21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яўген Слабада: «Выбарчая кампанiя праходзiць у спакойнай абстаноўцы»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк кiраўнiка штаба назiральнiкаў ад СНД Яўген СЛАБАДА.

— Цяперашняя прэзiдэнцкая кампанiя ў Беларусi — далёка не першая выбарчая кампанiя, за ходам якой назiрае мiсiя назiральнiкаў ад СНД.

— Iдэя стварэння мiсii назiральнiкаў зарадзiлася менавiта ў Беларусi. У 2001 годзе па iнiцыятыве прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi было прапанавана накiраваць назiральнiкаў ад СНД на прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi. У сувязi з гэтым Савет кiраўнiкоў дзяржаў СНД прыняў адпаведнае рашэнне, якiм каардынацыя дзейнасцi назiральнiкаў была ўскладзена на Выканаўчы камiтэт СНД. У 2001 годзе ў Беларусi мiсiя назiральнiкаў складалася з 20 чалавек, у 2002 годзе на выбарах ва Украiне прысутнiчала ўжо 200 назiральнiкаў ад СНД. Цяпер жа мы можам развярнуць назiранне колькасцю ў 600—800 чалавек. За ўвесь час дзейнасцi мiсii мы правялi назiранне за 28 прэзiдэнцкiмi i парламенцкiмi выбарамi ва ўсiх краiнах СНД, за выключэннем Туркменiстана i Малдовы. У склад мiсii ўваходзяць прадстаўнiкi практычна ўсiх дзяржаў Садружнасцi, таксама да нас далучыўся Парламенцкi сход Саюза Беларусi i Расii i Мiжпарламенцкая асамблея дзяржаў — удзельнiц СНД.

Мiсiя ў сваiм развiццi не стаiць на месцы: пастаянна ўдасканальваецца, знаходзяцца новыя метады назiрання. Цяпер у нас вельмi актыўна выкарыстоўваецца доўгатэрмiновае назiранне, назiранне на замежных участках, якiя ствараюцца пры дыпламатычных прадстаўнiцтвах краiн СНД, што дазваляе зрабiць больш аб’ектыўнае заключэнне па вынiках назiрання. Падчас выбараў мы праводзiм манiторынг сродкаў масавай iнфармацыi, сустракаемся з кандыдатамi ў прэзiдэнты або дэпутаты, кiраўнiкамi iх штабоў i г.д. Праца мiсii назiральнiкаў ад СНД заснавана на захаваннi законаў той дзяржавы, дзе адбываюцца выбары, г.зн. мы не выходзiм за рамкi прававога поля канкрэтнай дзяржавы. Мы здзяйсняем назiранне на прынцыпах палiтычнай нейтральнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы краiны. Мы займаемся толькi выбарчым працэсам.

— На гэтых прэзiдэнцкiх выбарах, таксама як i на мiнулых, будзе працаваць дзве буйныя мiсiі назiральнiкаў — ад СНД i БДIПЧ АБСЕ. Чаму вынiкi назiрання двух мiсiй iстотна адрознiваюцца? Цi будзеце вы супрацоўнiчаць падчас гэтай выбарчай кампанii?

— Пачынаючы з 2003 года ў нас з’явiлiся рабочыя кантакты з мiсiяй БДIПЧ АБСЕ, з якой мы абменьваемся iнфармацыяй аб вынiках свайго назiрання. Трэба сказаць, што мiсiя БДIПЧ АБСЕ цiкавiцца нашай працай, таксама, як i мы iх. У нас, напрыклад, запланавана сустрэча з кiраўнiком мiсii БДIПЧ АБСЕ Гертам Арэнсам. Лiчу, што такiя кантакты карысныя, яны дапаўняюць нас неабходнай iнфармацыяй.

Што датычыцца розных вынiкаў назiрання, то наша пазiцыя нязменная: мы не даём ацэнак дзейнасцi мiсii БДIПЧ АБСЕ, паважаючы яе як мiжнародную арганiзацыю. Таксама i яна не дае ацэнак нашым заявам.

— У сваёй дзейнасцi мiсiя назiральнiкаў ад СНД кiруецца Канвенцыяй аб стандартах дэмакратычных выбараў. Цi можна яе параўнаць з адпаведнымi стандартамi, якiмi кiруецца ў сваёй працы мiсiя БДIПЧ АБСЕ?

— У прынцыпе, палажэннi, якiя закладзены ў Капенгагенскiм дакуменце АБСЕ, больш шырока раскрыты ў Канвенцыi аб стандартах дэмакратычных выбараў. У прыватнасцi, у Канвенцыi адлюстраваны такiя стандарты, як усеагульнае выбарчае права, роўнае выбарчае права, прамое выбарчае права, тайнае галасаванне, перыядычныя абавязковыя выбары, адкрытыя i публiчныя выбары, свабодныя выбары, справядлiвыя выбары, правядзенне выбараў выбарчымi камiсiямi i г.д. Гэты дакумент, лiчу, больш унiфiкаваны i мае юрыдычную сiлу.

— Адна з задач мiсii — праца са скаргамi i зваротамi насельнiцтва. Цi паступалi яны ўжо ў мiсiю?

— Праца са скаргамi i зваротамi — адзiн з асноўных участкаў працы нашай мiсii. Мы накiравалi просьбы ў Цэнтральную камiсiю па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, у Генеральную пракуратуру, Вярхоўны Суд, Мiнiстэрства ўнутраных спраў прадаставiць нам iнфармацыю аб парушэннях, што звязаны з выбарчым працэсам. Ад усiх гэтых органаў мы атрымалi адпаведныя адказы. На сёння, паводле iнфармацыi, якой мы валодаем, сур’ёзныя парушэннi, звязаныя з выбарчым працэсам у Беларусi, адсутнiчаюць.

— У прамежкавай справаздачы мiсii назiральнiкаў ад СНД гаворыцца аб недастатковым прадстаўнiцтве палiтычных партый ва ўчастковых выбарчых камiсiях.

— Сапраўды, такi факт мы зафiксавалi. Аднак мы свядома адыходзiм ад ацэнкi гэтага факта. Ёсць беларускi закон, дзе прапiсваецца парадак фармiравання ўчастковых камiсiй, асобы i органы, якiя за гэта адказваюць. Таму мы зафiксавалi як тое, што камiсii былi сфармiраваны, так i тое, што ў iх нязначнае прадстаўнiцтва палiтычных партый.

— У справаздачы таксама адзначаецца, што выбары праходзяць на фоне знешняга палiтычнага цiску. Чаму? Як гэта можа адлюстравацца на выбарчай кампанii?

— Справа ў тым, што мы працуем у адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi. На палiтычныя заявы мы не рэагуем. Што ж датычыцца ўмяшальнiцтва, то лiчу, калi прааналiзаваць прэсу, можна гэта пабачыць. У прыватнасцi, мы аналiзавалi заяву ПА СЕ, дзе беларускiя ўлады i асабiста беларускi прэзiдэнт заклiкаюцца да адхiлення ад пасадаў членаў Цэнтрвыбаркама, да перагляду складу тэрытарыяльных i ўчастковых камiсiй, да адклiкання закона, якi накiраваны на папярэджанне дэстабiлiзацыi ў грамадстве. Нашы назiральнiкi лiчаць, што падобныя заявы — гэта ўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы.

— Як вы ацэньваеце ход выбарчай кампанii ў Беларусi?

— Кожны этап выбарчай кампанii мае сваю асаблiвасць. Мы ўжо адсачылi этап выбарчай кампанii да рэгiстрацыi кандыдатаў у прэзiдэнты. Мы лiчым, што гэты этап праходзiць у спакойнай абстаноўцы, у адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi, пры адсутнасцi сур’ёзных скаргаў. Справаздачы нашых назiральнiкаў, якiя працуюць ва ўсiх абласцях краiны i Мiнску, гэта пацвярджаюць. Так, ёсць заўвагi тэхнiчнага характару, але яны лёгка выпраўляюцца.

— Канчатковая справаздача будзе змяшчаць нейкiя рэкамендацыi беларускiм уладам?

— Наш штаб будзе працаваць практычна кругласутачна. На падставе праверачных анкет назiральнiкаў, вынiках доўгатэрмiновага назiрання будзе зроблена вынiковая справаздача. Як правiла, яна агалошваецца на наступны дзень пасля выбараў. Вынiковы дакумент можа змяшчаць i нейкiя рэкамендацыi, як гэта было, напрыклад, ва Украiне, на датэрмiновых выбарах у Кыргызстане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае намеснiк кiраўнiка штаба назiральнiкаў ад СНД Яўген СЛАБАДА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика