Сцеражыся! Метанол!
Надзея НIКАЛАЕВА
Праверку на адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным нормам шклоачышчальнiкаў, што рэалiзуюцца на тэрыторыi Беларусi, правялi органы дзяржаўнага санiтарнага нагляду.
Як паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, матэрыялы праверак i вынiкi лабараторных даследаванняў паказалi прысутнасць у большасцi даследаваных узораў прадукцыi расiйскай вытворчасцi («Ледакол», «Агляд», «Вiзус», «Ззянне», «Паўночная траса») такога небяспечнага рэчыва, як метанол. I гэта пры тым, што на этыкетках тавараў указвалася, што яны не змяшчаюць метанолу. Медыкi тлумачаць, што шклоачышчальнiкi з метанолам уяўляюць пагрозу для здароўя чалавека (метанол можа нават прывесцi да страты зроку), менавiта таму iх рэалiзацыя была забаронена на тэрыторыi Беларусi пастановай Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь № 53 ад 30 лiпеня 2002 года. Для таго каб пазбегнуць набыцця кантрафактнай прадукцыi, трэба пры ажыццяўленнi пакупкi патрабаваць у гандлюючых арганiзацый дакументы, якiя пацвярджаюць якасць гэтага тавару (сертыфiкат адпаведнасцi або пасведчанне гiгiенiчнай рэгiстрацыi).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праверку на адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным нормам шклоачышчальнiкаў, што рэалiзуюцца на тэрыторыi Беларусi, правялi органы дзяржаўнага санiтарнага
|
|