Дэпутаты абмеркавалi законапраект аб дзяржаўна-грамадскiх аб’яднаннях
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У краiне ствараецца прававая база для дзейнасцi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб’яднанняў. Адпаведны законапраект быў абмеркаваны на пасяджэннi камiсii па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.
Як адзначыў член парламенцкай камiсii Аляксандр Свiрыд, рэспублiканскiмi дзяржаўна-грамадскiмi арганiзацыямi будуць лiчыцца заснаваныя на членстве некамерцыйныя арганiзацыi, якiя ствараюцца для выканання ўскладзеных на iх дзяржаўных задач. Заснавальнiкамi такiх арганiзацый могуць быць фiзiчныя i юрыдычныя асобы, а таксама дзяржаўныя органы. Прымаць рашэнне аб стварэннi дзяржаўна-грамадскага аб’яднання, а таксама зацвярджаць яго статут будзе прэзiдэнт або па яго даручэнню Савет Мiнiстраў. Матэрыяльна-фiнансавая дзейнасць такой арганiзацыi будзе засноўвацца на членскiх узносах, прадпрымальнiцкай дзейнасцi, валоданнi маёмасцю (яна, дарэчы, можа быць перададзена аб’яднанню дзяржавай у часовае карыстанне). Цяпер у Беларусi статус дзяржаўна-грамадскага аб’яднання маюць тры арганiзацыi — «Дынама», Таварыства выратавання на водах i ДТСААФ. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Алега Слiжэўскага, шмат iншых аб’яднанняў выконваюць грамадска значныя функцыi, аднак наўрад цi патрэбна iх рэарганiзоўваць. Хоць, кожнае аб’яднанне можа правесцi адпаведную работу i паспрабаваць набыць статус дзяржаўна-грамадскага. Напрыклад, адзначыў А. Свiрыд, ужо выказала жаданне набыць такi статус аб’яднанне паляўнiчых i рыбаловаў. Сам законапраект «Аб рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб’яднаннях» знаходзiцца ў нiжняй палаце парламента працяглы час. Яго першы варыянт быў унесены яшчэ напрыканцы 2003 года. Цяпер дэпутаты абмяркоўваюць яго новы варыянт, якi спадзяюцца разгледзець на чарговай сесii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне ствараецца прававая база для дзейнасцi рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб’яднанняў
|
|