21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАВАРНЫ ЧАД?

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Вечарам у суботу, 18 лютага у Баранавiчах па вулiцы Тэльмана разыгралася трагедыя. У доме № 68 загiнулi пяць чалавек, а трое трапiлi ў рэанiмацыю. Амаль на суткi ўсе жыхары дома былi эвакуiраваны.

Кватэру № 10 на трэцiм паверсе здавалi ўнаём. Зусiм нядаўна сюды засялiлася маладая пара. Яму было 23 гады, а ёй толькi 20. Толькi стварылi сям’ю i стаялi на парозе сумеснага жыцця, але ў гэты дзень яно абарвалася. Муж спаў, а яна ўключыла газавую калонку i пайшла ў ванную.

Тут можа з’явiцца яшчэ iншая версiя, але следства пакуль што лiчыць, што вiнавата ва ўсiм газавая калонка, у якой не было выцяжкi, дакладней, яна не дзейнiчала — адсутнiчала цяга. I як вынiк — у кватэры пачаў збiрацца чадны газ, якi дзейнiчае каварна — непрыкметна. Маладыя загiнулi, але чадам аднапакаёўка працягвала напаўняцца.

У суседняй па пляцоўцы кватэры № 9 жылi трое: мацi з сынам i нявесткай.

— Я прачнулася i адчула сябе вельмi кепска. Муж выклiкаў «хуткую дапамогу», але са мной не паехаў, а лёг спаць. Спаў ён i, напэўна, спала i мацi, бо калi я вярнулася з бальнiцы, усё было кончана, — расказала маладзiца. — Вось каб муж паехаў са мной, то жывым застаўся б.

Трохпакаёвая кватэра № 9 мяжуе з дзвюма кватэрамi, якiя знаходзяцца ў другiм пад’ездзе. У кватэры № 27 атруцiлася гаспадыня, а яе муж трапiў у рэанiмацыю. Iх суседзi з кватэры № 28 — бацька з сынам, таксама апынулiся ў бальнiцы. Вось такая трагiчная карцiна.

Кухня ў кватэры № 10, дзе знаходзiцца злашчасная калонка, размешчана ў самым кутку i калi газ мог лёгка напоўнiць аднапакаёўку, то дабрацца да ква тэры № 27 праз кватэру № 9 усё ж складана. Кватэры iзаляваныя адна ад другой i чад мог прасачыцца праз нейкiя шчылiнкi, бо калi б вентыляцыйныя шахты знаходзiлiся на адной сцяне, напрыклад, для кухняў двух кватэр, то тут можна было б i нешта падумаць, а ў нашым выпадку кухнi не мяжуюць.

Трагедыя падняла на ногi ў горадзе ўсе структуры (мiлiцыю, пракуратуру, МНС, камунальную службу, гаргаз), прыехалi следчыя i з вобласцi. Газавую калонку дэманцiравалi i выявiлi, што выцяжная труба выходзiла ў вентыляцыйны канал, якi не прапускаў паветра. Канал прачысцiлi i з яго выпалi астанкi голуба, друз, смецце. А пазней было заяўлена, што вентыляцыйны канал увогуле перабiты.

Пытаннi застаюцца. Вентыляцыя не працавала даўно, а хiба газавую калонку не ўключалi? Гарачай вадой, напэўна ж, карысталiся, але чад нiкога не даймаў? А можа газ i быў, але ж нехта павiнен кантраляваць стан вентыляцыi ў нашых кватэрах ды i гаспадарам, якiя здаюць жыллё, неабходна паклапацiцца, каб электраправодка, газавыя прыборы i водаправод былi ў парадку.

Следства толькi пачалося i канчатковы вывад будзе зроблены пазней.

— Для нас галоўнае было выратаваць людзей, якiя паступiлi ў бальнiцу. I ў выхадныя давялося многiх супрацоўнiкаў выклiкаць на працу. Першай у бальнiцу паступiла Людмiла Круцiкава, а затым, калi яе выпiсалi, пачалi прывозiць астатнiх. Пры такiм атручэннi пачынаецца ацёк мазгоў, але мы правялi неабходны курс лячэння i людзей выратавалi. У нас ёсць праблемы з баракамерай. Старой тэрмiн выкарыстоўвання закончыўся i неабходна было б купiць новую, але рэч дарагая... Андрэя Прыступу прыйшлося перавезцi ў чыгуначную бальнiцу, бо там баракамера ёсць, — сказаў у панядзелак галоўны ўрач Баранавiцкага МТА № 1 Генадзь Лабковiч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у суботу, 18 лютага у Баранавiчах па вулiцы Тэльмана разыгралася трагедыя. У доме № 68 загiнулi пяць чалавек, а трое трапiлi ў рэанiмацыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика