Хроніка апошніх падзей
САВЕТ ЕЎРОПЫ ПРЫЗНАЎ ДЫСКРЫМIНАЦЫЮ РУСКАМОЎНАГА НАСЕЛЬНIЦТВА ЭСТОНII
Эстонiя ў апошнiя гады рабiла паспяховыя крокi па барацьбе з дыскрымiнацыяй, але на праблемы нацыянальных меншасцяў дзяржава па-ранейшаму звяртае мала ўвагi. Да такой высновы прыйшла камiсiя Савета Еўропы па барацьбе з расiзмам i нецярпiмасцю, вывучыўшы сiтуацыю ў прыбалтыйскай рэспублiцы. Паводле iнфармацыi камiсii, нягледзячы на змяненнi закона аб грамадзянстве, у Эстонii па-ранейшаму пражывае каля 139 тысяч чалавек, якiя не з’яўляюцца яе грамадзянамi часткова з-за цяжкасцяў з вывучэннем эстонскай мовы. Гэта, лiчаць у Савеце Еўропы, варта ганьбавання. Акрамя таго, падкрэслiваецца ў справаздачы камiсii, у эстонскай рускамоўнай абшчыне непрапарцыянальна вялiкае беспрацоўе, i дзяржава не выпрацавала паслядоўнай палiтыкi па зблiжэнню эстонскага i рускага насельнiцтва. Раней мiжнародныя эксперты ўжо заяўлялi, што Эстонiя нядобрасумленна выконвае палажэннi Рамачнай канвенцыi Савета Еўропы па абароне нацменшасцяў. ЕС ПЛАНУЕ ПАВЯЛIЧЫЦЬ КОШТ ВIЗ Кошт турыстычных вiз у краiны Еўрасаюза ў блiжэйшы час можа вырасцi з 35 да 60 еўра. Такая магчымасць зараз разглядаецца ў Бруселi. Павышэнне платы для нерэзiдэнтаў ЕС павiнна кампенсаваць выдаткi на ўвядзенне вiз з носьбiтам бiяметрычнай iнфармацыi. Сабекошт такой вiзы будзе дастаткова вялiкi, i каб кампенсаваць выдаткi, плануецца павялiчыць памер консульскага збору на 25 еўра. З 23 ЛЮТАГА МАСКВIЧОЎ ПАВIНШАВАЛI ПЛАКАТАМI З ЛIНКОРАМ ВМС ЗША Святочныя плакаты да Дня абаронцаў Айчыны з выявай легендарнага амерыканскага лiнкора «Мiсуры» з’явiлiся напярэдаднi свята на вулiцах Масквы. Выява амерыканскага лiнкора вельмi выразная — на борце можна нават разглядзець нумар «63». Мiнабароны РФ ужо заявiла пра тое, што не мае дачынення да гэтых рэкламных плакатаў. У ваенным ведамстве мяркуюць, што памылка магла адбыцца з-за некампетэнтнасцi аўтараў i не з’яўляецца чыёйсьцi злой задумай. Як нагадаў «Московский комсомолец», летась да дня ВМФ на маскоўскiх дарогах з’явiлiся аналагiчныя плакаты: мора, Андрэеўскi сцяг, з-пад якога выплывае амерыканскi фрэгат «Нокс» з бартавым нумарам 1071. Сёлетнi амерыканскi герой, якi вiншуе расiян, вядомы тым, што на яго борце 2 верасня 1945 года скончылася Другая сусветная вайна — на «Мiсуры» быў падпiсаны акт аб капiтуляцыi мiлiтарысцкай Японii. ПАЎДНЁВАКАРЭЙСКАЯ МОЛАДЗЬ ГАТОВА АБАРАНIЦЬ КНДР АД ЗША Палова паўднёвакарэйскай моладзi лiчыць, што ў выпадку нападу ЗША на КНДР Паўднёвая Карэя павiнна падтрымаць свайго паўночнага суседа. Пры гэтым за тое, каб выступiць на баку амерыканцаў выказалася толькi 11,6 працэнта рэспандэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эстонiя ў апошнiя гады рабiла паспяховыя крокi па барацьбе з дыскрымiнацыяй, але на праблемы нацыянальных меншасцяў дзяржава па-ранейшаму звяртае мала |
|