Будзь верныАнталогiя беларускай песнi Песнi Iвана Раманчука прысвячаюцца роднай зямлi. Кампазiтар паклаў на музыку вершы паэтаў розных пакаленняў — Янкi Купалы, Петруся Броўкi, Пятра Прыходзькi, Уладзiмiра Паўлава, Алеся Пiсьмянкова i многiх iншых творцаў, якiя ўслаўляюць хараство родных мясцiн, выяўляюць шчырую, самаахвярную любоў да iх. Музычна-паэтычным заклiкам гучыць песня «Будзь верны», напiсаная Iванам Раманчуком да аднайменнага верша Петруся Броўкi на пачатку мiнулага дзесяцiгоддзя. Запавет-прысяга маладых абаронцаў Айчыны — зберагчы вернасць бацькам, краю маленства, краiне, каханай, сябрам i «сцягу, што над галавой», прадоўжыць найлепшыя традыцыi свайго народа. Грамадзянскi змест песнi, яе патрыятычную скiраванасць таленавiта перадаў Алег Басаў, салiст-вакалiст ансамбля «Менскi гармонiк», якiм кiраваў Iван Раманчук. Мiхась ШАВЫРКIН Увесь, як ёсць, да кроплi сiлы, Бацькам, цябе што нарадзiлi, У дзень пагодны i ў навалу, Зямлi, цябе што ўзгадавала, Прыпеў: Будзь верны, Будзь верны. Палям, узгоркам i лагчынам, Шляхам, дарожкам i сцяжынам, Барам, галля зялёным хвалям, Табе прытулак што давалi, Прыпеў. За кут свой больш няма багацця, Святлейшай ў свеце роднай хаце, Азёрам, рэчкам-чараўнiцам I той, з якое п’еш крынiцы, Прыпеў. Сяброўцы шчырай i каханай, Сябрам, таварышам адданым, Кiрунку, што ты ў сэрцы маеш, Кавалку хлеба, што трымаеш, Прыпеў. I што б нi трапiла з табою, Ты сцягу, што над галавою, — Прыпеў. Будзь верны, Будзь верны. Будзь ве-рны!. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анталогiя беларускай песнi |
|