Указам прэзiдэнта ўзмоцнена адказнасць за невыкананне заканадаўства аб цэнаўтварэннi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпiсаў Указ № 110 «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285».
Унясенне дапаўненняў i змяненняў ва Указ ад 19 мая 1999 г. № 285 выклiкана неабходнасцю прывядзення яго ў адпаведнасць з прынятымi актамi заканадаўства Беларусi, а таксама з дадзенымi кiраўнiком дзяржавы даручэннямi аб больш жорсткiм кантролi за захаваннем цэн i тарыфаў на тавары (работы i паслугi), недапушчэннi апераджальных тэмпаў iх росту ў параўнаннi з ростам даходаў насельнiцтва i павышэннi адказнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за парушэнне дысцыплiны цэн. Для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн i тарыфаў ва ўказе прадугледжана ўзмацненне мераў эканамiчнай адказнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за невыкананне заканадаўства аб цэнаўтварэннi. Разам з узмацненнем мераў эканамiчнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi за выкананне дысцыплiны цэн указ дазваляе захаваць у рэспублiцы аператыўнае рэгуляванне цэнаўтварэння i кантроль за iм. Прэс-служба прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпiсаў Указ № 110 «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 |
|