Вiктар РУДЭНКА: «Прыярытэт — здароўе»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
НАРОДНЫ СХОД: НАПЯРЭДАДНI У Мiнскай вобласцi, гэтымi днямi праходзяць сустрэчы ўдзельнiкаў Усебеларускага сходу.У мiнулыя некалькi гадоў у краiне назiралася негатыўная сiтуацыя — моладзь пераязджала жыць з вёскi ў горад. Зараз жа, калi пачалi будавацца аграгарадкi, паступова паляпшаецца iнфраструктура сельскiх рэгiёнаў, сiтуацыя пачала выпраўляцца. Да 2010 года, згодна з планамi, праблема павiнна знiкнуць. — Разам з гэтым актуальным застаецца i пытанне дэмаграфiчнай бяспекi. Адзначу, што пачынаючы з 2003 года назiраюцца змяненнi ў лепшы бок. У пэўнай ступенi выпраўленню сiтуацыi садзейнiчае будаўнiцтва сацыяльнага жылля. Колькасць кватэр для маладых сем’яў i ўвогуле для ўсiх, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых ўмоў, будзе павялiчвацца, — падкрэслівае Леанiд Крупец, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. Яшчэ адзiн важкi напрамак — ахова здароўя. Карэспандэнт «Звязды» спытаў у выконваючага абавязкi мiнiстра аховы здароўя Вiктара Рудэнкi, якiя чакаюцца змяненнi ў сiстэме аховы здароўя: — Вельмi адметна, што праблема здароўя людзей стала дзяржаўным прыярытэтам. Я перакананы, што ў нас адбудуцца станоўчыя змяненнi ў бок павышэння нараджальнасцi. За некалькi апошнiх гадоў грашовыя сродкi, выдаткаваныя на ахову здароўя, павялiчылiся ў два з паловай разы. З поспехам выконваецца дзяржаўная праграма «Дзецi Беларусi». Летась сучаснае абсталяванне з’явiлася ў 31-й раённай бальнiцы. Сёлета яшчэ 54 бальнiцы краiны чакаюць рамонту. На гэтыя мерапрыемствы накiраваны значныя сумы грошай з дзяржаўнай казны, — кажа Вiктар Рудэнка. — Хачу паведамiць, што па даручэнню кiраўнiка дзяржавы, «сваю» частку праграмы адраджэння i развiцця вёскi мы выканаем не да 2010 года, як было запланавана, а ўжо ў 2007 годзе. — Праз некалькi гадоў колькасць адлiчэнняў з боку дзяржавы на развiццё медыцыны ўзрасце. Калi пытанне здароўя нацыi адно з галоўных, то i падтрымка будзе добрая. Яшчэ тры гады таму на аднаго чалавека з боку дзяржавы выдзялялася каля 120 тысяч рублёў у год. Сёння гэта лiчба складае больш за 290 тысяч рублёў. — Але я хачу i папярэдзiць — каб вырашыць праблемы са здароўем, дзяржаўных сродкаў недастаткова. Усё залежыць ад чалавека — у нас сустракаюцца выпадкi траўматызму на прадпрыемствах, вялiкая колькасць насельнiцтва маюць шкодныя звычкi. На жаль, актуальная праблема наркаманii i ВIЧ-iнфекцыi. Таму я заўсёды сцвярджаю — якой бы вялiкай нi была дапамога дзяржавы, чалавек у першую чаргу сам павiнен клапацiцца аб уласным здароўi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай вобласцi, гэтымi днямi праходзяць сустрэчы ўдзельнiкаў Усебеларускага сходу
|
|