У чаканнi фiналу
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
24 лютага ў Мiнску пройдзе фiнал юбiлейнага, пятага, агульнарэспублiканскага конкурсу на званне «Лепшы галоўны бухгалтар».
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» (выданне з’яўляецца iнфармацыйным партнёрам конкурсу) у ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова» (адзiн з арганiзатараў конкурсу i выдавец часопiса «Главный бухгалтер. ГБ»), у фiнал конкурсу выйшлi 43 чалавекi. Усяго ж у сёлетнiм конкурсе першапачаткова ўдзельнiчалi больш за 600 чалавек. Колькасць удзельнiкаў у параў- наннi з мiнулым конкурсам павялiчылася на 50 працэнтаў. 24 лютага па вынiках тэсцiравання фiналiстаў у Мiнску журы вызначыць лепшых галоўных бухгалтараў па васьмi намiнацыях: «Гандаль», «Прамысловасць», «Будаўнiцтва», «Транспарт», «Бюджэтныя арганiзацыi», «Банкаўская дзейнасць», «Сельская гаспадарка» i «Рэвiзор». А падчас суперфiналу будзе вызначаны лiдар сярод васьмi пераможцаў у кожнай з галiновых намiнацый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лютага ў Мiнску пройдзе фiнал юбiлейнага, пятага, агульнарэспублiканскага конкурсу на званне «Лепшы галоўны бухгалтар» |
|