21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Белдзяржстрах: вынiкi пяцiгодкi i задачы развiцця

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белдзяржстрах — рэспублiканскае унiтарнае страхавое прадпрыемства, заснавальнiкам якога з’яўляецца Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Утвораны 3 снежня 1921 года, i сёлета яму споўнiцца 85 гадоў. Белдзяржстрах з’яўляецца унiверсальнай страхавой арганiзацыяй, якая праводзiць сацыяльна значныя вiды страхавання ў рамках iснуючага заканадаўства. Адначасова ажыццяўляе iнвестыцыйную дзейнасць, а таксама iншыя вiды дзейнасцi, якiя звязаны са страхаваннем i ажыццяўляюцца з мэтай атрымання дадатковых даходаў i гарантый выканання прынятых абавязацельстваў.

Арганiзацыйная структура Белдзяржстраха з’яўляецца трохузроўневай i складаецца з цэнтральнага апарату, 7 фiлiялаў у абласцях i г. Мiнску, а таксама 135 прадстаўнiцтваў ва ўсiх раёнах i дадаткова ў шэрагу найбольш буйных гарадоў (абласныя цэнтры, гарады Жодзiна, Полацк, Наваполацк, Баранавiчы, Орша, Бабруйск). Белдзяржстрах мае даччыныя палiграфiчнае прадпрыемства i прадпрыемства па страхаванню жыцця.

Важнейшым паказчыкам дзейнасцi страхавой арганiзацыi, а таксама даверу да яе клiентаў з’яўляецца фiнансавая ўстойлiвасць. У гэтых адносiнах Белдзяржстрах — безумоўны лiдар сярод страхоўшчыкоў краiны. Па стане на 1 студзеня 2006 года яго статутны фонд склаў 9 млрд рублёў, уласны капiтал — 62,7 млрд рублёў, сума страхавых рэзерваў — 140,1 млрд рублёў, а сума страхавой адказнасцi па ўсiх дзеючых дагаворах, уключаючы аб’екты абавязковага страхавання пабудоў, якiя належаць грамадзянам, — 73,9 трлн рублёў.

Белдзяржстрах з’яўляецца самай буйной страхавой арганiзацыяй рэспублiкi, аказваючы самы шырокi спектр страхавых паслуг. Яго доля на страхавым рынку перавышае 60 працэнтаў. Разгалiнаваная сетка i iнфраструктура, значны вопыт работы, узаемадзеянне з рэспублiканскiмi, а таксама мясцовымi органамi ўлады, пэўныя фiнансавыя магчымасцi дазваляюць забяспечыць страхавую абарону ўсiм грамадзянам i суб’ектам гаспадарання Рэспублiкi Беларусь.

Штогод Белдзяржстрахам аказваецца 6 мiльёнаў страхавых паслуг па 46 вiдах абавязковага i добраахвотнага страхавання. Пры гэтым прадпрыемства пастаянна працуе над укараненнем новых страхавых прадуктаў, якiх за мiнулыя 5 гадоў створана 14. Тэмп росту паступлення страхавых узносаў па добраахвотнаму страхаванню, забяспечаны Белдзяржстрахам, перавысiў тэмп росту ВУП i iншых асноўных макраэканамiчных паказчыкаў.

За 2005 г. Белдзяржстрахам зроблена 425 тыс. страхавых выплат на агульную суму 136,5 млрд рублёў, у тым лiку па абавязковаму страхаванню 354,4 тыс. выплат на суму 121,9 млрд рублёў i па добраахвотнаму страхаванню 71 тыс. выплат на суму 14,6 млрд рублёў. У параўнаннi з 2000 г. колькасць выплат за 2005 г. узрасла ў 4,1 раза, сума выплат — у 4 разы ў супастаўных цэнах, а ўзровень выплат — на 46 працэнтаў.

За мiнулую пяцiгодку Белдзяржстрахам забяспечана ўкараненне i правядзенне буйнейшай дзяржаўнай праграмы ў галiне страхавання — абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.

Па стану на 1 студзеня 2006 г. Белдзяржстрахам зарэгiстравана 107,1 тыс. страхавальнiкаў. Зарэгiстраванымi страхавальнiкамi за 2005 г. перададзены адасобленым падраздзяленням Белдзяржстраха дакументы ў адносiнах да 30,3 тыс. атрымальнiкаў пакрыцця шкоды, нанесенай iх здароўю на вытворчасцi. Пацярпеўшым забяспечваюцца ўсе вiды страхавых выплат, прадугледжаныя заканадаўствам. За 2005 г. сума страхавых выплат пацярпеўшым склала 78,3 млрд рублёў i ў некаторых рэгiёнах ужо дасягнула 80—90 працэнтаў ад сумы страхавых узносаў.

З улiкам таго, што дадзены вiд страхавання мае высокую сацыяльную значнасць, пасля яго ўвядзення неаднаразова прымалiся меры па знiжэнню памераў страхавых тарыфаў, у сувязi з чым сярэднегалiновы тарыф на 2006 г. знiзiўся ў параўнаннi з 2004 г. на 27 працэнтаў, што дазволiла прадпрыемствам i арганiзацыям зэканомiць значныя сродкi. На жаль, не ўсе страхавальнiкi добрасумленна выконваюць свае абавязкi па выплаце страхавых узносаў. Па стану на 1 студзеня 2006 г. сума пратэрмiнаванай запазычанасцi склала 15,3 млрд рублёў i ўзрасла за год у 2 разы.

На працягу 2001—2005 гг. Белдзяржстрах пастаянна з’яўляўся рэнтабельным прадпрыемствам. Пры гэтым за 2004—2005 гг. з атрыманага прыбытку на выплату ў бюджэт падаткаў i iншых плацяжоў накiравана амаль 65 працэнтаў, на капiтальныя ўкладаннi — менш як 15 працэнтаў.

За 2001—2005 гг. Белдзяржстрахам выплачана падаткаў i плацяжоў у бюджэт за кошт прыбытку на суму 69 млрд рублёў, а плацяжоў у бюджэт, якiя адносяцца на сабекошт, — 46 млрд рублёў. У адпаведнасцi з заканадаўствам Белдзяржстрахам за 2001—2005 гг. у бюджэт, а таксама мiнiстэрствам i ведамствам пералiчана 42 млрд рублёў сродкаў фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў па абавязковых вiдах страхавання (6,3 працэнта ад сумы страхавых узносаў па вiдах абавязковага страхавання). Усяго за 2001—2005 гг. Белдзяржстрахам у бюджэт, а таксама мiнiстэрствам i ведамствам пералiчана 157 млрд рублёў.

Сярэдняспiсачная колькасць работнiкаў Белдзяржстраха за 2005 г. склала 5,8 тыс. чалавек i ўзрасла ў параўнаннi з 2000 г. на 1,3 тыс. чалавек, або на 29 працэнтаў.

За 2005 г. у параўнаннi з 2000-м прадукцыйнасць працы работнiкаў Белдзяржстраха ўзрасла ў 7,2 раза ў дзеючых цэнах i ў 1,9 раза ў супастаўных цэнах, па добраахвотных вiдах страхавання — у 4,8 раза ў дзеючых i ў 1,3 раза ў супастаўных цэнах. Пры гэтым за 2005 г. сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Белдзяржстраха склала 99 працэнтаў ад сярэднямесячнай заработнай платы рабочых i служачых Рэспублiкi Беларусь, а сума падаткаў i iншых плацяжоў у бюджэт i пазабюджэтныя фонды, уплачаных Белдзяржстрахам у разлiку на 1 работнiка прадпрыемства, склала 6,6 млн рублёў, або 129 працэнтаў да паказчыка астатнiх страхавых арганiзацый.

Нягледзячы на значныя дасягненнi Белдзяржстрах не стаiць на месцы i плануе ў 2006—2010 гг. вырашыць шэраг важных задач свайго развiцця. Гэтыя задачы прадугледжваюць дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчай дзейнасцi прадпрыемства, пастаяннага росту яе эфектыўнасцi, забеспячэнне высокай якасцi страхавых паслуг i, значыць, задаволенасцi клiентаў. Вырашэнне гэтых пытанняў немагчыма без квалiфiкаванага персаналу, якi мае высокi ўзровень карпаратыўнай культуры, а таксама дастойную аплату сваёй працы.

Практычным вырашэннем большасцi праблемных пытанняў удасканалення сiстэмы ўпраўлення з’яўляецца яе рэiнжынiрынг, якi прадугледжвае пераасэнсаванне i радыкальнае перапраектаванне бiзнэс-працэсаў для дасягнення iстотнага паляпшэння ў ключавых паказчыках вынiковасцi, якiмi з’яўляюцца аб’ём продажу, узровень затрат, рэнтабельнасць i якасць абслугоўвання. Ажыццяўленню гэтых важнейшых мерапрыемстваў i будзе найперш прысвечаны значны аб’ём работ супрацоўнiкаў Белдзяржстраха ў 2006—2007 гг.

Для далейшага павышэння якасцi абслугоўвання клiентаў Белдзяржстрахам у 2005 г. створана i ў II квартале гэтага года ў поўным аб’ёме будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць спецыялiзаванае высокатэхналагiчнае падраздзяленне — «Цэнтр урэгулявання страт». Яно забяспечвае на высокiм узроўнi ўвесь комплекс работ — ад падачы заявы да страхавой выплаты па ўрэгуляванню страт для пацярпеўшых у ДТЗ у г. Мiнску па найбольш масаваму i ў нашай краiне вiду страхавання — абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў. Падобныя падраздзяленнi ўжо маюцца i ў фiлiялах Белдзяржстраха па Гомельскай i Мiнскай абласцях, а ў перспектыве сеткай такiх цэнтраў будуць ахоплены ўсе буйныя гарады краiны.

Павышэнню эфектыўнасцi дзейнасцi Белдзяржстраха паслужыць таксама вызваленне яго прадаючых падраздзяленняў (прадстаўнiцтваў) ад шэрагу дапаможных функцый i перадачы іх iншым адасобленым падраздзяленням, што, магчыма, зменiць статус некаторых прадстаўнiцтваў.

У наступнай пяцiгодцы праектам галiновай праграмы запланаваны паскораныя тэмпы развiцця добраахвотнага страхавання. Для iх дасягнення Белдзяржстраху патрабуецца стварэнне амаль 1000 новых рабочых месцаў, найперш страхавых агентаў у прадстаўнiцтвах, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах з колькасцю насельнiцтва звыш 50 тыс. чалавек.

Ведаючы настойлiвасць, якую праяўляе ў дасягненнi мэтаў калектыў Белдзяржстраха, можна быць упэўненым, што пастаўленыя складаныя задачы будуць выкананы i прадпрыемства дастойна сустрэне свой 85-гадовы юбiлей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Белдзяржстрах — рэспублiканскае унiтарнае страхавое прадпрыемства, заснавальнiкам якога з’яўляецца Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Утвораны 3 сне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика