Хроніка апошніх падзей
УКРАIНА БУДЗЕ ШУКАЦЬ «ШЛЯХ ДЛЯ КАСПIЙСКАЙ НАФТЫ» ПРАЗ БЕЛАРУСЬ?
Выконваючы абавязкi прэм’ер-мiнiстра Украiны Юрый Еханураў заявiў пра намер шукаць шляхi транспарцiроўкi каспiйскай нафты праз Беларусь, калi Польшча адмовiцца ад праекта дабудовы нафтаправода «Адэса—Броды» да Плоцка. Як пiша газета «Украинская правда», паводле слоў Еханурава, украiнскi ўрад вельмi зацiкаўлены ў дабудове нафтаправода да Плоцка i хацеў бы стварыць сумеснае польска-ўкраiнскае цi мiжнароднае прадпрыемства для ажыццяўлення гэтага праекта. «Калi палякi не пагодзяцца, я буду iмкнуцца адкрыць шлях для каспiйскай нафты праз Беларусь i далей на Лiтву да берагоў Балтыйскага мора», — сказаў в. а. прэм’ера. СА ДНА МОРА ПАДНЯТЫ АРОЛ З ЛIНКОРА «ГРАФ ШПЕЕ» Група брытанскiх падводных археолагаў на мiнулым тыднi правяла каля берагоў Уругвая аперацыю па пад’ёму са дна мора бронзавай статуi арла вышынёй крыху менш за два метры i вагой каля паўтоны. Гэта статуя з’яўлялася эмблемай знакамiтага нямецкага лiнкора «Граф Шпее» (Graf Spee), якi на пачатку Другой сусветнай вайны патапiў мноства гандлёвых суднаў саюзнiкаў у паўднёвай Атлантыцы. Лiчыцца, што эскiз эмблемы лiнкора — арол, якi трымае свастыку — стварыў сам Адольф Гiтлер, якi перш чым стаць дыктатарам, быў мастаком. У IЕРУСАЛIМЕ ПАБIЛIСЯ ПРЫХIЛЬНIКI БЫЛОГА I ЦЯПЕРАШНЯГА ПАТРЫЯРХАЎ У Iерусалiме адбылася бойка памiж прыхiльнiкамi цяперашняга кiраўнiка Iерусалiмскай праваслаўнай царквы патрыярха Феафiла III i нiзложанага Патрыярха Iрынея. У вынiку бойкi ў царкве Святой Анны ва ўсходнiм Iерусалiме быў паранены святар, двое ўдзельнiкаў патасоўкi арыштаваны палiцыяй, паведамляе iзраiльская газета Ha’aretz. Нагадаем, Патрыярх Iрыней быў пазбаўлены пасады ў маi мiнулага года Сiнодам Iерусалiмскай царквы па абвiнавачанню ў iстотных недахопах маральнага i псiхiчнага характару, а таксама ў безадказным распараджэннi маёмасцю патрыярхату.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выконваючы абавязкi прэм’ер-мiнiстра Украiны Юрый Еханураў заявiў пра намер шукаць шляхi транспарцiроўкi каспiйскай нафты праз Беларусь
|
|