21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi маюць права пацыенты стацыянараў на льготныя рэцэпты?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

«У адным са студзеньскiх нумароў «Звязды» прачытаў, што цяпер права на выпiску рэцэптаў на лекi маюць не толькi работнiкi полiклiнiчных устаноў, але i ўрачы стацыянараў, а таксама персанал службы хуткай медыцынскай дапамогi. Але, як мне давялося пераканацца на ўласным вопыце, на практыцы гэта ўстаноўка не выконваецца», — з такой скаргай у рэдакцыю звярнуўся мiнчанiн Генадзь Атрошчанка, якому было адмоўлена пры выпiсцы з бальнiцы ў атрыманнi рэцэпта. Як патлумачыў яго лечачы ўрач, бальнiца мае права выпiсваць рэцэпты толькi на лекi, якiя набываюцца за поўны кошт. А наш чытач, якому споўнiлася 70 гадоў, мае права на набыццё лекаў за палову iх кошту. Льготны рэцэпт яму выпiсаць адмовiлiся — параiлi звярнуцца за патрэбным рэцэптам у палiклiнiку да свайго ўчастковага ўрача...

З просьбай пракаментаваць гэту сiтуацыю мы звярнулiся да начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандра Цыбiна, якi паведамiў нашай газеце, што мiнiстэрствам быў праведзены аналiз прычын, якiя ўплываюць на даступнасць аказання насельнiцтву медыцынскай дапамогi ў амбулаторна-полiклiнiчных арганiзацыях нашай краiны. Высветлiлася, што нярэдка пацыентам даводзiцца звяртацца на прыём да ўрачоў-тэрапеўтаў i педыятраў толькi для атрымання рэцэптаў пасля кансультацый з больш вузкiмi спецыялiстамi, супрацоўнiкамi кафедраў медыцынскiх устаноў адукацыi, пасля звароту iх за медыцынскай дапамогай у стацыянарныя арганiзацыi або ў службу хуткай медыцынскай дапамогi. Усё гэта, зразумела, стварае ў палiклiнiках залiшнiя чэргi. Для выпраўлення становiшча ва ўсе органы кiравання медыцынскай галiны быў накiраваны лiст за подпiсам выконваючага абавязкi мiнiстра аховы здароўя Вiктара Рудэнкi «Аб мерах па паляпшэнню даступнасцi аказання медыцынскай дапамогi».

Адно з палажэнняў гэтага дакумента тычыцца якраз сiтуацыi, калi пацыенту пасля лячэння ў стацыянары патрабуецца працяг лячэння ў амбулаторных умовах. У гэтым выпадку ўрачы абавязаны забяспечыць свайго пацыента рэцэптам для набыцця патрэбных лекавых сродкаў. «Калi ж пацыент мае права на пэўныя фiнансавыя льготы пры лекавым забеспячэннi, значыць, яму павiнен быць выпiсаны ў бальнiцы льготны рэцэпт», — запэўнiў нас Аляксандр Цыбiн.

Права на выпiску рэцэптаў прадастаўляецца таксама персаналу выязных брыгад хуткай медыцынскай дапамогi (урачэбных, спецыялiзаваных, фельчарскiх), фельчарам структурных падраздзяленняў амбулаторна-полiклiнiчных арганiзацый (даўрачэбных кабiнетаў, аддзяленняў прафiлактыкi), а таксама медыцынскiм работнiкам, якiя самастойна вядуць прыём пацыентаў у арганiзацыях аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасцi, дзяжурным урачам амбулаторна-полiклiнiчных i бальнiчных арганiзацый, прыёмных аддзяленняў стацыянараў, урачам-спецыялiстам, кансультантам, у тым лiку з кола прафесарска-выкладчыцкага саставу пасля правядзення агляду пацыента.

Пры неабходнасцi выпiскi лекавых сродкаў асобам, якiя маюць iльготы, але не атрымалi ва ўстаноўленым парадку карту ўлiку лекавых срокаў, выпiсаных на льготных умовах або бясплатна, участковым урачам даецца права аформiць гэту карту непасрэдна на даму ў пацыента. На кiраўнiкоў арганiзацый аховы здароўя ўскладаецца задача забяспечыць у дастатковай колькасцi медыцынскiх работнiкаў рэцэптурнымi бланкамi. Як падкрэслiў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» Аляксандр Цыбiн, усе вышэйпералiчаныя меры органамi аховы здароўя абавязкова павiнны выконвацца...

Надзея НIКАЛАЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У адным са студзеньскiх нумароў «Звязды» прачытаў, што цяпер права на выпiску рэцэптаў на лекi маюць не толькi работнiкi полiклiнiчных устаноў, але i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика