21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя, што нас берагуць

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў

(Працяг. Пачатак у нумарах за 18, 20, 24 —26 студзеня, 1, 10 лютага.)

РЫТУАЛЬНАЕ ВЫКАРЫС-ТАННЕ ВАДЫ НА ПРАЦЯГУ КАЛЯНДАРНАГА ГОДА

7 красавiка — Благавешчанне

• Прасфору i ваду, узятую ў дзень Благавешчання ў царкве, таксама захоўвалi i выкарыстоўвалi для лячэння розных хвароб, асаблiва пры захворваннi вачэй i для першага купання дзяцей.

Вербная нядзеля (нядзеля перад Вялiкаднём)

• Калi ў чалавека пастаянна балела галава, раiлi зрабiць так: начасаць валасоў, кiнуць у ваду, i гэтай вадой палiваць вярбу, пры гэтым казаць так: «Вода, иди в землю вместе с головной болью» або так: «Ехаў пан, вёз жбан, жбан пабiўся, вада палiлася, i ў (iмя хворага чалавека) у галаве боль сунялася».

Страсны тыдзень (тыдзень перад Вялiкаднём)

• У любы дзень на гэтым тыднi можна было лячыць дзiцячыя прыпадкi або падучую. Для гэтага трэба было набраць з крынiцы вады, нагаварыць на яе замову i памыць хворае дзiця. Замова магла быць такая:

«Детское тело,

ангельская душа,

Пред спасителем невинная,

И в страданиях безвинная.

Очистись и окрепни. Аминь».

або такая:

«Слаўная вадзiца-царыца, з сто Iардань! Iдзеш стокi на вастокi, iз мара на мора, iз лукi на луку, iз травы на траву; i перамываеш ты жоўтыя пяскi i крутыя беражкi, i абмываеш сырое карэнне, i абмывай раба Божага маладзенаца пахаджэння, ад тураў стрэшных i папярэшных, i з боку нахадзяшчых, i ад трыгачэўнага i ад чэрадэўнага, а ад старога, i ад маладога, i ад удавы маладзiцы, а ад краснай дзявiцы. Ва ймя Айца — худое — воймецца»

Чысты чацвер (апошнi перад Вялiкаднём)

• Апошнi перадвелiкодны тыдзень атрымаў ва ўсходнiх славян назву «Белы тыдзень», таму што гэта быў час агульнага ўзрушэння: людзi наводзiлi парадак у садзе, на падворку, у хляве, у хаце, нарэшце, прыходзiў час, калi трэба было i самому «абмыць грэшнае цела». Iснавала павер’е, што чалавек, якi на досвiтку ў чацвер пакупаецца ў рэчцы, возеры цi памыецца ў лазнi, змые з сябе грахi i засцеражэцца ад розных хвароб на цэлы год. Таму людзi iшлi да вады, нягледзячы на любое надвор’е i нават на тое, калi яшчэ быў лёд.

• У ноч з серады на чацвер на адкрытае месца ставiлi ваду «пад зоры»: ранiцай чацвярговай вадой «змывалi» ўсе хваробы i няўдачы, жыццёвыя непаразуменнi. Старыя людзi раiлi, спачатку выпiць некалькi глыткоў асвячонай зорамi вады, а потым памыцца ёю. Пры гэтым гаварылi: «Чистый четверг, очисти мое тело от болезни, а ты, быстрая речка, унеси мою болезнь в синее море.»

• У Чысты чацвер мылiся на досвiтку, паперад паклаўшы ў посуд з вадой сярэбраную манету. Лiчылася, хто першы памыецца, у таго твар будзе «чысты».

• Калi дзяўчына не магла выйсцi замуж, ёй раiлi ў Чысты чацвер памыцца i выцерцiся ручнiком. А на Вялiкдзень гэты ручнiк аддаць тым, хто просiць мiласцiну, разам з фарбаваным яйкам i паскай.

• Калi чалавека сурочылi, «паправiць» сiтуацыю можна было ў Чысты чацвер. Трэба было на досвiтку памыцца крынiчнай вадой або той, якую ставiлi пад «зоры» i сказаць: «Смываю то, что на меня напустили, то, чем душа и тело мается, все Чистым четвергом снимается»,

або так:

«Як гэта матушка-вадзiца бяжала без пятна, без паваротна i ўмывала крутыя берага, так штобы ва ў рабы Божай (iмя) не было нi злых урокаў, нi агавораў, нi перагавораў нi ў белым целе, нi ў цёмным, нi ў светлых бравях, нi ў касцях. Амiн».

• Для таго, каб павялiчыць малочнасць кароў, у Чысты чацвер на свiтаннi з крынiцы ў хату прыносiлi два вядры, да краю напоўненыя вадой, пры гэтым гаварылi так: «Як гэта вада прыбывае, так i малако каб прыбывала ў маёй каровы» .

Страсная субота (апошняя перад Вялiкаднём)

• У гэты дзень у храмах адбываецца малое асвячэнне вады.

• У другой палавiне дня ў храмах асвячаецца рытуальная ежа, з якой пачнецца першы святочны дзень пасля заканчэння Вялiкага посту. Пачынаўся новы этап у жыццi чалавека, у сямейнае харчаванне пасля сямi тыдняў жорсткага абмежавання ўключалiся iншыя стравы прыгатаваныя з прадуктаў жывёльнага паходжання. Перад ужываннем iх, следам за яйкам, трэба было асвяцiць — святар рабiў абход i акрапляў святой вадой ежу, якая стаяла на разгорнутых ручнiках i абрусах.

Вялiкдзень — Пасха

• Ранiцай уся сям’я збiралася вакол посуда з вадой i апушчаным у яе асвячоным чырвоным яйкам. Пачынаючы з самага малодшага кожны з членаў сям’i падыходзiў тройчы апускаў рукi ў ваду i тройчы праводзiў iмi па твары — мыўся ў незвычайнай вадзе, каб твар быў «прыгожанькiм», «чырвоненькiм» i «кругленькiм» (так казалi бабулi сваiм унукам).

• А знаўцы народнай медыцыны раiлi: каб зрок быў добрым, трэба было перад абразамi ў чырвоным куце працерцi той вадой вочы i сказаць так: «Как люди на икону глядят, так бы и мои глаза век по веку хорошо глядели. Аминь.».

або так:

«Вока, вока, пабач у мора, чы глыбока. У моры вадзе не стаяцi, у крынiцы парушыне не бувацi. З мора парушына выплывае за вадою, а ў мяне з вока са слязою».

6 мая — Юр’еў дзень

• Па паводзiнах вады ў гэты дзень прадказвалi стан надвор’я: «Калi вада ў рацэ прыбывае да Юр’евага дня, то лета будзе спякотнае, з рэдкiмi дажджамi».

• Вадой, узятай з ручая на ўзыходзе сонца, крапiлi вуллi, каб мёд быў такiм жа смачным, а пчолы гулi так, як вада ў ручаi.

• Юр’еўскай расой лячылi бясплоддзе.

15 мая — дзень Барыса i Глеба

• На Беларусi дзень ушанавання святых Барыса i Глеба лiчыўся вялiкiм святам. У гэты дзень у храмах ставiлi свечкi, малiлiся за мiр, спакой, паразуменне памiж людзьмi, а таксама за будучы ўраджай. Акрамя таго абавязкова хадзiлi да крынiц, якiя не замярзалi зiмой. Вада гэтага дня ў такiх ручаях лiчылася гаючай, асаблiва для тых у каго хворыя вочы.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абярэгi ў традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика