамi» замянiць словамi «чэкамi «Маёмасць»; дапоўнiць артыкул часткай другой наступнага зместу: «Прыватызацыйныя чэкi «Жыллё» выкарыстоўваюцца ўладальнiкамi ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь.». Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 4 гэтага Закона, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Артыкул 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 5 студзеня 2006 года, г. Мiнск. № 101-З ________________________________________ * Абзац шосты пункта 4 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» не ўступiў у сiлу ў адпаведнасцi з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйны чэкаў «Жыллё» |
|