Аляксандр Лукашэнка: «у вынiку пераўтварэнняў не павiнны пацярпець нашы людзi»
Учора прэзiдэнт Беларусi заслухаў справаздачу аб выкананнi яго даручэнняў па аптымiзацыi сiстэмы санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення насельнiцтва.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ва ўрада i кiраўнiкоў санаторна-курортных устаноў тлумачэнняў, чаму не выкананы яго даручэннi па аптымiзацыi сiстэмы аздараўлення насельнiцтва. Сярод iх — паступовае скарачэнне дзяржаўных затрат на яе ўтрыманне, плаўны пераход на поўную самаакупнасць i самафiнансаванне. «I галоўнае, на што я тады звяртаў увагу, у вынiку праводзiмых пераўтварэнняў не павiнны пацярпець нашы людзi. Як тыя, што працуюць у гэтай сiстэме, так i тыя, хто карыстаецца паслугамi здраўнiц», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пасля мiнулай нарады прайшло больш як тры месяцы. Аднак, паводле слоў прэзiдэнта, замест таго, каб, закасаўшы рукавы, працаваць i выконваць намечанае, урад i кiраўнiкi санаторна-курортных устаноў дапусцiлi абвастрэнне сiтуацыi. Патокам пайшлi шматлiкiя пiсьмы i звароты грамадзян. Людзi скардзяцца на тое, што пачалiся звальненнi ў санаторыях, адпраўкi работнiкаў у вымушаныя водпускi, пасля якiх яны не ведаюць аб перспектывах сваёй далейшай работы. «Я проста вымушаны паўторна склiкаць нараду па гэтаму пытанню, каб спынiць гэтыя працэсы. I самае галоўнае — паслухаць, што канкрэтна зроблена пасля 2 лiстапада 2005 года», — сказаў на заканчэнне прэзiдэнт. Прэзiдэнт запатрабаваў да мая гэтага года выканаць яго даручэннi па аптымiзацыi сiстэмы санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення насельнiцтва. «Калi да мая гэта праблема не будзе развязана, будуць прыняты самыя жорсткiя меры», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён даручыў памочнiкам прэзiдэнта — галоўным iнспектарам па абласцях узяць гэта пытанне на асаблiвы кантроль. «Хто не справiцца з вырашэннем задач па санаторыях i дамах адпачынку — працаваць не будзе. Гэта вашы прадпрыемствы, i яны павiнны функцыянаваць», — падкрэслiў прэзiдэнт. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявiў, што дзяржава не адмаўляецца дапамагчы санаторна-курортным установам у вырашэннi iх праблем. «Але дзяржава падключыцца толькi тады, калi ў кiраўнiкоў санаторыяў, тых арганiзацый, якiм належаць здраўнiцы, i ў калектываў не будзе магчымасцi справiцца самiм», — растлумачыў беларускi лiдар. «Пара заканчваць разбазарванне дзяржаўных сродкаў — грошы павiнны накiроўвацца толькi на самае неабходнае», — сказаў кiраўнiк дзяржавы, каментуючы запыт урада краiны аб выдзяленнi з бюджэту дадатковых фiнансаў на падтрымку сiстэмы санаторнага лячэння i аздараўлення. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Br175 млрд., запланаваных на гэту сферу ў 2006 годзе, немалая i цалкам дастатковая сума. «Я яшчэ раз хачу паўтарыць, як бы гэта непапулярна нi гучала. Адпачынак — справа дарагая. Той, хто хоча адпачыць, павiнен адпачываць за свой кошт. А гэтыя грошы павiнны быць накiраваны на самыя неадкладныя патрэбы», — дадаў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, кiраўнiцтвам краiны было прынята рашэнне аб паступовым скарачэннi аб’ёму сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту на патанненне пуцёвак у санаторна-курортныя ўстановы. «Мы 10 гадоў да гэтага iшлi. Мы не спынiлi фiнансаванне адразу, як гэта зрабiла Расiя i iншыя багатыя дзяржавы», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэслiў, што нi адзiн удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, нi адзiн iнвалiд, дзiця, якiя пражываюць на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях, увагай дзяржавы не абдзелены. «Мы iх аздараўлiваем, падтрымлiваем i будзем падтрымлiваць», — заявiў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў работу ўрада па выратаванню стратных прадпрыемстваў. «...Урад гатовы развязаць мяшок з грашамi i аддаць куды хочаце, толькi б заткнуць дзiрку. Дрэнна працуе прадпрыемства — загубiў кiраўнiк разам з мiнiстрам — iдуць да прэзiдэнта, у чаргу выстройваюцца: давай iльготы, давай спiшам запазычанасць. Гэта ўжо стала нормай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён пацвердзiў сваю пазiцыю: дзяржава не мае намеру выкупляць за бюджэтныя грошы акцыi нерэнтабельна працуючых прадпрыемстваў, якiя раней знаходзiлiся ў дзяржуласнасцi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэзiдэнт Беларусi заслухаў справаздачу аб выкананнi яго даручэнняў па аптымiзацыi сiстэмы санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення насельнiц |
|