21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На ўсенароднае веча — з высокімi паказчыкамi

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Народны сход: напярэдадні

Гомельшчына дастойна будзе прадстаўлена сваiмi паказчыкамi на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе — такая заява прагучала ў выступленнях удзельнiкаў абласнога сходу, выбраных дэлегатамi на рэспублiканскi форум, i ў прынятай на iм рэзалюцыi. З iнфармацыйным дакладам на сходзе выступiў старшыня абласнога выканаўчага камiтэта Аляксандр Якабсон, ён падвёў вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця вобласцi апошнiм часам i акрэслiў задачы на наступныя пяць гадоў. А тыя вынiкi даволi пераканаўчыя. Усе рубяжы, вызначаныя другiм Усенародным сходам на мiнулую пяцiгодку, перавышаны, i адзiныя пэўныя цяжкасцi толькi з забеспячэннем прагнозных параметраў па вытворчасцi тавараў народнага спажывання. Адным з галоўных поспехаў працоўных калектываў з’яўляецца тое, што доля экспарту за цвёрдую валюту ў краiны далёкага замежжа перавысiла 71 працэнт, а па прамысловай вытворчасцi ў разлiку на аднаго жыхара i рэнтабельнасцi вырабленай прадукцыi вобласць займае першае месца ў рэспублiцы.

Напярэдаднi абласнога сходу дэлегатаў прайшлi рэгiянальныя сходы, дзе былi ў шэрагу iншых пытанняў выказаны i праблемы, якiя павiнны быць вырашаны як на абласным, так i на рэспублiканскiм узроўнi. Яны былi дапоўнены таксама на абласным сходзе генеральным дырэктарам «Гомсельмаша» Валерыем Жмайлiкам, рэктарам Беларускага гандлёва-эканамiчнага унiверсiтэта Алай Навумчык, сакратаром Рэчыцкага райкама БРСМ Настассяй Анцiпавай, старшынёй савета старэйшын пры аблвыканкаме Юрыем Самборскiм, галоўным урачом Гомельскай гарадской бальнiцы хуткай дапамогi Мiкалаем Кiшко. Пажаданнi народа ў дасягненнi лепшага жыцця ахоплiваюць даволi шырокi спектр у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, газiфiкацыi населеных пунктаў, будаўнiцтве жылля, транспартным i медыцынскiм абслугоўваннi, скарачэннi беспрацоўя i павелiчэннi рабочых месцаў i г.д.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельшчына дастойна будзе прадстаўлена сваiмi паказчыкамi на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе — такая заява прагучала ў выступленнях удзельнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика