У Беларусi да 2010 года плануецца выраўнаваць паказчыкi нараджальнасцi i смяротнасцi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 лютага прыняў з дакладам намеснiка прэм’ер-мiнiстра Аляксандра Косiнца.
Вiцэ-прэм’ер праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб выкананнi яго даручэння па распрацоўцы праграмы нацыянальнай дэмаграфiчнай бяспекi. Прэзiдэнт азнаёмiўся з праектам дакумента, у цэлым яго адобрыў, але даручыў дапрацаваць асобныя палажэннi. Дакументам прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на павышэнне нараджальнасцi, знiжэнне смяротнасцi i захваральнасцi, аптымiзацыю мiграцыйных працэсаў. У адпаведнасцi з праектам праграмы, да 2010 года паказчыкi нараджальнасцi i смяротнасцi павiнны выраўнавацца i скласцi 10 народжаных на 10 памерлых з разлiку на 1 тыс. чалавек. У далейшым мяркуецца стварыць умовы для таго, каб колькасць народжаных у краiне перавышала колькасць памерлых. (У 2005 годзе паказчык нараджальнасцi складаў 9,3 чалавека на 1 тыс. насельнiцтва, смяротнасцi — 14,5 на 1 тыс. жыхароў). У падрыхтоўцы праекта праграмы нацыянальнай дэмаграфiчнай бяспекi разам з урадам прымалi ўдзел зацiкаўленыя мiнiстэрствы i ведамствы, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi. У ходзе рабочай сустрэчы прэзiдэнт звярнуў увагу на актуальныя пытаннi аховы здароўя, якая адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэннi дэмаграфiчнай бяспекi. Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду прыняць усе неабходныя меры для паспяховага выканання дзяржпраграм па развiццю служб кардыялогii, траўматалогii i анкалогii. Менавiта захворваннi па гэтых напрамках з’яўляюцца асноўнымi прычынамi смяротнасцi ў краiне. Прэзiдэнт нагадаў таксама аб сваiм патрабаваннi: спецыялiзаваная медыцынская дапамога, што аказваецца ў абласных цэнтрах краiны, па сваёй якасцi не павiнна адрознiвацца ад сталiчнага ўзроўню. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 лютага прыняў з дакладам намеснiка прэм’ер-мiнiстра Аляксандра Косiнца |
|