Беларусь i В’етнам: новыя гарызонты супрацоўнiцтва
Пытаннi далейшага развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным сходам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам, стан i перспектывы беларуска-в’етнамскiх адносiнаў у палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай, гуманiтарнай i iншых галiнах будуць у цэнтры ўвагi вiзiту ў Сацыялiстычную Рэспублiку В’етнам дэлегацыi беларускiх парламентарыяў, якую ўзначальвае Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У. Канаплёў.
У рамках двухдзённага вiзiту, якi пачнецца 23 лютага 2006 года, адбудзецца сустрэча беларускай парламенцкай дэлегацыi з Прэзiдэнтам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам Чан Дык Лыонгам. Падчас сустрэчы кiраўнiк дэлегацыi, Старшыня Палаты прадстаўнiкоў У. Канаплёў перадасць асабiстае пасланне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi Прэзiдэнту Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам Чан Дык Лыонгу. Таксама намечаны перагаворы У. Канаплёва са Старшынёй Нацыянальнага сходу Сацыялiстычнай Рэспублiкi В’етнам Нгуен Ван Аном, Мiнiстрам замежных спраў В’етнама Нгуен Зi Нiенам, сустрэчы беларускiх парламентарыяў з прадстаўнiкамi в’етнамскай грамадскасцi. Прэс-служба Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi далейшага развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным сходам Сацыялiстычнай Рэспублiк |
|