21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горныя лыжы для шматдзетнай сям’i

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Iснуе няправiльнае меркаванне, што на гарналыжныя комплексы ездзiць толькi бамонд. Калi крытэрый айчыннага бамонда — грошы, дык спяшаюся гэта абвергнуць. Бо, напрыклад, у гэту зiму мы ўжо тры разы ездзiлi з дзецьмi ў Сiлiчы i адзiн раз у Лагойск. Па даходах наша сям’я не нашмат «перарасла» мiнiмальны спажывецкi бюджэт. Па астатнiх паказчыках таксама лiчу яе сярэдняй, хоць па колькасцi дзяцей, па сучасных мерках, яна называецца шматдзетнай. Але на самай справе, трое дзяцей — няшмат. Дык вось, сёлета падыходзiць да фiнiшу ўжо другi наш гарналыжны сезон!

Гучыць, канешне, уражальна, а на справе... Але, па парадку. Першае — снег. Калi ў горадзе яго настолькi мала, што пагрузка лыж у машыну здзiўляе суседзяў, гэта не павiнна засмучаць самiх лыжнiкаў. На гарналыжных схiлах Беларусi снегу, зiмой ва ўсякiм разе, дастаткова. Як яны гэта робяць, не ведаю... Другое — час. Самы лепшы, кажуць, — будзённыя днi. Але сама ў гэтым не ўпэўнiлася — не было магчымасцi. Затое нам вельмi спадабалася ездзiць пасля захаду сонца: схiлы добра асветленыя, народу няшмат, цiха i надзвычай прыгожа.

Комплекс у Сiлiчах працуе да 22 гадзiн. Такiм лыжнiкам-пачаткоўцам, як мы, дзве гадзiны катання — цалкам дастаткова, каб адчуць сябе шчаслiвымi. Праўда, тут трэба ўлiчыць зваротны шлях дадому, пераапрананне, чай. Так што з дзецьмi такi час падыходзiць толькi ў суботу — каб мець магчымасць выспацца наступнай ранiцай.

Што датычыцца новага, магу казаць толькi пра Сiлiчы, бо ў Лагойску раней не была. У Сiлiчах змянiлася нямала, i ў лепшы бок. Па-першае, паркоўка стала бясплатная (у Лагойску — 3 тысячы). Па другое, для пачаткоўцаў — асобны схiл i асобны пункт пракату. Таму, па-трэцяе, няма чэргаў у пункт пракату для «профi», нават у выхадныя днi, i менш выпадковых людзей на асноўных трасах.

Цяпер пра ўласныя ўражаннi. Тое, што iнструктараў сёлета можна наняць толькi ў пункце пракату для пачаткоўцаў, я даведалася занадта позна. Калi ўжо зашпiлiла боты i заплацiла за абсталяванне для «вопытных» лыжнiкаў. Цяпер iсцi туды, куды махнула рукой на маё пытанне дзяўчына з фiрменным бэджам на грудзях, не толькi было нязручна (хто абуваў гарналыжныя чаравiкi — зразумее), але азначала згубiць час, за якi заплачана. Таму, падумаўшы хвiлiну, я вырашыла абысцiся на гэты раз без iнструктара...

Гадзiна пракату абсталявання ў Сiлiчах каштуе 13 тысяч рублёў (у Лагойску — 15), кожны пад’ём на канатнай дарозе — 3 тысячы (у Лагойску — 4), але калi адразу купляеш 5 пад’ёмаў, то аддаеш толькi 12 тысяч (у Лагойску — 15). Для дзяцей да 12 гадоў усё напалову танней. Некаторыя плацяць не за колькасць пад’ёмаў, а за час. Гэта выгадна, калi няшмат народу — няма чэргаў на пад’ёмнiк (такое бывае толькi ў будныя днi i ў апошнюю гадзiну перад закрыццём), калi не трэба нiкога чакаць (таксама не наш шматдзетны выпадак) i калi лыжнiкi сапраўды даволi вопытныя. Тады за гадзiну, кажуць, можна падняцца да 10 разоў. Але што датычыцца асабiста мяне, то першы i другi раз гадзiны мне хапала толькi на тры пад’ёмы. Так, яшчэ камера захоўвання — паўтары тысячы, гэта ў Сiлiчах.

Такiм чынам, даросламу чалавеку, якi не мае ўласнага гарналыжнага абсталявання, гадзiна задавальнення ў Сiлiчах каштуе 26 з паловай тысяч беларускiх рублёў. Што тычыцца нас, то лыж не маюць толькi бацькi. Дзецям мы набылi мiнулай зiмой на «барахолцы» ў Ждановiчах i лыжы, i чаравiкi. Таму, пакуль мы афармляем дагаворы, апранаемся, плацiм, дзецi звычайна скатваюцца з першага схiлу i чакаюць нас унiзе.

Так было i тады, калi я паехала з дзецьмi ў Сiлiчы адна (самы першы раз, яшчэ на пачатку зiмы) i позна даведалася, што iнструктара наняць не змагу. Я выйшла з пункту пракату, прышпiлiла чаравiкi да лыж, i... зразумела, што ехаць мне зусiм расхацелася. Я раптоўна i з вялiкай сiлай адчула, што мая псiхiка i экстрэмальныя вiды спорту — рэчы не сумяшчальныя. Але мае дзецi былi недзе ўнiзе, чакалi мяне, а мне не было iх нават бачна...

Я вырашыла чакаць дзяцей. Мяне чамусьцi ўжо не хвалявала, што дарэмна прападаюць грошы, аддадзеныя за пракат абсталявання. Дзяцей не было даволi доўга. Настолькi доўга, што жанчына, якая стаяла побач са мной без лыж i чакала свайго сына, не вытрымала i сказала: «З’едзьце хоць трохi, тут жа пакаты зусiм схiл! Чаго ж вы проста так стаiце?!» I мне стала не тое што сорамна (страх не ведае сораму), а неяк не камфортна стаяць побач. I я трохi з’ехала. Потым паднялася метраў на 10 i зноў з’ехала. Успомнiла некалькi парадаў свайго леташняга iнструктара, паспрабавала павярнуць, адчула, як занылi ногi...

Тут з’явiлiся дзецi. I хлопцы пакiнулi на мяне сваю сястру. Далей мы з 9-гадовай дачкой рухалiся некаторы час разам. Нарэшце Дашка з’ехала ўнiз, i мне нiчога не засталося, як паспрабаваць зрабiць тое ж самае. I я, сама таму здзiўляючыся, даехала да дачкi жывая i нават непакалечаная. Але цяпер мяне чакала новае выпрабаванне — пад’ёмнiк. Самае жудаснае, што садзiцца на яго i сыходзiць трэба на хаду, ён не спыняецца!

Усё ж такi я дабiлася, каб «канатку» спынiлi спецыяльна для мяне, каб сесцi. А потым — каб сысцi. Суцяшала тое, што людзi думалi: я гэта раблю дзеля дачкi. Як бы не так — сучасныя дзецi зусiм пазбаўлены пачуцця небяспекi!

...Кожны раз, калi мы едзем на гарналыжны комплекс, я абяцаю сабе, што найму iнструктара. Але кожны раз атрымлiваецца, што на iнструктара грошай не хапае. Напрыклад, калi мы наступным разам прыехалi ўсёй сям’ёй, то адразу аддалi 75 тысяч 500 рублёў. Гэта за два дарослыя камплекты абсталявання ў пракат (мне i мужу) i па пяць пад’ёмаў для трох дарослых (майму старэйшаму сыну — 16) i двух дзяцей. Плюс камера захоўвання. I гэта — за адну гадзiну. Але гадзiны нам не хапiла, i прыйшлося даплачваць яшчэ 8 тысяч. А потым яшчэ пiлi каву i чай з аўтамата... Iндывiдуальны ўрок каштуе 40 тысяч рублёў. У групе больш за тры чалавекi — для кожнага па 16 тысяч. (У Лагойску, адпаведна, 50 або па 20 тысяч рублёў.) А нам, калi падвучыцца, дык не перашкодзiць усiм. Вось i адкладаем...

I кожны раз мы разважаем, што, калi б было ўласнае абсталяванне ва ўсiх, было б значна танней. За чатыры паездкi мы толькi за пракат лыж сёлета пакiнулi каля 50 долараў. Але што значыць — мець сваё абсталяванне?

У сталiчнай спартыўнай краме за новы дарослы камплект (лыжы, мацаванне, чаравiкi, палкi) трэба аддаць больш за паўтара мiльёна беларускiх рублёў, за дзiцячы — каля мiльёна. На «барахолцы» — ад 140 да 520 долараў за дарослы камплект i ад 70 долараў за дзiцячы. Да таго ж, патрэбны лыжны касцюм або камбiнезон. Iнакш катацца нязручна i рызыкоўна. А гэта яшчэ 120—300 долараў на кожнага. Сярэднестатыстычнай беларускай сям’i цалкам рэальна ўсё гэта набыць — за некалькi сезонаў. Што мы i робiм. Летась купiлi лыжы для дзяцей. Сёлета — камбiнезоны для сябе. А наступным годам, магчыма, i «былыя ў карыстаннi» лыжы для сябе набудзем. Хоць праз год нехта з дзяцей са сваiх вырасце, а таксама з камбiнезонаў, i хто ведае, цi не адкладзём мы пакупку «бацькоўскiх» камплектаў яшчэ на год... Вопытныя людзi раяць яшчэ купiць шлемы (прыкладна 200 долараў), хоць бы для дзяцей. А самi дзецi мараць пра гарналыжныя акуляры (50—90 долараў)...

Што датычыцца параўнання Сiлiчаў i Лагойска, адразу заўважу, што яно павярхоўнае, што называецца «з першага погляду». У Лагойску ўсё трошкi даражэйшае, але траса там больш шырокая, катацца на ёй аматарам зручней i бяспечней. Так нам падалося. У Сiлiчах быццам лепей арганiзацыя. Там утульны, прасторны пункт пракату, дзе зараз няма чэргаў. У Лагойску ў выхадныя днi 40-хвiлiнныя чэргi i на атрыманне, i на здачу, штурханiна, менш парадку, пераапранаюцца людзi прама ў лужынах расталай вады на падлозе. Але ў Лагойску i менш кантролю: можна пракатацца лiшнi час, нiхто даплаты не спытае, што выключана ў Сiлiчах. Беспарадак гэты можа абярнуцца i адмоўным бокам, напрыклад мне, замест закладзеных аўтаправоў у мiнулыя выхадныя аддалi ў Лагойску тэхпашпарт на чужы «мерседэс». I заўважыла я гэта не адразу...

Усёй сям’ёй мы прыйшлi да вынiку: трэба ездзiць i туды, i туды. У кожнага комплексу ёсць свае «плюсы» i свае «мiнусы». Добра, што ёсць выбар, што, паклаўшы пакуль толькi дзiцячыя лыжы ў багажнiк, мы можам спытаць адзiн аднаго: «Куды сёння?» I самае галоўнае: чым больш ездзiм, тым больш падабаецца. Нават мне. Апошнi раз амаль зусiм не баялася. Вось толькi шкада, што зiма заканчваецца...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iснуе няправiльнае меркаванне, што на гарналыжныя комплексы ездзiць толькi бамонд. Калi крытэрый айчыннага бамонда — грошы, дык спяшаюся гэта абвергну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика