Скардзiлiся? Атрымайце новы тэрмiн
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
На дзесяць сутак большы, чым прадугледжвалася раней. Не, гаворка iдзе не аб нейкiм адмiнiстрацыйным пакараннi за тое цi iншае правапарушэнне, а аб скаргах i прапановах жыхароў Гомельшчыны даць iм дадатковыя днi для аплаты камунальных паслуг, бо ў адных людзей зарплату выдаюць пазней, у другiх — пенсii. Як паведамiў на прэс-канферэнцыi начальнiк абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Мiхасёў, зараз абмяркоўваецца пытанне аб пераносе тэрмiнаў аплаты за паслугi да 25-га чысла наступнага месяца, г.зн. на дзесяць сутак пазней. Пачакаем новаўвядзення...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дзесяць сутак большы, чым прадугледжвалася раней. Не, гаворка iдзе не аб нейкiм адмiнiстрацыйным пакараннi за тое цi iншае правапарушэнне, а аб ска |
|