Правы. Парады. Дапамога
Сяргей ГРЫБ
Сацыяльная абарона — сфера, якая закранае iнтарэсы значнай часткi насельнiцтва любой краiны. Таму невыпадкова, што цiкавасць да гэтай тэмы — заўсёды асаблiвая. А лепшым пацверджаннем таму можна назваць амаль паўсотнi вашых званкоў на «прамую лiнiю» з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Хтосьцi прасiў дапамагчы, хтосьцi — выказваў пажаданнi, а хтосьцi — проста падзяку. Але, як кажуць, аб усiм па парадку. Такiм чынам, на пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Пятроўна СЯРГЕЕВА, а таксама начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН. — Цешча, якой ужо 75 гадоў, жыве далёка ад нас. А пытанне такое. Цi можна забраць яе да сябе i пры гэтым — аформiцца як сацыяльнаму работнiку? Вiктар Iванавiч Варанец, Навагрудскi раён — Не. Бо цешча — член вашай сям’i. А чалавека, якi даглядае за членам сваёй сям’i, аформiць у якасцi сацыяльнага работнiка нельга. Аднак тут ёсць адзiн нюанс. Калi ваша цешча з’яўляецца iнвалiдам I групы, або калi ёй споўнiцца 80 гадоў, iснуе магчымасць аформiць дапамогу на догляд. Праўда, каб вам прызначылi такую дапамогу, павiнны выконвацца дзве ўмовы. Першая — неабходна заключэнне МРЭК цi УКК аб тым, што цешча мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. I другая — вы павiнны знаходзiцца ў працаздольным узросце, але пры гэтым нiдзе не працаваць, не займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, а таксама не атрымлiваць пенсii i дапамогi па беспрацоўю. — Даглядаю iнвалiда I групы. Цi будзе залiчвацца гэта ў стаж для прызначэння пенсii? I яшчэ. Цi можна разам з доглядам знайсцi сабе падпрацоўку? Марыя Кавалёва, г. Крычаў (падобнае пытанне — Галiна Пятроўна Пятровiч, Смаргонскi раён) — Згодна з нашым заканадаўствам перыяд догляду за iнвалiдам I групы цi састарэлым ва ўзросце 80 i больш гадоў у стаж для прызначэння пенсii залiчваецца. I па другому пытанню. Зразумела, што ў час догляду вы можаце падпрацоўваць i нават працаваць. Аднак у такiм выпадку выплата дапамогi па догляду за iнвалiдам I групы спыніцца. Словам, тут усё ж давядзецца самастойна вырашаць, што будзе больш выгадным — атрымлiваць заробкi цi дапамогу. — Мацi-пенсiянерка, якая пражывае ў Мiнскiм раёне, часта хварэе на астму. Як ёй атрымаць пуцёўку на аздараўленне? Зiнаiда Мiкалаеўна Розум, г. Мiнск — Агульны парадак тут такi. Вашай мацi трэба ўзяць даведку ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii ў палiклiнiцы па месцы жыхарства аб тым, якi профiль санаторна-курортнага лячэння ёй рэкамендуецца канкрэтна. А потым падысцi ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага райвыканкама, напiсаць заяву i стаць у чаргу грамадзян, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi. I, натуральна, чакаць сваёй чаргi. — Я мацi 5 дзяцей, прычым адно з iх — непаўналетняе. Цi могуць не прадоўжыць са мной кантракт толькi таму, што мне споўнiлася 55 гадоў? Данута Фелiксаўна Алятовiч, Смаргонскi раён — Працягваць цi не кантракт з грамадзянiнам, якi дасягнуў агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту, — гэта справа наймальнiка. I паўплываць на яго рашэнне мы не можам. Таму адзiнае, што хацелася б параiць у такой сiтуацыi, — падысцi ў раённы цэнтр занятасцi насельнiцтва. Магчыма, там вам змогуць прапанаваць якую-небудзь iншую работу. (Працяг будзе.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльная абарона — сфера, якая закранае iнтарэсы значнай часткi насельнiцтва любой краiны. Таму невыпадкова, што цiкавасць да гэтай тэмы — заўсёды а |
|