Дэпрэсiя i стрэс — два бакi аднаго медаля
Вольга ШАЎКО
У вас бяссоннiца, перапады цiску, вы раздражняльныя цi прыгнечаныя, у вас балiць сэрца i ўвогуле адчуваеце, што з вамi нешта не тое? Да такiх сiмптомаў з найбольшай увагай i разуменнем паставяцца ў Мiнскiм гарадскiм цэнтры прамежкавых станаў i псiхатэрапii. Пацыенты ўстановы — тыя людзi, чыё псiхiчнае здароўе знаходзiцца ў прамежкавым стане. Што азначае, хутчэй за ўсё, мяжу памiж здароўем i хваробай. Сюды ўваходзяць эмацыянальныя псiхiчныя расстройствы, звязаныя з вострымi стрэсамi, якiя сам чалавек не можа адолець.
Зняць цi зменшыць стрэс i яго наступствы можна, выкарыстоўваючы розныя прыёмы i метады. Дыхайце павольна i глыбока i ўявiце, што выдыхаеце свой стрэс вонкi. Пастарайцеся расслабiцца. Зрабiць самамасаж усяго цела з невялiкай колькасцю цёплага алею ад макаўкi галавы да пальцаў ног. Пасля масажу прымiце гарачы душ цi ванну. Прааналiзуйце прычыны стрэсу. Калi вы можаце змянiць сiтуацыю, што прывяла да стрэсу, то рабiце гэта неадкладна. Калi зрабiць нiчога нельга — змiрыцеся з ёй, прымiце як належнае i знайдзiце спакой. Практыкаваннi з аздараўляльнымi кiтайскiмi шарыкамi дапамагаюць дабiцца ўраўнаважанасцi i ўмацаваць арганiзм. Пры стрэсавай сiтуацыi або адразу пасля яе неабходна перакатваць у руках два-тры шарыкi. Замест кiтайскiх шарыкаў можна выкарыстаць спелыя плады каштана. Калi вы адчуваеце глыбокi сум — дайце сабе выплакацца. Добры спосаб зняць стрэс — гэта смех. Пачнiце смяяцца, нават калi спачатку вам прыйдзецца зрабiць над сабой намаганне. Лячэбная сiла смеху прызнавалася ўрачамi заўсёды. Сучасныя даследаваннi даказваюць, што смех паляпшае кровазварот, страваванне, дапамагае мозгу выдзяляць эндарфiны — прыродныя рэчывы, якiя здымаюць боль. Таму не здзiўляйцеся, калi ўрач вам параiць выпiць таблетку аспiрыну i ранiцай прыйсцi на работу з новым анекдотам. Вам патрэбна штодзённая порцыя добрага смеху. Раскажыце пра вашы непрыемнасцi сябру цi блiзкаму чалавеку. Той, хто падзяляе вашу трывогу, можа ўбачыць праблему з iншага боку i прапанаваць практычныя рашэннi. Каб расслабiцца i супакоiцца, прымiце гарачую ванну, дадаўшы ў яе па 1/3 шклянкi iмбiру i пiтной соды. Для людзей з панiжаным цiскам добра прыняць ванну з экстрактам размарыну. Пасля ванны легчы i адпачыць на працягу 30 мiнут. Сталовую лыжку здробненай сумесi: кветкi глогу, сардэчнiку, сушанiцы, рамонку, у частках — 3:3:3:1 заварыць 200 мл кiпеню, настойваць 8 гадзiн, працадзiць. Прымаць па 100 мл 3 разы на дзень пасля яды. Сталовую лыжку здробненай сумесi: плады глогу, травы святаяннiку, крываўнiку, кветкi глогу, корань валяр’яны, у частках 3:3:3:2:2 заварыць 200 мл кiпеню, настояць 5—6 гадзiн, працадзiць. Прымаць па 50 мл 4 разы на дзень за 30—40 мiнут да яды. Бурачны сок, змешаны папалам з мёдам, прымаць па 100 мл 3—4 разы на дзень на працягу 10 дзён цi працягла — па 200 мл на дзень на працягу 3—4 тыдняў. Аднак калi вы на працягу 2—3 тыдняў не можаце самастойна справiцца са стрэсавым станам, трэба звярнуцца ў цэнтр псiхатэрапii. Тут спецыялiсты акажуць тую квалiфiкаваную дапамогу, якая патрэбна толькi вам i ў тым аб’ёме, якi неабходны вам зараз. Пры зацягнутай жа хваробе спатрэбiцца больш вялiкi аб’ём дапамогi i больш працяглае лячэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вас бяссоннiца, перапады цiску, вы раздражняльныя цi прыгнечаныя, у вас балiць сэрца i ўвогуле адчуваеце, што з вамi нешта не тое? |
|