21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля Чарнобыля. Пытаннi i адказы

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС прайшло амаль дваццаць гадоў. За гэты час для лiквiдацыi наступстваў самай буйной тэхнагеннай катастрофы мiнулага стагоддзя ў Беларусi было шмат чаго зроблена. Аднак шэраг надзённых пытанняў дасюль канчаткова не вырашаны.

Што прынясе жыхарам рэалiзацыя новай канцэпцыi комплекснай рэабiлiтацыi пацярпеўшых рэгiёнаў? Як забяспечваецца сацыяльная, медыцынская, прававая абарона? Цi магчыма фермерам удзельнiчаць у пераспецыялiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi на забруджаных тэрыторыях? Калi чакаць змянення «чарнобыльскiх» льгот? На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае старшыня Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Рыгоравiч ЦАЛКО.

Людмiла Паўлаўна МАЖЭЙКА, г. Светлагорск:

— Мая мацi жыве ў вёсцы Славечна Ельскага раёна. Адсяленне тутэйшых жыхароў адбылося ў 1990-я гады. Цяпер у вёсцы жывуць адны старыя, якiя ў свой час адмовiлiся адсюль пераехаць — усяго заселена дзесьцi 40 двароў. Мацi зараз жадае перасялiцца, але цi мае яна права зрабiць гэта i атрымаць адпаведныя льготы i кампенсацыi?

— Вёска, дзе жыве ваша мацi, адносiцца да зоны з правам на адсяленне. Тутэйшыя жыхары абавязковаму адсяленню не падлягаюць. Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1997 года «Аб упарадкаваннi выплаты грашовых кампенсацый на маёмасць, якая знаходзiцца на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання» была прыпынена выплата грамадзянам грашовых кампенсацый за страчаную ў сувязi з перасяленнем маёмасць i за расходы, звязаныя з пераездам з населеных пунктаў, якiя размешчаны ў зоне з правам на адсяленне. Такi ж парадак распаўсюджваецца i на маёмасць, што была атрымана ў спадчыну або на iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам.

Пётр Канстанцiнавiч САФРОНЕНКА, г. Мазыр:

— Цi захоўваюцца «чарнобыльскiя» льготы для беларусаў, якiя пераехалi ў Расiю? А якi парадак iснуе ў Беларусi ў адносiнах да расiян?

— Наша дзяржава ў поўным памеры захоўвае абавязкi па прадстаўленню льгот для грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя жывуць у Расii i маюць дакументальныя падставы, якiя пацвярджаюць iх права ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (са змяненнямi i дапаўненнямi).

Грамадзянам, якiя пераехалi да нас з iншых краiн (у тым лiку i з Расiйскай Федэрацыi), для атрымання льгот, якiя прадугледжаны згаданым законам, неабходна мець цi атрымаць ва ўстаноўленым парадку беларускае грамадзянства або пасведчанне на права жыхарства. Акрамя таго, iм трэба атрымаць неабходныя дакументы (якiя сапраўдныя на тэрыторыi Беларусi), якiя пацвярджаюць права на льготы. Гэта робiцца на падставе першасных дакументаў, што пацвярджаюць факт i перыяд удзелу канкрэтнага чалавека ў лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС цi пражывання на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi.

Марыя Аляксееўна МАРЧАНКА, вёска Шыiчы Калiнкавiцкага раёна:

— Я ўдзельнiца лiквiдацыi наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, карыстаюся льготамi па 19-м артыкуле. У 1986 годзе была пераселена з вёскi Кажушкi Хойнiцкага раёна, якая знаходзiлася ў 30-кiламетровай зоне адчужэння. У мяне цукровы дыябет, хваробы шчытападобнай залозы, ужо чатыры месяцы жыву на iнсулiне. Спецыялiсты Калiнкавiцкай раённай бальнiцы адмаўляюць прызначыць мне групу iнвалiднасцi? Наколькi гэта правамерна, куды звяртацца, каб апратэставаць рашэнне райбальнiцы?

— Усе пытаннi вызначэння грамадзянам групы iнвалiднасцi ( у тым лiку выклiканай катастрофай на Чарнобыльскай АЭС) адносяцца да кампетэнцыi сiстэмы аховы здароўя. Рашэнне спецыялiстаў Калiнкавiцкай раённай бальнiцы, з якiм не згодны, вы маеце права абскардзiць у адпаведнай медыцынскай установе абласнога ўзроўню. Калi ж i там не знойдзеце паразумення, то неабходна звяртацца ў Мiнiстэрства аховы здароўя.

М.I. РАГАЗIНА, г. Маладзечна:

— Цi iснуюць iльготы ў iнвалiдаў-чарнобыльцаў I i II груп па аплаце камунальных паслуг?

— У адпаведнасцi з заканадаўствам, што дзейнiчае зараз, грамадзяне, якiм устаноўлена iнвалiднасць па прычыне, звязанай з аварыяй на ЧАЭС, i члены iх сем’яў (калi яны пражываюць сумесна з iмi) маюць права на 50-працэнтную скiдку пры аплаце за тэхнiчнае абслугоўванне жылля (у межах нормаў). Такая скiдка распаўсюджваецца i падчас разлiкаў за ацяпленне, водазабеспячэнне, карыстанне газам i электрычнасцю. Тыя, хто жыве ў дамах, дзе няма цэнтральнага абагрэву, маюць права на 50-працэнтную скiдку на палiва, якое набываецца ў межах нормаў, што ўстаноўлены для продажу насельнiцтву.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС прайшло амаль дваццаць гадоў. За гэты час для лiквiдацыi наступстваў самай буйной тэхнагеннай катастрофы мiнулага ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика