21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якую моркву выбраць?

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Морква вельмi каштоўны дыетычны прадукт. Яна багатая на карацiн — правiтамiн А, вугляводы. Таксама морква змяшчае вiтамiны С, РР, А, В1, В2, солi калiю, фосфару i iншых элементаў. Якую ж моркву лепш высаджваць, каб яна была смачная, карысная, каб была ўстойлiвай да хвароб i шкоднiкаў, каб радавала нас працяглы час? Прапануем вашай увазе некаторыя сарты морквы.

Мiнiкор. Хуткаспелы сорт. Падыходзiць для вырошчвання ранняй прадукцыi на пучок. Форма караняплода цылiндрычная, даўжыня 13—15 см, маса 60—100 г. Ураджайнасць складае 5,5—6,0 кг/кв.м. Ужываецца ў свежым выглядзе, таксама выкарыстоўваецца для прыгатавання соку.

Артэк. Ранняспелы сорт. Добрыя смакавыя якасцi, устойлiвая да белай гнiлi. Форма караняплода цылiндрычная, даўжыня 10—12 см, маса 80—130 г. Падыходзiць для ўжывання ў свежым выглядзе, для кансервавання. Ураджайнасць 4,2—7,0 кг/кв.м.

Нанцкая 4. Ранняспелы сорт. Высокiя смакавыя якасцi, лёжкi. Караняплод цылiндрычны, даўжыня 12—16 см, маса 90—120 г. Вырошчваецца для ўжывання ў свежым выглядзе i кансервавання. Ураджайнасць 4,0—6,0 кг/кв.м.

Вiтамiнная 6. Сярэдняспелы сорт. Добрыя смакавыя якасцi, устойлiвы да растрэсквання караняплодаў. Мякаць чырвона-аранжавая, даўжыня караняплода 13—15 см, маса 80—160 г, ураджайнасць 4,5—8,0 кг/кв.м. Выкарыстоўваецца ў свежым выглядзе i для кансервавання.

Волжская. Сорт сярэдняспелы, смакавыя якасцi высокiя, устойлiвы да бактэрыяльнай i чорнай гнiлi. Форма караняплода ўсечана-канiчная. Вырошчваецца для ўжывання ў свежым выглядзе, для кансервавання, на захоўванне. Ураджайнасць 2,5—8,1 кг/кв.м.

Ласiнаастроўская 13. Сярэдняспелы сорт, лёжкi. Форма караняплода цылiндрычная, даўжыня 15—18 см, маса 85—170 г. Ураджайнасць 5,5—8,0 кг/кв.м. Ужываецца ў свежым выглядзе, выкарыстоўваецца для кансервавання, на захоўванне.

Форта. Сярэдняспелы сорт. Высокiя смакавыя якасцi. Вельмi падыходзiць для цэльнаплоднага кансервавання. Таксама выкарыстоўваецца ў свежым выглядзе, на захоўванне. Ураджайнасць 6,5—8,5 кг/кв.м.

Шантанэ 2461. Сярэдняспелы сорт. Вырошчваецца для выкарыстання ў свежым выглядзе, на захоўванне, лёжкi. Форма караняплода канiчная, даўжыня 8—12 см, маса 70—180 г, ураджайнасць 4,0—7,5 кг/кв.м.

Самсон. Сярэдняспелы сорт. Высокаўраджайны, высокiя смакавыя якасцi. Караняплоды выраўненыя, цылiндрычнай формы. Выкарыстоўваецца ў свежым выглядзе, на захоўванне. Ураджайнасць 7,0—9,0 кг/кв.м.

Флакара. Сярэдняспелы сорт, лёжкi. Караняплоды не растрэскваюцца, падоўжана-канiчнай формы, даўжыня 24—28 см, маса 220—400 г. Выкарыстоўваецца ў свежым выглядзе i на захоўванне. Ураджайнасць 9,0—10,5 кг/кв.м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Морква вельмi каштоўны дыетычны прадукт. Яна багатая на карацiн — правiтамiн А, вугляводы. Таксама морква змяшчае вiтамiны С, РР, А, В1, В2, солi калi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика