21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Марына ВАСIЛЕЎСКАЯ: дзяўчына з байцоўскiм характарам

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Напэўна, калi выпадковы наведвальнiк зазiрнуў бы ў кабiнет дырэктара Белдзяржфiлармонii, то моцна здзiвiўся б: у адным баку рабочыя мяняюць шкло ў вокнах (пасля маразоў давялося замяняць 18 штук!), а ў другiм — сядзяць дзве дзяўчыны, слухаюць музыку, размаўляюць i перыядычна смяюцца. Гэта ў такой атмасферы праходзiла наша iнтэрв’ю з пераможцай тэлевiзiйнага конкурсу-фестывалю маладых выканаўцаў «Фэст», першай дэлегаткай ад Беларусi на сёлетнi «Славянскi базар у Вiцебску», салiсткай Белдзяржфiлармонii Марынай ВАСIЛЕЎСКАЙ.

Гутарыць было лёгка i цiкава. I не толькi таму, што з Марынай наша газета шчыра сябруе. Проста выдатнiца Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры, спявачка i проста прыгожы чалавек Марына Васiлеўская — у пэўнай ступенi герой нашага часу. Ва ўсякiм разе, ужо гераiня.

— Марына, як iдзе падрыхтоўка да «Славянскага базару» — план дзеянняў складзены?

— Дакладнага плану няма, але мэта пастаўлена, засталося выбраць шляхi яе дасягнення. Я пастараюся акумуляваць вакол сябе каманду прафесiяналаў, якая будзе дапамагаць ва ўсiх пачынаннях, каб кожны адказваў за свой участак. Калi гэта кампазiтар — ён павiнен быць кампазiтарам з вялiкай лiтары. Тое самае датычыцца паэтаў, аранжыроўшчыкаў, мадэльераў... У адзiн з конкурсных дзён кожны ўдзельнiк павiнен будзе прадставiць сваю краiну. Я хачу зрабiць гэта годна, таму доўга выбiраю сярод творчых прапаноў.

— З Вольгай Вронскай, якая была тваiм педагогам падчас «Фэсту», працягнеш супрацоўнiцтва?

— Яна добры педагог i, магчыма, трапiць у каманду людзей, якiя будуць займацца маёй падрыхтоўкай да «Славянскага базару». Але гэтага я пакуль што сцвярджаць не магу. У любым выпадку, лiчу, што перамога i нават проста добрае, якаснае выступленне залежаць у першую чаргу ад рэпертуару, ад выбранай песнi, а потым ужо ад твайго сцэнiчнага вобразу i падрыхтоўкi.

— Што датычыцца рэпертуару, ты супрацоўнiчаеш з кампазiтарам старой школы Iзмаiлам Капланавым. Многiя выканаўцы аддаюць перавагу модным i «фарматным» аўтарам — i паэтам, i кампазiтарам, i аранжыроўшчыкам у адным флаконе...

— Не хачу дрэнна гаварыць пра калег па сцэне, бо кожны мае права выбiраць, з кiм супрацоўнiчаць. Але асноўная задача артыста, на маю думку, — быць iндывiдуальнасцю, нi да кога не падобнай. Не трэба на кагосьцi раўняцца. Зараз жа, мне здаецца, выканаўцаў сапраўды з’явiлася вельмi многа — аднак колькасць, на жаль, не значыць якасць. Часта чуеш па радыё некалькi песень запар i не адрознiваеш, хто iх выконвае: прыблiзна аднолькавая аранжыроўка, аднолькавы змест. Я па такому шляху не хачу iсцi. Хачу вылучацца. Канешне, адразу на лаўры Элы Фiджэральд наўрад цi замахнуся. (Смяецца.) Але тое, што буду iмкнуцца адрознiвацца ад iншых, гэта дакладна.

— Пасля «Фэсту» цi з’явiлiся ў тваiм жыццi нейкiя атрыбуты зорнага статусу: асабiсты вiзажыст, асабiсты трэнер у фiтнэс-цэнтры, асабiстае аўто?

— У мяне сапраўды з’явiўся свой вiзажыст. Для артыстаў гэта абсалютна неабходна, бо адна справа паўсядзённы макiяж, i зусiм iншая — сцэнiчны. Гэта лепш даверыць прафесiяналу. Асабiстага трэнера i асабiстага аўто няма — я спадзяюся, пакуль што. (Смяецца.)

— Ведаю, хутка выйдзе твой дэбютны альбом. Праўда, што ў iм будуць песнi на 4 мовах?

— Маглi быць нават на пяцi, але адну песню я выключыла. Кампазiцый увогуле назбiралася вельмi многа, аднак альбом будзе сапраўды першым, дэбютным. Называецца «Люблю», складаецца з 9 песень — на рускай, беларускай, украiнскай i англiйскай мовах. Дыск ужо амаль гатовы, аформлены , i зараз я толькi шукаю магчымасць яго выдання, вырашаю, хто будзе гэтым займацца. Што найбольш падабаецца на дыску? Усё! Асобна вылучыць можна хiба што «Iграй, скрыпач» Iзмаiла Капланава на словы Алега Жукава, песню «Люблю» Валерыя Iванова (не ў апошнюю чаргу дзякуючы ёй я перамагла на «Фэсце») i «Разлуку для кахання» на словы Ларысы Рубальскай (нядаўна гэта песня прагулача ў тэлефоруме «На скрыжаваннях Еўропы»).

Гаворачы пра свае любiмыя жанры, Марына называе перш за ўсё эстрадную песню, ада-сабляючы яе ад поп-музыкi (у сэнсе, «музыкi для поп»). На другiм месцы — джаз. Яго дзяўчына не толькi слухае (у асабiстай фанатэцы пачэснае месца займаюць, напрыклад, рэдкiя джазавыя запiсы Ларысы Долiнай), але i з задавальненнем выконвае. Марына трывала працуе з трыо легендарнага джазавага музыканта Аркадзя Эскiна, удзельнiчае ў адпаведных фестывалях i адмаўляцца ад гэтага музычнага накiрунку не збiраецца. Марыць як мiнiмум выпусцiць джазавы дыск. «Я нiкуды не спяшаюся, бо цераз саму сябе раптоўна не пераскочыш, але збiраюся паступова i няўхiльна крочыць да сваёй мары, — разважае дзяўчына. — Проста не падганяю падзеi. Нездарма кажуць, што не так складана ўзысцi на Алiмп, як на iм утрымацца. Я хачу ўтрымацца».

— «Фэст» — напэўна, самая свежая твая перамога, але цi самая значная?

— Не так даўно я прадстаўляла Беларусь на мiжнародным фестывалi «Мелодыi Усходу», якi праходзiў ва Узбекiстане. Удзельнiчалi там каля 50 краiн, а спецыяльным госцем фестывалю быў Шарль Азнавур. I вердыкт журы, якi ён агучыў, быў такi: удзельнiца з Беларусi стала сюрпрызам фестывалю. Пачуць гэта з яго вуснаў, атрымаць да таго ж прыз сiмпатый гледачоў — неверагоднае адчуванне! ...Потым ужо быў удзел у «Фэсце», перамога, пуцёўка на «Славянскi базар». Спачатку я нават крыху разгубiлася, але потым зноў набыла ўпэўненасць ва ўласных сiлах i рыхтуюся выкласцiся па поўнай.

Мiж iншым, дзеля «Славянскага базару» Марына адмовiлася ад некалькiх запрашэнняў на iншыя конкурсы i фестывалi. Проста яны супадаюць па часе з вiцебскiм форумам мастацтваў, а распыляцца на ўсё адразу маладая спявачка не хоча, бо ў свае 24 яна не толькi баец, але i стратэг...

— У тваiм дыпломе напiсана не толькi «Артыст», але i «Выкладчык». Свае вучнi ўжо ёсць?

— Ёсць. Насам-рэч, ведаеш, яшчэ калi я вучылася на 3 курсе, мяне знаходзiлi жадаючыя вучыцца вакалу, спевам — людзi ад 15—16 гадоў i старэйшыя, нават майго ўзросту. Напрыклад, прыйшлi аднойчы хлопец i дзяўчына. Адчуваю, што музычныя здольнасцi ў iх ёсць, але працаваць трэба... Аднак яны настолькi хацелi спяваць i так самааддана займалiся, што праз нейкi час перамаглi ў студэнцкiм творчым конкурсе памiж ВНУ. Прычым вучыцца гэты дуэт не ў мастацкай установе, а ў тэхналагiчнай... Былi мне вельмi ўдзячныя. Дый зараз таксама многiя тэлефануюць, пытаюцца, ну калi ж будзем займацца. Я тлумачу, маўляў, дарагiя мае, зусiм няма часу! Але, калi ўдаецца, усё адно з вялiкiм задавальненнем праводжу гэтыя заняткi. Прыемна адчуваць, што камусьцi дапамагла.

— Гэта зiма прымусiла нас сур’ёзна i адказна ставiцца да ўласнага здароўя. У артыстаў ёсць неякiя спецыяльныя методыкi, як абаранiць голас ад «голаду, холаду, i iншых экстрэмальных умоў»?

— Я, напрыклад, у асаблiва моцныя маразы без усякiх методык проста сядзела дома i адмаўлялася ад выступленняў. Увогуле, нiчога асаблiвага нiколi не раблю: цёпла апрануся, захутаюся — i наперад! З песнямi. (Смяецца.)

— У многiх артыстаў ёсць такая «фiшка» — запiсваць на мабiльны тэлефон у якасцi званка свае песнi. А ў цябе?

— Не, але ты падала мне цiкавую iдэю. Хоць, прызнацца, не вельмi звяртаю ўвагу на мелодыi мабiльных — толькi калi гучыць мыканне, або крык, або фразачка забаўная.

— Марына, наколькi складана працаваць у творчым тандэме з блiзкiм чалавекам. Твая мацi выконвае функцыi дырэктара i менеджара — яна не цiсне аўтарытэтам?

— Хутчэй, гэта я цiсну на яе. (Смяецца.) Яна заўжды дапаможа парадай, але ва ўсiм, што тычыцца творчасцi, канчатковае рашэнне застаецца за мной. Мацi мяне проста выхоўвае i падтрымлiвае маральна, таму што астатнiя члены сям’i — бацька, брат, бабуля — засталiся ў Магiлёве, i бачымся мы, на жаль, нячаста.

— Як праходзiць звычайны дзень Марыны Васiлеўскай?

— Апошнiм часам даводзiцца рана ўставаць. Напрыклад, 9 гадзiн — гэта для мяне рана. Здаровы i працяглы сон лiчу найлепшым адпачынкам, пасля якога гатова бясконца многа працаваць. Звычайны дзень абавязкова ўключае працу ў студыi, сустрэчу з паэтамi i кампазiтарамi. Далей еду ў родны дом — Белдзяржфiлармонiю. Увечары звычайна канцэрты, выступленнi. А назаўтра ўсё па новай...

— Хтосьцi з дзеячаў расiйскага шоу-бiзнэсу аднойчы сказаў: «Спачатку мы робiм усё, каб нас пачалi пазнаваць, а потым марым, каб перасталi...».

— Калi ўдумацца, гэта праўда. Напэўна, таму «зоркi» вымушаны хаваць асабiстае жыццё i не ездзiць у метро... Але ў мяне ў гэтым сэнсе пакуль усё спакойна. Я ж займаюся музыкай i спяваю не дзеля таго, каб абавязкова стаць папулярнай, каб мяне паўсюль пазнавалi. Самае важнае на канцэрце — данесцi да слухачоў тое, што мы з аўтарамi песнi задумалi, як прынята зараз казаць, перадаць станоўчую энергетыку. (Смяецца.) Магчыма, гучыць банальна, але гэта сапраўды так. Мая задача — каб людзi, якiя прыйшлi на канцэрт, усмiхалiся, каб у iх быў добры настрой...

Яна гэта сапраўды робiць. I ўсё паспявае. Бярэ ўдзел у серыi канцэртаў «За Беларусь!», выступае з Прэзiдэнцкiм аркестрам i з Нацыянальным аркестрам народных iнструментаў iмя Жыновiча (апошнi тур выпадае якраз на родную Магiлёўшчыну). I, канешне, рыхтуецца да «Славянскага базару ў Вiцебску» — гадзiнамi праседжвае ў бiблiятэцы, каб падабраць добрую песню славянскiх аўтараў. Хоча знайсцi «сваю» песню, з якой не сорамна выступiць. А лепш перамагчы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, калi выпадковы наведвальнiк зазiрнуў бы ў кабiнет дырэктара Белдзяржфiлармонii, то моцна здзiвiўся б: у адным баку рабочыя мяняюць шкло ў во
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика