АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННIПраект Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гадыУ Асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады дадзена ацэнка дасягнутага ўзроўню сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў прайшоўшым пяцiгоддзi (2001—2005 гады), адлюстравана становiшча Рэспублiкi Беларусь у свеце, вызначаны мэты, задачы i прыярытэты сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2006—2010 гады, меры па iх рэалiзацыi, шляхi ўдасканальвання макраэканамiчных умоў, фармiравання эфектыўных эканамiчных iнстытутаў i чаканыя вынiкi выканання Праграмы. УВОДЗIНЫ Беларусь уступае ў другое пяцiгоддзе новага, ХХI стагоддзя. У адрозненне ад першага пяцiгоддзя, якое замацавала станоўчыя тэндэнцыi сацыяльна-эканамiчнага развiцця i выхад Рэспублiкi Беларусь па большасцi макраэканамiчных паказчыкаў на ўзровень дакрызiснага 1990 года, чарговая пяцiгодка заклiкана забяспечыць пераход краiны на iнавацыйны шлях сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Гэты пераход трэба будзе ажыццяўляць у складанейшых умовах сусветнага эканамiчнага развiцця, якiя вызначаюцца нарастаннем супярэчнасцяў памiж грамадствам i прыродай у выкарыстаннi мiнеральна-сыравiнных i палiўна-энергетычных рэсурсаў, запасы якiх абмежаваныя, а ў блiжэйшыя дзесяцiгоддзi важнейшыя з iх i зусiм будуць вычарпаны, павелiчэннем эканамiчных, палiтычных, культурных i iншых супярэчнасцяў памiж эканамiчна развiтымi i краiнамi, якiя развiваюцца. Cусветныя працэсы будуць вызначацца перш за ўсё далейшай глабалiзацыяй, ператварэннем эканомiк асобных краiн у элементы адзiнай сусветнай гаспадаркi з паступовым пераходам да постiндустрыяльнага iнфармацыйнага грамадства, новай эканомiкi, заснаванай на ведах. Згодна з прагнозам мiжнародных арганiзацый чакаецца паскарэнне глабальнага эканамiчнага развiцця: прагназуецца прырост сусветнага ВУП з 2,7 працэнта ў 1986—2000 гадах да 3,7 працэнта ў 2001—2015 гадах. Вытворчасць ВУП на душу насельнiцтва ў сярэднiм узрасце з 6,8 тыс. долараў ЗША ў 2000 годзе (у цэнах 1995 года) па парытэту пакупнiцкай здольнасцi да 10 тыс. долараў ЗША ў 2015 годзе, у тым лiку ў заходнееўрапейскiх краiнах — з 21,5 да 31,1 тыс. долараў, у ЗША — з 31 да 43,8, у краiнах, якiя развiваюцца, — з 3,4 да 5,7, у постсацыялiстычных краiнах — з 7,8 да 15 (у Расii — з 7,5 да 16,2 тыс. долараў ЗША). Для таго, каб iсцi ў нагу з сусветнымi тэндэнцыямi, Беларусь павiнна максiмальна выкарыстоўваць свае моцныя бакi (патэнцыяльныя канкурэнтныя перавагi): выгаднае эканомiка-геаграфiчнае i геапалiтычнае становiшча; развiтыя сiстэмы транспартных камунiкацый i вытворчай iнфраструктуры; значныя зямельныя, водныя, лясныя рэсурсы, наяўнасць шэрагу важных карысных выкапняў; адносна развiты навукова-тэхнiчны патэнцыял; дастаткова магутную будаўнiчую базу; высокi адукацыйны ўзровень насельнiцтва i iснуючую сiстэму падрыхтоўкi квалiфiкаваных кадраў; шматвектарныя знешнеэканамiчныя сувязi. 1. САЦЫЯЛЬНА- ЭКАНАМIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У прайшоўшым пяцiгоддзi асноўная ўвага органаў дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання, усiх калектываў прадпрыемстваў i арганiзацый рэспублiкi была накiравана на вырашэнне задач i дасягненне параметраў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001—2005 гады. Створана эканомiка сацыяльна арыентаванага тыпу, якая паспяхова працуе. Штогод паляпшаюцца яе якасныя параметры — павышаецца рэнтабельнасць, скарачаецца доля стратных прадпрыемстваў, знiжаецца энергаёмiстасць ВУП, расце прадукцыйнасць працы, змяншаюцца запасы гатовай прадукцыi на складах. У краiне праводзiцца грашова-крэдытная, валютная палiтыка па замаруджванню росту спажывецкiх цэн, што дазволiла ў 2005 годзе знiзiць узровень iнфляцыi да 0,6 працэнта ў сярэднямесячным вылiчэннi. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца сiстэме сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва. Узрасла сярэднямесячная заработная плата, павялiчылiся пакупнiцкая здольнасць насельнiцтва, сацыяльныя выплаты, i ў першую чаргу пенсii. Паскарэнне эканамiчнага росту i павышэнне эфектыўнасцi работы галiн эканомiкi, разам з пазiтыўнымi зрухамi па фiнансавай стабiлiзацыi i ўмацаванню даверу да беларускага рубля, дазволiлi вырашыць важнейшую задачу — забяспечыць да канца 2005 года намiнальную налiчаную сярэднямесячную заработную плату работнiкаў народнай гаспадаркi ў суме 261 долара ЗША ў эквiваленце. Асноўныя макраэканамiчныя паказчыкi Праграмы на 2001—2005 гады выкананы (гл. таблiцу). Гэта дазволiла ў 2005 годзе па многiх параметрах значна перавысiць узровень 1990 года: па вытворчасцi ВУП — на 27 працэнтаў, выпуску прамысловай прадукцыi — на 53, вытворчасцi спажывецкiх тавараў — на 66, рэальных грашовых даходах — на 75 i па заработнай плаце — на 95 працэнтаў. Вытворчасць прадукцыi сельскай гаспадаркi склала 90 працэнтаў, iнвестыцыi ў асноўны капiтал — 95 працэнтаў да ўзроўню 1990 года. Для параўнання варта адзначыць, што вядучыя краiны СНД у гэты перыд па асноўных параметрах у большай ступенi адставалi ад указанага ўзроўню. Напрыклад, аб’ём вытворчасцi ВУП у 2004 годзе адносна 1991 года склаў у цэлым па дзяржавах, якiя ўваходзяць у СНД, 89 працэнтаў, у тым лiку ў Расii — 89,5 працэнта, Украiне — 66,7 працэнта. Аналiз сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў краiне паказвае, што, нягледзячы на iснуючыя станоўчыя тэндэнцыi, на работу эканомiкi працягвае аказваць уплыў шэраг нявырашаных праблем. Асноўнымi з iх з’яўляюцца: наяўнасць арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi, якiя маюць нездавальняючыя вынiкi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi; адносна высокая матэрыяла- i энергаёмiстасць вытворчасцi, залежнасць яе ад кан’юнктуры цэн на iмпартуемыя палiўна-энергетычныя i сыравiнныя рэсурсы; слабая iнавацыйная актыўнасць; дыферэнцыяцыя аплаты працы па комплексах, галiнах i сферах эканомiкi; недастаткова высокi ўзровень пенсiй, стыпендый i iншых сацыяльных выплат. Улiчваючы, што ў рэальным сектары эканомiкi ў асноўным вычарпаны магчымасцi нарошчвання вытворчасцi за кошт экстэнсiўных фактараў, у наступнай пяцiгодцы неабходна забяспечыць мадэрнiзацыю эканомiкi шляхам укаранення сучасных рэсурса- i энергазберагальных тэхналогiй, максiмальнага выкарыстання iнтэлектуальнага рэсурсу краiны на аснове ўсебаковага гарманiчнага развiцця чалавека. 2. МЭТЫ I ПРЫЯРЫТЭТЫ САЦЫЯЛЬНА- ЭКАНАМIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ Мэты i задачы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады вызначаны на падставе аналiзу яе сацыяльна-эканамiчнага становiшча, тэндэнцый сусветнага развiцця, прагнозных паказчыкаў эканамiчнага росту суседнiх дзяржаў — асноўных гандлёвых партнёраў Беларусi, i перш за ўсё Расiйскай Федэрацыi, Казахстана, Украiны, а таксама краiн ЕС i iншых рэгiянальных iнтэграцыйных утварэнняў. Галоўная мэта сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады — далейшае павышэнне ўзроўню i якасцi жыцця насельнiцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, стварэння дзяржавы, зручнай для людзей. Для яе дасягнення неабходна забяспечыць: рост рэальных грашовых даходаў насельнiцтва, у тым лiку заработнай платы, пенсiй, стыпендый, дапамог i iншых сацыяльных выплат; работу органаў дзяржаўнага кiравання ў iнтарэсах чалавека з мэтай задавальнення яго патрэбнасцяў; спрыяльныя ўмовы для iнтэлектуальнага, творчага, працоўнага, прафесiйнага i фiзiчнага ўдасканалення чалавека; апераджальнае развiццё сферы паслуг, i перш за ўсё адукацыi, аховы здароўя, культуры — асновы ўдасканалення чалавечага капiталу; укараненне павышанай сiстэмы сацыяльных стандартаў ва ўсiх сферах жыцця грамадства; ажыццяўленне мераў па паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне; павышэнне эфектыўнасцi аграпрамысловага комплексу, далейшае развiццё сацыяльнай iнфраструктуры вёскi; iнавацыйную накiраванасць развiцця эканомiкi, больш дзейсны механiзм стымулявання распрацоўкi i рэалiзацыi эфектыўных iнвестыцыйных праектаў i на гэтай аснове павышэння ўзроўню канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, уключаючы структурную перабудову, тэхнiка-тэхналагiчнае пераўзбраенне i рэструктурызацыю вытворчасцяў; пашырэнне ўзаемавыгадных эканамiчных сувязяў з краiнамi блiзкага i далёкага замежжа, перш за ўсё з Расiяй, iншымi краiнамi СНД, а таксама ЕС; нацыянальную бяспеку краiны. Для рэалiзацыi пастаўленых задач галоўныя намаганнi патрэбна сканцэнтраваць на наступных прыярытэтных накiрунках: усебаковае гарманiчнае развiццё чалавека, фармiраванне эфектыўнай сiстэмы аховы здароўя; iнавацыйнае развiццё нацыянальнай эканомiкi, энерга- i рэсурсазберажэнне; нарошчванне экспартнага патэнцыялу краiны; развiццё аграпрамысловага комплексу i звязаных галiн, сацыяльнай сферы вёскi; развiццё малых i сярэднiх гарадоў; жыллёвае будаўнiцтва. 3. САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА I ЎСЕБАКОВАЕ РАЗВIЦЦЁ ЧАЛАВЕКА Асноўная мэта сацыяльнай палiтыкi ў наступнай пяцiгодцы — далейшае павышэнне ўзроўню i якасцi жыцця насельнiцтва. Важнейшымi шляхамi яе дасягнення павiнны стаць узмацненне ролi заработнай платы як галоўнага фактара, што стымулюе эканамiчнае развiццё i павышэнне эфектыўнасцi эканомiкi, забеспячэнне росту рэальных грашовых даходаў як асновы паляпшэння жыцця насельнiцтва, змяншэнне колькасцi малазабяспечаных грамадзян, недапушчэнне празмернай дыферэнцыяцыi па ўзроўню даходаў розных груп насельнiцтва ў рэгiёнах i па галiнах эканомiкi. У якасцi арыенцiраў дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на павелiчэнне даходаў насельнiцтва, прадугледжваюцца: рост рэальных грашовых даходаў на 149—156 працэнтаў; павышэнне рэальнай заработнай платы як асноўнай крынiцы фармiравання даходаў i важнага стымулу працоўнай актыўнасцi работнiкаў на 152—158 працэнтаў; знiжэнне ўзроўню малазабяспечанасцi ў два разы; удасканаленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi, падтрымкi маладых сем’яў у сувязi з нараджэннем i выхаваннем дзяцей; далейшае развiццё сiстэмы пенсiйнага забеспячэння, павышэнне рэальнай пенсii па ўзросту не менш чым у 1,5 раза. Дзяржаўная палiтыка ў сферы аплаты працы прадугледжвае ператварэнне заработнай платы ў надзейную крынiцу даходаў, павышэнне яе ролi ў стымуляваннi працоўнай актыўнасцi работнiкаў i будзе грунтавацца на спалучэннi дзяржаўных, рыначных i калектыўна-дагаворных механiзмаў яе рэгулявання. Паступова будуць пашырацца правы суб’ектаў гаспадарання ў частцы фармiравання i налiчэння заработнай платы. Важнейшай функцыяй дзяржавы застанецца забеспячэнне дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных гарантый у сферы аплаты працы. У бюджэтным сектары будзе захавана дзяржаўнае рэгуляванне аплаты працы на аснове змянення тарыфнай стаўкi першага разраду i ўдасканалення Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Асноўныя задачы дзяржаўнай палiтыкi ў сферы працоўных адносiнаў i занятасцi насельнiцтва — павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання рэсурсаў працы, фармiраванне кадравага пацэнцыялу з улiкам рэальных патрэб вытворчасцi, забеспячэнне сацыяльнай падтрымкi часова не занятага насельнiцтва. На рынку працы прадугледжваецца рэалiзаваць сiстэму мераў па стварэнню добрых умоў для забеспячэння занятасцi насельнiцтва, пераадоленню дэфiцыту рабочых месцаў шляхам павышэння iнвестыцыйнай актыўнасцi за кошт усiх крынiц, знiжэнню напружанасцi i падтрыманню стабiльнасцi ў сферы сацыяльна-працоўных адносiнаў, своечасоваму ўстараненню дысбалансу памiж прафесiйна-квалiфiкацыйным саставам кадраў i структурай рабочых месцаў, якая абнаўляецца, стрымлiванню рэгiструемага беспрацоўя ў межах сацыяльна дапушчальнага ўзроўню. У сферы сацыяльнай абароны насельнiцтва прадугледжваецца павышэнне яе эфектыўнасцi, надзейнасцi, устойлiвасцi i даступнасцi, якiя грунтуюцца на дзяржаўных сацыяльных гарантыях i стандартах, дыферэнцыраваным i адрасным падыходах да сацыяльнай падтрымкi розных слаёў насельнiцтва. Гэта будзе дасягацца шляхам: аказання сацыяльнай дапамогi сем’ям, асобным грамадзянам, якiя маюць даходы нiжэй за ўстаноўлены гарантаваны мiнiмум; сацыяльнай рэабiлiтацыi грамадзян з абмежаванымi магчымасцямi; павышэння эфектыўнасцi сацыяльнай дапамогi малазабяспечаным грамадзянам i асобам, якiя знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi, на падставе прынцыпаў адраснасцi i iндывiдуальнага падыходу; удасканалення дзяржаўнай падтрымкi сем’яў пры нараджэннi i выхаваннi дзяцей; вырашэння сацыяльных праблем адзiнокiх пажылых грамадзян, якiя пражываюць у аддаленых сельскiх населеных пунктах. Удасканаленне пенсiённай сiстэмы будзе накiравана на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян пенсiённага ўзросту i непрацаздольных на аснове спалучэння абавязковага i дадатковага добраахвотнага пенсiённага страхавання, размежавальных i накапляльных механiзмаў фiнансавання. Для паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi прадугледжваюцца мерапрыемствы па забеспячэнню аховы мацярынства i дзяцiнства, павышэнню нараджальнасцi i знiжэнню смяротнасцi, умацаванню сям’i i яе прэстыжу ў грамадстве. Гэта запатрабуе распрацоўкi механiзму стымулявання нараджальнасцi на аснове ўдасканалення сiстэмы выплаты дапамог грамадзянам, якiя маюць дзяцей, дзяржаўнай падтрымкi маладых сем’яў у вырашэннi жыллёвых i iншых сацыяльных праблем i г.д. Будзе ўзмоцнена адказнасць тых бацькоў, якiя пакiнулi сваiх дзяцей. Развiццё сiстэмы адукацыi прадугледжвае прывядзенне яе ў адпаведнасць з сучаснымi патрэбнасцямi асобы, грамадства i дзяржавы, павышэнне якасцi падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для пераходу да iнфармацыйнага грамадства, апераджальнаму развiццю новых навукаёмiстых тэхналогiй. Яе асноўнымi накiрункамi стануць: развiццё новых формаў дашкольнай адукацыi, павышэнне якасцi адукацыi, i найперш на вёсцы; пашырэнне выкарыстання тэхналогiй навучання, якiя зберагаюць здароўе навучэнцаў; стварэнне эфектыўных механiзмаў узаемадзеяння сiстэм прафесiйнай адукацыi з арганiзацыямi — заказчыкамi кадраў, умацаванне сувязi вышэйшай адукацыi з фундаментальнай i прыкладной навукай. Будзе праводзiцца мэтанакiраваная работа па абнаўленню структуры i ўтрымання адукацыi, вучэбных праграм, сiстэм навукова-метадычнага забеспячэння ва ўсiх яго звёнах, матэрыяльна-тэхнiчнай i вучэбнай базы, укараненню новых iнфармацыйных адукацыйных тэхналогiй i камп’ютарызацыi. Прадугледжваецца забеспячэнне шырокага выбару адукацыйных праграм i паслуг, павышэнне іх якасцi i канкурэнтаздольнасцi. Удасканальваючы сiстэму дашкольнай адукацыi, прадугледжваецца забяспечыць разнастайнасць многафункцыянальнай сеткi дашкольных устаноў, захаванне яе ў сельскай мясцовасцi i выкарыстанне новых формаў ахопу дзяцей дашкольным выхаваннем. У сiстэме агульнай сярэдняй адукацыi прадугледжваецца завяршэнне рэфармавання агульнаадукацыйнай школы i пераход на 12-гадовае навучанне, стварэнне ўмоў для пераходу да профiльнага навучання, далейшая аптымiзацыя i правядзенне рэструктурызацыi сеткi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з улiкам дэмаграфiчнай сiтуацыi, якая складваецца, стварэнне гiбкiх формаў працоўнай (прафесiйнай) адукацыi. У сiстэме прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi мяркуецца забяспечыць у патрэбнай колькасцi падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных рабочых кадраў, найперш для навукаёмiстых вытворчасцяў i сельскай мясцовасцi, далейшае ўдасканаленне сеткi навучальных устаноў прафтэхадукацыi i падрыхтоўкi кадраў у iх. У краiне будзе праводзiцца далейшая работа па прывядзенню аб’ёмаў i квалiфiкацыйнай структуры падрыхтоўкi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй у адпаведнасць з патрабаваннямi нацыянальнай эканомiкi. У сферы аховы здароўя прадугледжваецца павышэнне даступнасцi i якасцi медыцынскай дапамогi для шырокiх слаёў насельнiцтва на аснове: укаранення перадавых медыцынскiх тэхналогiй i стварэння навукова-практычных цэнтраў; рэструктурызацыi сiстэмы аказання медыцынскай дапамогi, уключаючы пераразмеркаванне рэсурсаў са стацыянарнай формы на амбулаторна-полiклiнiчную, развiцця медыка-сацыяльнай дапамогi i агульнай урачэбнай практыкi; удасканалення сiстэмы сацыяльных стандартаў, а таксама тэрытарыяльных праграм дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам медыцынскай дапамогi; пашырэння доступу грамадзян да эфектыўных, бяспечных i якасных лекавых сродкаў, фармiравання комплекснай праграмы лекавага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян; удасканалення сiстэмы ўпраўлення якасцю медыцынскай дапамогi, стандартызацыi медыцынскiх тэхналогiй, развiцця прафiлактычных i рэабiлiтацыйных тэхналогiй. Плануецца распрацаваць i ўкаранiць сiстэму стандартаў для медыцынскiх iнфармацыйных сiстэм, перадавыя медыцынскiя тэхналогii, у тым лiку тэлемедыцыну, з шырокай камп’ютарызацыяй медыцынскiх арганiзацый, стварэннем у iх лакальных вылiчальных сiстэм, увядзеннем у дзеяннне электронных версiй медыцынскiх картак пацыентаў. Мэтай дзяржаўнай палiтыкi развiцця нацыянальнай культуры будзе захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбнасцяў, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы новага постiндустрыяльнага грамадства. Для дасягнення гэтай мэты прадугледжваюцца: забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцяў i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы ўсiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi такiх паслуг, павелiчэнне iх аб’ёмаў для жыхароў вёскi з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання аддаленых вёсак; рэалiзацыя праграмы рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў беларускага народа, уключэнне iх у культурны i турыстычны абарот. Вызначэнне i аднаўленне ў рэгiёнах краiны найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання ў якасцi аб’ектаў культурна-забаўляльнай дзейнасцi; распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах i раёнах; павышэнне канкурэнтаздольнасцi прафесiйных творчых калектываў i выканаўцаў на ўнутраным i знешнiм рынках; забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй; стварэнне пры сярэднiх спецыяльных навучальных установах культуры i мастацтва ў абласных гарадах кансультацыйных цэнтраў для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення ў вёсцы адораных дзяцей i таленавiтай моладзi. Напрамкамi развiцця прафесiйнага мастацтва павiнны стаць павышэнне яго ролi ў эстэтычным i маральным выхаваннi насельнiцтва, пераход да iнтэнсiўнага развiцця, павышэнне прэстыжу работнiкаў творчых прафесiй. У сферы фiзiчнай культуры, спорту i турызму прадугледжваюцца: удасканаленне сiстэмы масавага фiзкультурна-аздараўленчага руху ў краiне i прыцягненне найбольшай колькасцi насельнiцтва да рэгулярных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам; павышэнне ўзроўню фiзiчнага выхавання насельнiцтва; паляпшэнне ўмоў для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам розных катэгорый i слаёў насельнiцтва, павышэнне якасцi фiзкультурна-аздараўленчых паслуг i iх даступнасцi; фармiраванне эфектыўнай сiстэмы падрыхтоўкi спартыўнага рэзерву i спартсменаў высокага класа, забеспячэнне дастойнага выступлення зборных каманд Рэспублiкi Беларусь на мiжнародных спаборнiцтвах. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена фiзiчнаму выхаванню дзяцей i навучальнай моладзi. Для гэтага мяркуецца развiццё падлеткавых спартыўных клубаў, цэнтраў фiзкультурна-аздараўленчай работы па месцы жыхарства, стварэнне груп, секцый, гурткоў па спартыўных iнтарэсах ва ўстановах адукацыi. Для развiцця турызму ў Беларусi прадугледжваюцца стварэнне канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, якi забяспечвае задавальненне патрэбнасцяў айчынных i замежных турыстаў у разнастайных i якасных паслугах, развiццё сумежных галiн эканомiкi. У якасцi першачарговых мераў намячаюцца: павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання наяўных турысцкiх тэрыторый, аб’ектаў культурна-гiстарычнай i прыроднай спадчыны; стварэнне сучаснай турыстычнай iндустрыi, якая забяспечвае растучы попыт на турысцка-экскурсiйныя паслугi, ях якасць i даступнасць; актывiзацыя рэгiянальнай турыстычнай палiтыкi, фармiраванне цэнтраў i зон турызму, засваенне новых турысцкiх раёнаў, развiццё iнтэграцыйных сiстэм, якiя ўлiчваюць iнтарэсы ўсiх удзельнiкаў турыстычнага рынку; стварэнне спрыяльных умоў для прасоўвання турысцкага прадукту на мiжнародныя рынкi. Прыярытэтным стане ўязны турызм. Атрымаюць далейшае развiццё пазнавальны, транзiтны, трансгранiчны, дзелавы, аграэкатурызм, рэкрэацыйны, аздараўленчы i iншыя вiды турызму. 4. АКТЫВIЗАЦЫЯ РАЗВIЦЦЯ НАВУКI, IНАВАЦЫЙНАЙ I IНВЕСТЫЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI Iнавацыйны шлях развiцця — адна з прыярытэтных задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, якая вызначае стратэгiчную мэту дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай палiтыкi па стварэнню спрыяльных прававых, эканамiчных i сацыяльных умоў для развiцця навукi, пастаяннага павышэння тэхналагiчнага ўзроўню вытворчасцi i канкурэнтаздольнасцi прадукцыi, узроўню i якасцi жыцця насельнiцтва, умацавання нацыянальнай бяспекi краiны. У аснову накiрункаў навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь на 2006—2010 гады будуць пакладзены: рэсурсазберагальныя i энергаэфектыўныя тэхналогii вытворчасцi канкурэнтаздольнай прадукцыi; новыя матэрыялы i новыя крынiцы энергii; медыцына i фармацыя; iнфармацыйныя i тэлекамунiкацыйныя тэхналогii; тэхналогii вытворчасцi, перапрацоўкi i захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыi; прамысловыя бiятэхналогii; экалогiя i рацыянальнае прыродакарыстанне. Рэалiзацыя названых прыярытэтаў дасць магчымасць стварыць найноўшыя тэхналогii вытворчасцi машынабудаўнiчай i сельскагаспадарчай прадукцыi, электроннай, вылiчальнай i оптавалаконнай тэхнiкi, будаўнiчых матэрыялаў, а таксама медыцынскiя i бiялагiчныя, тонкiя хiмiчныя, iнфармацыйныя тэхналогii. Для гэтага прадугледжваюцца: стварэнне высокадакладнага аўтаматызаванага абсталявання, уключаючы гiбкiя вытворчыя модулi i iнструмент; распрацоўка фiзiчных, хiмiчных i бiятэхналагiчных працэсаў атрымання новых рэчываў i матэрыялаў рознага функцыянальнага прызначэння, уключаючы нанаматэрыялы i нанатэхналогii, новыя тэхналогii формаўтварэння, умацавання i аднаўлення вырабаў з металiчных i неметалiчных матэрыялаў; стварэнне сiстэм i сродкаў вымярэння, тэхiчнай дыягностыкi, оптыка-механiчных i оптыка-электронных вырабаў новага пакалення; стварэнне новага пакалення iнтэгральнай элементнай базы прамысловай i бытавой тэхнiкi, абсталявання для яе вытворчасцi, опта- i СВЧ-электронiкi, сучасных электратэхнiчных вырабаў мiкрасенсорыкi; стварэннне новага пакалення дарожнай, пазадарожнай i спецыяльнай тэхнiкi, транспарту агульнага прызначэння, рухавiкоў для iх аснашчэння; распрацоўка i ўкараненне энергаэфектыўнага абсталявання, матэрыялаў i тэхналогiй, у тым лiку арыентаваных на выкарыстанне мясцовых палiўна-энергетычных рэсурсаў, нетрадыцыйных i аднаўляльных крынiц энергii; стварэнне сiстэм навiгацыйна-часавага забеспячэння, камп’ютарных сродкаў i сiстэм, сродкаў сувязi, уключаючы лiчбавае тэлебачанне i апаратуру кабельных сетак; распрацоўка i вытворчасць аўтаматызаваных сiстэм кіравання. У галiнах эканомiкi ўказаныя напрамкi будуць рэалiзоўвацца праз дзяржаўныя навукова-тэхнiчныя праграмы, якiя будуць накiраваны на распрацоўку перадавых тэхналогiй i новых вiдаў навукаёмiстай экспартаарыентаванай i iмпартазамяняльнай прадукцыi на аснове сыравiннай i матэрыяльна-тэхнiчнай базы, арганiзацыю яе серыйнага выпуску. Тым самым ствараюцца ўмовы для тэхналагiчнага абнаўлення вытворчасцi, павышэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў на сусветным рынку. Далейшае развiццё атрымае тэхналагiчная база навукi i iнавацыйная iнфраструктура. Для рэалiзацыi дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай палiтыкi патрабуюцца: у сферы фундаментальных даследаванняў — паглыбленне ведаў аб прыродзе, чалавеку, i грамадстве, якасць якiх павiнна адпавядаць сусветнаму ўзроўню развiцця навукi, а таксама патрэбнасцям развiцця эканомiкi i сацыяльнай сферы рэспублiкi па абраных прыярытэтных накiрунках; у сферы прыкладных даследаванняў i распрацовак — накiраванне асноўных намаганняў на распрацоўку стратэгii ўстойлiвага сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi, духоўнага i культурнага ўдасканалення грамадства; стварэнне перадавых тэхналогiй i новай канкурэнтаздольнай прадукцыi; развiццё праграмна-мэтавага метаду планавання навуковых даследаванняў i распрацовак з улiкам канкрэтных патрэбнасцяў галiн рэальнага сектара эканомiкi; павышэнне вынiковасцi фундаментальных, прыкладных даследаванняў i распрацовак, дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i iнавацыйных праектаў, асноўнымi крытэрыямi якiх павiнны быць навiзна створаных аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, пацверджаных патэнтамi на вынаходнiцтвы, а таксама попыт на навуковыя распрацоўкi i ўклад навуковых калектываў у нарошчванне навукаёмiстага экспарту; у вытворчай сферы — прыярытэтнае ўкараненне iнавацый ва ўсiх сектарах эканомiкi i выкарыстанне ў вытворчасцi навукаёмiстых тэхналогiй; стымуляванне развiцця высокатэхналагiчных вытворчасцяў; пераважнае iнвеставанне найбольш перспектыўных iнавацыйных праектаў; павышэнне iнавацыйнай актыўнасцi i ўспрымальнасцi нацыянальных вытворчасцяў; укараненне ў вытворчасць сусветных стандартаў якасцi прадукцыi i аховы навакольнага асяроддзя; узмацненне iнавацыйных магчымасцяў метадам эканамiчнага стымулявання галiновых канструктарскiх бюро i доследных вытворчасцяў; забеспячэнне распрацоўкi новых iмпартазамяняльных тэхналогiй на аснове ўласнай сыравiннай базы i стварэнне ўмоў для тэхналагiчнага абнаўлення вытворчасцi з выкарыстаннем галiновага навукова-тэхнiчнага патэнцыялу як сувязнага звяна памiж фундаментальнымi, прыкладнымi даследаваннямi i рэальным сектарам вытворчасцi; у аграрным сектары асаблiвая ўвага будзе ўдзелена распрацоўцы адаптыўных рэсурсазберагальных, экалагiчна бяспечных тэхналогiй, тэхналагiчных комплексаў, сельскагаспадарчых машын i абсталявання для вытворчасцi, перапрацоўкi i захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыi на аснове ўзнаўлення ўрадлiвасцi глебы, стварэння новых канкурэнтаздольных i iмпартазамяняльных сартоў раслiн, угнаенняў, парод жывёлы, вытворчасцi новых прадуктаў харчавання. у сферы аховы i выкарыстання iнтэлектуальнай уласнасцi — стварэнне эфектыўнай шматузроўневай сiстэмы абароны iнтэлектуальнай уласнасцi i неабходнай iнфраструктуры, абарона перспектыўных навукова-тэхнiчных распрацовак з мэтай недапушчэння iх уцечкi за мяжу, фармiраванне дзейснага механiзму стымулявання выкарыстання аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi праз камерцыялiзацыю аб’ектаў аўтарскiх i сумежных правоў як аднаго з iстотных фактараў павышэння эфектыўнасцi эканомiкi, стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыi, актывiзацыi iнавацыйных працэсаў; у сферы iнавацыйнай дзейнасцi — паскораныя распрацоўка i засваенне новых вiдаў канкурэнтаздольнай прадукцыi i перадавых тэхналогiй, развiццё новых iнстытуцыяльных i арганiзацыйных формаў iнавацыйнай дзейнасцi, такiх, як навукова-укараняльныя i навукова-тэхнiчныя цэнтры, тэхнапаркi i тэхнаполісы, iншых формаў. Вялiкая ўвага будзе ўдзелена развiццю Парка высокiх тэхналогiй, асноўным накiрункам дзейнасцi якога будзе распрацоўка новых i высокiх тэхналогiй, накiраваных на павышэнне канкурэнтаздольнасцi нацыянальнай эканомiкi; у сферы дзяржаўнага ўпраўлення навукай i iнавацыямi — умацаванне мэтавай арыентацыi на вырашэнне прыярытэтных для краiны праблем; стымуляванне перспектыўных распрацовак дзяржаўнага значэння i ўдасканаленне механiзму iх адбору; першачарговая падтрымка дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i iнавацыйных праектаў, накiраваных на пашырэнне экспарту, iмпартазамяшчэнне, рэсурсазберажэнне, удасканаленне i абнаўленне найбольш эфектыўных вытворчасцяў, фармiраванне попыту, у задавальненнi якога айчынная навукаёмiстая прадукцыя адыгрывала б дамiнуючую ролю; правядзенне эфектыўнай рэгiянальнай палiтыкi ў сферы навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi; развiццё нацыянальнай iнавацыйнай сiстэмы краiны. Фiнансаванне навукова-iнавацыйнай дзейнасцi да 2010 года будзе павялiчана не менш як у 2,5—3 разы. Пры гэтым сродкi будуць канцэнтравацца на важнейшых накiрунках навуковых даследаванняў. Актывiзуецца мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ў рамках мiждзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм, а таксама двухбаковых беларуска-расiйскiх навукова-тэхнiчных праектаў для прыцягнення замежных iнвестыцый, правядзення навуковых даследаванняў i распрацовак з мэтай наступнага выкарыстання вынiкаў сумеснай дзейнасцi на ўнутраным i мiжнародным рынках навукаёмiстай прадукцыi. Iнвестыцыйная дзейнасць будзе накiравана на мадэрнiзацыю эканомiкi, павышэнне яе эфектыўнасцi, максiмальнае выкарыстанне канкурэнтных пераваг, удасканаленне структуры, а таксама на рэалiзацыю сацыяльных праграм i агульнадзяржаўных прыярытэтаў, павышэнне эканамiчнай бяспекi дзяржавы. Асаблiвую ўвагу прадугледжваецца ўдзялiць прыцягненню iнвестыцыйных рэсурсаў у вытворчую сферу, засяродзiўшы iх на рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў з высокiмi навукаёмiстымi i рэсурсазберагальнымi тэхналогiямi экспартнай i iмпартазамяшчальнай накiраванасцi, у сферу паслуг, а таксама для развiцця сельскай гаспадаркi i прадпрымальнiцтва. Узрастуць аб’ёмы iнвеставання ў iнтэлектуальны капiтал як найбольш эфектыўны аб’ект размяшчэння рэсурсаў. Iнвестыцыi ў асноўны капiтал у 2010 годзе ў параўнаннi з 2005 годам павялiчацца ў 1,65—1,75 раза. 5. ПАВЫШЭННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦI I КАНКУРЭНТАЗДОЛЬНАСЦI ПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ КРАIНЫ. ЭНЕРГА- I РЭСУРСАЗБЕРАЖЭННЕ Асноватворная роля ў павышэннi канкурэнтаздольнасцi нацыянальнай эканомiкi належыць прамысловасцi, якая забяспечвае ўстойлiвае функцыянаванне iншых галiн народнагаспадарчага комплексу, задавальненне патрэб насельнiцтва ў таварах i вызначае экспартны патэнцыял краiны, яе эканамiчную бяспеку i абараназдольнасць. Устойлiвыя высокiя тэмпы росту прамысловай вытворчасцi ў 2006-2010 гадах будуць забяспечвацца на аснове мадэрнiзацыi, удасканалення галiновай i тэхналагiчнай структуры вытворчасцi, павышэння якасцi выпускаемай прадукцыi. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена развiццю вытворчасцяў, якiя выкарыстоўваюць мясцовыя сыравiнныя рэсурсы — лясной, дрэваапрацоўчай i цэлюлозна-папяровай прамысловасцi, перапрацоўчых галiн аграпрамысловага комплексу, прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў. Будуць павялiчаны выпуск аптычных i оптыка-механiчных прыбораў i апаратуры, сродкаў вылiчальнай тэхнiкi, вытворчасць бытавых прыбораў i машын, прыбораў для медыцыны, фiзiялогii i бiялогii, прадукцыi хiмiка-фармацэўтычнай прамысловасцi, медыцынскай тэхнiкi i iнш. Развiццё палiўна-энергетычнага комплексу прадугледжвае надзейнае i бесперабойнае забеспячэнне народнай гаспадаркi i насельнiцтва краiны ўсiмi вiдамi энергетычных рэсурсаў, у першую чаргу газам, электрычнай энергiяй i нафтапрадуктамi. Важнейшымi задачамi гэтага комплексу на 2006—2010 гады з’яўляюцца: устойлiвае, экалагiчна бяспечнае функцыянаванне прадпрыемстваў на аснове эфектыўнага выкарыстання палiва i энергii; актывiзацыя мадэрнiзацыi i тэхнiчнага пераўзбраення дзеючых энергааб’ектаў; рэалiзацыя рэспублiканскiх, рэгiянальных i галiновых праграм па энергазберажэнню; забеспячэнне рацыянальнай структуры палiўна-энергетычнага балансу, у тым лiку за кошт павелiчэння спажывання мясцовых вiдаў палiва i альтэрнатыўных крынiц энергii; удасканаленне сiстэмы кiравання прадпрыемствамi комплексу. Вырашэнне гэтых задач дасць магчымасць знiзiць энергаёмiстасць ВУП на 26—30,4 працэнта. Укараненне высокаэфектыўных парагазавых тэхналогiй на дзеючых парасiлавых энергаблоках Бярозаўскай ДРЭС, Гомельскай ЦЭЦ-2, Гродзенскай ЦЭЦ-2, Мазырскай ЦЭЦ, а таксама будаўнiцтва новых парагазавых блокаў па утылiзацыйнай схеме на Мiнскай ЦЭЦ-3, Светлагорскай ЦЭЦ, Брэсцкай ЦЭЦ-2 i Мiнскай ЦЭЦ-5 дасць магчымасць павялiчыць вытворчасць айчыннай электраэнергii. Развiццё нафтаздабыўнай прамысловасцi будзе накiравана на ўдасканаленне iснуючых i ўкараненне новых тэхналогiй iнтэнсiфiкацыi здабычы нафты, водаiзаляцыi i павышэння нафтааддачы пластоў. У нафтаперапрацоўчай прамысловасцi прадугледжваецца рэалiзацыя наступных iнвестыцыйных праектаў: ААТ «Нафтан» — аднаўленне ўстаноўкi АТ-8, рэканструкцыя вакуумнага блока АВТ-2, устаноўкi ЛЧ-35-11/600, рэканструкцыя гiдраачысткi Л-24/7 блок-1, будаўнiцтва вакуумнага блока ўстаноўкi «Вiс- брэкiнг», установак нiзкатэмпературнай iзамерызацыi i запаволенага каксавання i iншых. У вынiку колькасць нафты, што перапрацоўваецца за год, узрасце з 9,4 да 12 млн тон (127,7 працэнта), павялiчыцца вытворчасць высокаактанавых бензiнаў i нiзкасярнiстага дызельнага палiва; ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод» — будаўнiцтва комплексаў вытворчасцi бензолу, алкiлiравання, устаноўкi гiдраачысткi бензiну ад серы каталiтычнага крэкiнгу, будаўнiцтва ўстаноўкi iзамерызацыi. Гэта дасць магчымасць павялiчыць вытворчасць бензiну еўрапейскай якасцi на 20 працэнтаў, дызельнага палiва — на 5 працэнтаў, а таксама арганiзаваць выпуск бензолу ў аб’ёме 55 тыс.т у год. У чорнай металургii асноўныя намаганнi будуць пераарыентаваны з росту аб’ёмаў перапрацоўкi металургiчнай сыравiны на паляпшэнне якасцi яе перапрацоўкi i павышэнне тэхналагiчнасцi вытворчасцi (павышэнне якасцi прадукцыi i асваенне новых вiдаў вырабаў). Асноўнымi напрамкамi развiцця хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасцi стануць мадэрнiзацыя вытворчасцi i павышэнне якасцi прадукцыi, стварэнне новых вiдаў полiэфiрных i полiамiдных валокнаў, палiмерных матэрыялаў, iмiтуючых уласцiвасцi натуральных валокнаў, новых вiдаў угнаенняў, распрацоўка i асваенне вытворчасцi шын новага пакалення. Для iх рэалiзацыi прадугледжваецца ажыццявiць такiя буйнамаштабныя праекты, як стварэнне ўстаноўкi бесперапыннай полiкандэнсацыi атрымання грануляту ПЭТФ i арганiзацыя вытворчасцi высакамодульных высокатрывалых тэхнiчных нiцей, стварэнне вытворчасцi бiкампанентных полiэфiрных валокнаў у ААТ «Магiлёўхiмвалакно», будаўнiцтва ўстаноўкi акiслення цыклагексану магутнасцю 80 тыс. тон у год i рэканструкцыя цэха карбамiду-3 з будаўнiцтвам устаноўкi грануляцыi ў ААТ «Гродна Азот», будаўнiцтва руднiка на Чырвонаслабодскiм участку калiйных солей РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалiй», стварэнне вытворчасцi суцэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыi для кар’ернай тэхнiкi ў ААТ «Белшына». Удасканаленне машынабудаўнiчага комплексу будзе ажыццяўляцца шляхам правядзення актыўнай рэканструкцыi i рэструктурызацыi ўжо iснуючых прадпрыемстваў, стварэння новых экспартаарыентаваных i iмпартазамяшчальных вытворчасцяў. Павышэнне канкурэнтаздольнасцi галiны прадугледжваецца забяспечыць за кошт фiнансавага аздараўлення прадпрыемстваў, своечасовай сертыфiкацыi выпускаемай прадукцыi на адпаведнасць мiжнародным стандартам, стымулявання iнвестыцыйна-iнавацыйных працэсаў, развiцця i больш эфектыўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага i тэхналагiчнага патэнцыялу. Далейшае развiццё атрымаюць аўтамабiлебудаванне, трактарнае i сельскагаспадарчае машынабудаванне, мiкраэлектронiка, прыборабудаванне, оптыка-механiчная прамысловасць. У радыёэлектроннай, оптыка-механiчнай прамысловасцi i прыборабудаваннi прадугледжваецца развiццё вытворчасцяў высокадакладнага аўтаматызаванага абсталявання, што дасць магчымасць стварыць новае пакаленне iнтэгральнай элементнай базы прамысловай i бытавой тэхнiкi, опта- i ЗВЧ-электронiкi, сучасных электратэхнiчных вырабаў мiкрасенсорыкi. Новая элементная база спатрэбiцца для стварэння камп’ютарных сродкаў, сродкаў сувязi, уключаючы лiчбавае тэлебачанне i апаратуру кабельных сетак. У навукова-вытворчым аб’яднаннi «Iнтэграл» прадугледжваецца прадаўжэнне работ па стварэнню субмiкронных тэхналогiй i на iх аснове канкурэнтаздольных вырабаў, якiя выкарыстоўваюцца ў машынабудаваннi, iнфарматыцы, на транспарце, у сферы тэлекамунiкацый i сувязi, для ваеннай тэхнiкi, у медыцыне. У ААТ «Гарызонт» i на РУВП «Вiцязь» будзе пачата серыйная вытворчасць лiчбавых тэлевiзараў, тэлевiзараў на плоскiх панэлях, апаратуры для iнтэрактыўных сетак кабельнага тэлебачання. У аўтамабiлебудаваннi (ВА «Бел-аўтаМАЗ») прадугледжваецца паэтапнае стварэнне магутнасцяў па выпуску сямейства аўтамабiльнай тэхнiкi, адпаведнай нормам Еўра-3, Еўра-4, а ў далейшым i Еўра-5. У сувязi з прагнозамi далейшага павелiчэння аб’ёмаў здабычы i транспарцiроўкi горнай масы ў Расiйскай Федэрацыi павялiчыцца выпуск велiкагрузных самазвалаў на РУВП «Беларускi аўтамабiльны завод». На ВРУП «Мiнскi маторны завод» будзе ажыццёўлены iнвестыцыйны праект па стварэнню аўтамабiльных i трактарных чатырох- i шасцiцылiндравых дызельных рухавiкоў. Прадоўжыцца тэхнiчнае пераўзбраенне ААТ «Мiнскi падшыпнiкавы завод», накiраванае на павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi ролiкавых канiчных падшыпнiкаў, а таксама РУВП «Барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк» у мэтах арганiзацыi вытворчасцi гiдрасiстэм з узмацняльнiкам iнтэгральнага тыпу. Важнейшым напрамкам развiцця трактарнага i сельскагаспадарчага машынабудавання з’яўляецца тэхналагiчнае i тэхнiчнае абнаўленне прадпрыемстваў. На РУП «Мiнскi трактарны завод» будзе рэалiзаваны iнвестыцыйны праект па павелiчэнню вытворчай магутнасцi да 75 тыс. трактароў у год. У лясной, дрэваапрацоўчай i цэлюлозна-папяровай прамысловасцi асноўным напрамкам стане павелiчэнне глыбiнi перапрацоўкi драўнiны, атрымае развiццё вытворчасць новых вiдаў прадукцыi: аблiцовачных драўнінных плiт, высокамастацкiх набораў элiтнай мэблi i якаснай мэблi масавага попыту, сталярна-будаўнiчых вырабаў высокага ўзроўню заводскай гатоўнасцi з аптымальнымi характарыстыкамi па цеплазберажэнню i шумаiзаляцыi, шпалераў з нятканых матэрыялаў i ўспененага вiнiлу. Нараўне з пералiчанымi галiнамi атрымае далейшае развiццё iндустрыя спажывецкiх тавараў, дзе прадугледжваецца ажыццявiць комплекс мерапрыемстваў па кардынальнаму паляпшэнню якасцi прадукцыi, пашырэнню асартыменту i ўдасканаленню структуры вытворчасцi на аснове выкарыстання новых тэхналогiй i тэхнiчных рашэнняў, ажыццяўлення iнвестыцый у канкурэнтаздольныя, iмпартазамяшчальныя вытворчасцi, глыбокiх i ўсебаковых маркетынгавых даследаванняў. Прадугледжваецца пашырыць асартымент i павысiць якасць прадукцыi лёгкай прамысловасцi i тавараў культурна-бытавога i гаспадарчага прызначэння, неабходных у першую чаргу для задавальнення патрэбнасцяў ў iх сельскiх жыхароў. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена энерга- i рэсурсазберажэнню. Для Беларусi, як краiны, якая ўвозiць сыравiнныя i энергетычныя рэсурсы i расходуе iх на вытворчасць адзiнкi прадукцыi ў 2-3 разы больш, чым эканамiчна развiтыя дзяржавы, гэта мае стратэгiчнае значэнне. Знiзiць узровень энерга- i рэсурсаспажывання на вытворчасць адзiнкi прадукцыi намячаецца за кошт укаранення навукаёмiстых энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй, эканамiчнага механiзму стымулявання знiжэння затрат i апераджальнага развiцця вытворчасцяў на аснове новых высокiх тэхналогiй. 6. РАЗВIЦЦЁ БУДАЎНIЧАГА КОМПЛЕКСУ I ЖЫЛЛЁВАЕ БУДАЎНIЦТВА Асноўныя задачы будаўнiчага комплексу — найбольш поўнае забеспячэнне патрэбнасцяў насельнiцтва i народнай гаспадаркi ў высокаэфектыўнай будаўнiчай прадукцыi, скарачэнне тэрмiнаў i кошту будаўнiцтва, знiжэнне матэрыяла- i энергаёмiстасцi, павышэнне якасцi i канкурэнтаздольнасцi прадукцыi, а таксама ўзроўню забеспячэння ўнутранага рынку рэспублiкi будаўнiчымi матэрыяламi (вырабамi, канструкцыямi) айчыннай вытворчасцi, павелiчэнне экспарту будаўнiчых матэрыялаў i паслуг. Для iх вырашэння прадугледжваюцца стварэнне новых i мадэрнiзацыя дзеючых вытворчых магутнасцяў, удасканаленне праектавання i ўкараненне прагрэсiўных рашэнняў i тэхналогiй, выпуск матэрыялаў i вырабаў з павышанымi спажывецкiмi ўласцiвасцямi, пашырэнне экспартнага патэнцыялу будаўнiчай прадукцыi, актывiзацыя прыцягнення ў сферу будаўнiцтва iнвестыцый, што павышаюць загрузку вытворчых магутнасцяў, i эфектыўнае iх выкарыстанне. У мэтах пашырэння выпуску прагрэсiўных вiдаў будаўнiчых матэрыялаў i канструкцый неабходна забяспечыць распрацоўку новых рэсурсазберагальных тэхналогiй па вытворчасцi цэменту i вапны на аснову рыхлых вiльготных мергеляў i мелу па сухому спосабу, гiпсакардонных лiстоў i дробных блокаў з ячэiстага гiпсу, вырабу буйнаразмерных керамiчных сценавых блокаў, керамiчных буйнапустотных камянёў, атрыманню звязваючых кампанентаў для сухога спосабу вытворчасцi мiнералаватных плiт i цеплаiзаляцыйных матэрыялаў. Прадугледжваюцца мадэрнiзацыя i дыверсiфiкацыя заводаў буйнапанэльнага домабудавання, абнаўленне тэхнiчнай базы i машыннага парку будаўнiчых арганiзацый, удасканаленне структуры магутнасцяў па выпуску сценавых матэрыялаў за кошт вырабаў з ячэiстага бетону, арганiзацыя комплекснай вытворчасцi вырабаў i канструкцый для малапавярховага будаўнiцтва, пашырэнне выпуску сучасных ячэiста-бетонных, дахавых, аддзелачных фасадных i цеплаiзаляцыйных матэрыялаў. Развiццё жыллёвай сферы забяспечыць стварэнне камфортнага, даўгавечнага, эканамiчнага па ўтрыманню i абслугоўванню жыллёвага фонду, якi можа задавольваць патрэбнасцi цяперашняга i будучых пакаленняў грамадзян. У жыллёвым будаўнiцтве асноўная ўвага будзе ўдзелена ўзвядзенню жылых дамоў высокiх спажывецкiх i эксплуатацыйных якасцяў з высокай ступенню добраўпарадкавання i нiзкiм узроўнем энергаспажывання, забеспячэнню жыллёвага фонду надзейнымi прыборамi ўлiку i рэгулявання спажывання камунальных паслуг. Прадугледжваецца ўстанаўленне заданняў па будаўнiцтву жылых памяшканяў для адсялення грамадзян, якiя пражываюць у старых i аварыйных жылых дамах. Штогадовыя аб’ёмы будаўнiцтва жылля будуць даведзены ў 2010 годзе да 4,5-5 млн.кв.метраў. Пры гэтым да 50 працэнтаў агульнага аб’ёму жылля павiнна ўзводзiцца ў сельскай мясцовасцi i малых гарадскiх паселiшчах. Сярэдняя забяспечанасць жыллём дасягне 25-25,5 кв.метра на чалавека. Асаблiвая ўвага будзе ўдзяляцца паляпшэнню жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў, малазабяспечаных, непрацаздольных i некаторых iншых катэгорый грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Суадносiны кошту квадратнага метра жылля i сярэднямесячнай заработнай платы, якiя склалi ў 2004 годзе 1,64, да 2010 года павiнны зменшыцца i дасягнуць 0,9 — 1, што забяспечыць даступнасць жылля для грамадзян з сярэдняй заработнай платай, прагназуемай на канец пяцiгодкi. Будуць створаны спрыяльныя ўмовы для пазабюджэтнага фiнансавання жыллёвага будаўнiцтва, укаранення i развiцця сiстэмы будзберажэнняў i iпатэчнага крэдытавання. Прадугледжваюцца новыя падыходы да фармiравання крынiц фiнансавання аб’ектаў iнжынерна-транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры ў раёнах жылой забудовы шляхам развiцця эканамiчных метадаў кiравання зямельнымi рэсурсамi, уключаючы арганiзацыю i правядзенне аўкцыёнаў на права заключэння юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi дагавораў арэнды зямельных участкаў у гарадскiх паселiшчах (перш за ўсё ў г.Мiнску, абласных цэнтрах, iншых гарадах абласнога падпарадкавання, а таксама ў зонах перспектыўнага развiцця названых гарадоў) з улiкам кадастравага кошту i функцыянальнага выкарыстання зямель. 7. РАЗВIЦЦЁ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ Асноўныя задачы развiцця аграпрамысловага комплексу — фармiраванне эфектыўнай, устойлiвай i канкурэнтаздольнай вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi i прадуктаў харчавання, забеспячэнне харчовай бяспекi краiны, арыентацыя на задавальненне попыту ўнутранага рынку i павелiчэнне паставак на экспарт, павышэнне ўзроўню i якасцi жыцця сельскага насельнiцтва. Вырашэнне гэтых задач запатрабуе: забеспячэння рэнтабельнай вытворчасцi прадукцыi i павышэння яе канкурэнтаздольнасцi на ўнутраным i знешнiм рынках; распрацоўкi i ўкаранення новых тэхналогiй, машын i абсталявання для вытворчасцi, перапрацоўкi i захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыi; стварэння высокапрадукцыйных, устойлiвых сартоў раслiн i парод жывёл, сродкаў iх аховы, у тым лiку з выкарыстаннем генна-iнжынерных тэхналогiй; распрацоўкi сiстэмы рацыянальнага выкарыстання глебавых рэсурсаў, эфектыўных метадаў аховы глеб ад дэградацыi i ўзнаўлення ўрадлiвасцi глеб на аснове рэсурсазберагальных i адаптыўных тэхналогiй; забеспячэння фiнансавай устойлiвасцi сельскагаспадарчых арганiзацый; дыверсiфiкацыi занятасцi, развiцця базавых сельскiх населеных пунктаў са стварэннем у iх комплексу неабходных сацыяльных паслуг па абслугоўванню насельнiцтва, якое пражывае ў гэтых i прылеглых да iх пунктах; павышэння ролi асабiстых дапаможных гаспадарак грамадзян у стварэннi харчовай бяспекi краiны. У першую чаргу будзе забяспечана мадэрнiзацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi на аснове яе тэхнiчнага i тэхналагiчнага перааснашчэння. Новы парк машын прадугледжваецца камплектаваць пераважна шматфункцыянальнымi, унiверсальна-камбiнаванымi агрэгатамi. Будзе перааснашчана зернеачышчальна-сушыльная гаспадарка. Мадэрнiзацыя жывёлагадоўлi плануецца на аснове рэканструкцыi iснуючых вытворчых магутнасцяў i iх тэхнiчнага пераўзбраення, будуць рэканструяваны i аснашчаны сучасным тэхналагiчным абсталяваннем 81 комплекс па гадоўлi i адкорму буйной рагатай жывёлы, 87 — па гадоўлi i адкорму свiней, 32 птушкафабрыкi, 859 буйных малочнатаварных ферм. Рост эфектыўнасцi земляробства магчымы за кошт павышэння ўрадлiвасцi глеб шляхам удасканалення сiстэмы забеспячэння сельскагаспадарчых арганiзацый мiнеральнымi ўгнаеннямi, павелiчэння аб’ёмаў работ па вапнаванню кiслых ворных зямель, iнтэнсiфiкацыi выкарыстання iх мелiярацыйнага фонду. Важнейшым напрамкам развiцця аграрнага сектара эканомiкi стане максiмальнае выкарыстанне iнавацый. Прадугледжаны стварэнне новых высокапрадукцыйных сартоў i гiбрыдаў бульбы, лёну, рапсу, цукровых буракоў, збожжавых i кармавых культур, агароднiны з выкарыстаннем як традыцыйнай селекцыi, так i геннай iнжынерыi, распрацоўка сучасных эфектыўных тэхналогiй апрацоўкi глебы, адаптыўных метадаў вядзення земляробства, новых метадаў аховы сельскагаспадарчых раслiн з выкарыстаннем бiятэхналогiй. У мэтах далейшага паглыблення спецыялiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi неабходна правесцi аптымiзацыю структуры пасяўных плошчаў у адпаведнасцi з глебава-клiматычнымi ўмовамi кожнага рэгiёну, укаранiць занальныя сiстэмы земляробства, якiя грунтуюцца на вырошчваннi высокадаходных сельскагаспадарчых культур i прымяненнi энергазберагальных тэхналогiй, якiя забяспечваюць высокi ўзровень акупнасцi iнвестыцый, вызначыць вытворчасць эканамiчна выгадных вiдаў сельскагаспадарчай прадукцыi. Далейшае развiццё атрымаюць усе формы ўласнасцi i гаспадарання. Iнстытуцыянальныя пераўтварэннi прадугледжваецца ажыццяўляць на базе кааперацыi i iнтэграцыi з фармiраваннем рознаўзроўневых шматгалiновых i вузкаспецыялiзаваных аб’яднанняў, якiя ахоплiваюць тэхналагiчныя ланцужкi ад вытворчасцi сыравiны да яе перапрацоўкi i рэалiзацыi прадуктаў харчавання. Перспектыўнымi формамi iнтэграцыйных утварэнняў будуць аграфiрмы, агракамбiнаты, фiнансава-прамысловыя групы, саюзы, буйныя карпарацыi — мадэлi АПК, якiя развiваюцца ў асноўным за кошт уласных рэсурсаў. Значна будзе павышаны ўзровень i якасць жыцця сельскага насельнiцтва. У гэтых мэтах неабходна: стварыць умовы для росту даходаў работнiкаў, занятых у аграрнай сферы: iх сярэднямесячную заработную плату да 2010 года прагназуецца давесцi да 320-360 долараў ЗША у эквiваленце; пашырыць сферу занятасцi ў сельскай мясцовасцi, стварыць альтэрнатыўныя рабочыя месцы; забяспечыць даступнасць для сельскiх жыхароў комплексу неабходных сацыяльных паслуг; весцi будаўнiцтва жылля i аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы. Рэалiзацыя гэтых i iншых мерапрыемстваў дасць магчымасць павысiць прывабнасць сельскагаспадарчай працы i сельскага ладу жыцця, прыпынiць адток найбольш дзеяздольнай часткi сельскага насельнiцтва (у асноўным моладзi) у горад, забяспечыць галiну высокаквалiфiкаванымi кадрамi i iстотна павялiчыць эфектыўнасць аграрнай вытворчасцi. За кошт матывацыйнага i тэхнiка-тэхналагiчнага фактараў намячаецца павысiць прадукцыйнасць працы ў 1,5 раза. У вынiку выканання намечаных мерапрыемстваў прырост вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi за 2006-2010 гады складзе 34-45 працэнтаў. Асноўнымi напрамкамi развiцця галiн перапрацоўчай прамысловасцi стануць пашырэнне асартыменту i павышэнне якасцi прадукцыi шляхам укаранення дасягненняў навукова-тэхнiчнага прагрэсу, мадэрнiзацыi i тэхнiчнага перааснашчэння дзеючых прадпрыемстваў, пераходу на новыя рэсурсазберагальныя тэхналогii, якiя могуць забяспечыць глыбокую перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравiны. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена павелiчэнню выпуску кансерваў для дзяцей на малочнай, мясной i плодаагароднiннай аснове, сухiх малочных сумесяў, а таксама абагачэнню прадуктаў вiтамiнамi, амiнакiслотамi i мiкраэлементамi. Развiццё аграпрамысловага комплеску ў гэтым пяцiгоддзi будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005-2010 гады. 8. РАЗВIЦЦЁ СФЕРЫ ПАСЛУГ Асноўнай задачай развiцця сферы паслуг на бягучае пяцiгоддзе з’яўляецца задавальненне патрэбнасцяў нацыянальнай эканомiкi i насельнiцтва ў шырокiм спектры высакаякасных паслуг па даступных цэнах. Трэба будзе забяспечыць апераджальныя тэмпы развiцця гэтага сектара эканомiкi, значна павысiць узровень канкурэнтаздольнасцi паслуг, якiя выконваюцца айчыннымi арганiзацыямi, на ўнутраным i знешнiх рынках. Для гэтага прадугледжваюцца далейшае ўдасканаленне адпаведнай iнфраструктуры, стымуляванне прытоку iнвестыцый у гэту сферу, стварэнне дадатковых рабочых месцаў, пашырэнне перспектыўных для краiны знешнiх рынкаў паслуг i павелiчэнне аб’ёмаў экспарту, укараненне сiстэм кiравання якасцю, адпаведных мiжнародным стандартам. Прадугледжваецца ажыццявiць структурныя зрухi ў сферы паслуг за кошт апераджальнага развiцця новых вiдаў — паслугi Iнтэрнэт, мабiльнай сувязi, дадатковыя вiды паштовых паслуг, а таксама паслугi, якiя ўтвараюць iнфраструктуру рыначнай гаспадаркi, — банкаўскiя, страхавыя, iнфармацыйныя, прававыя i iншыя. Вялiкая ўвага па-ранейшаму будзе ўдзяляцца развiццю паслуг транспарту i сувязi. Найбольш хуткiмi тэмпамi намячаецца павялiчыць перавозкi аўтамабiльным i паветраным транспартам. Асноўным напрамкам стане адмiнiстрацыйная i эканамiчная падтрымка бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi, удасканаленне сельскай службы быту. Для паляпшэння бытавога абслугоўвання сельскiх жыхароў плануецца прадоўжыць аднаўленне, мадэрнiзацыю i адкрыццё новых сельскiх комплексных прыёмных пунктаў, а таксама пашырыць выязное абслугоўванне i асваенне работнiкамi галiны сумежных прафесiй. У сувязi з пераходам да постiндустрыяльнага iнфармацыйнага грамадства прадугледжваецца iстотна павялiчыць аб’ёмы рэалiзацыi iнфармацыйных паслуг (iнфарматыкi, тэлекамунiкацый, электроннай сувязi), што дасць магчымасць сфармiраваць такiя важнейшыя складальнiкi эканамiчнага росту, як навуковыя веды, нематэрыяльныя формы накаплення, iнфармацыйныя тэхналогii. Асаблiвай увагi патрабуюць паслугi, якiя садзейнiчаюць актывiзацыi чалавечага фактару ў эканомiцы i вызначаюць якасць жыцця насельнiцтва, — развiццё эфектыўнай сiстэмы навукi, адукацыi, аховы здароўя, а таксама паслугi, звязаныя з падрыхтоўкай i перападрыхтоўкай кадраў, рацыяналiзацыяй быту, арганiзацыяй вольнага часу. Трэба будзе павысiць значнасць паслуг, звязаных з крэдытаваннем арганiзацый, фермерскiх гаспадарак, iндывiдуальнага прадпрымальнiцтва i атрымання адукацыi. Далейшае развiццё будуць мець рыэлтэрскiя паслугi i паслугi ў галiне аховы навакольнага асяроддзя, што аказваюцца дзяржаўнымi арганiзацыямi. Прадугледжваецца прыняць меры па пашырэнню спектра прадастаўляемых паслуг у галiне кiравання прадпрыемствамi i iнавацыямi ў навукова-тэхнiчнай сферы, стварэнню спрыяльных умоў для пашырэння попыту на iх. Аб’ём рэалiзацыi ўсiх вiдаў паслуг у 2010 годзе павялiчыцца ў параўнаннi 2005 годам у 1,5-1,6 раза, а iх доля ў ВУП узрасце да 48 працэнтаў. 9. ПАЛЯПШЭННЕ МАКРАЭКАНАМIЧНЫХ УМОЎ Для забеспячэння ўстойлiвага росту эканомiкi прадугледжваецца далейшае ўдасканаленне бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай i цэнавай палiтыкi, развiццё рыначнай iнфраструктуры, малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва. 9.1. Бюджэтна-падатковая палiтыка Бюджэтна-падатковая палiтыка ў бягучым пяцiгоддзi будзе накiравана на стварэнне макраэканамiчных умоў для стымуляваня эканамiчнага росту i структурнай перабудовы эканомiкi, знiжэнне падатковай нагрузкi i павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. У галiне падатковай палiтыкi ў 2006-2010 гадах будзе прадоўжана падатковая рэформа, якая забяспечыць замацаванне iснуючых станоўчых тэндэнцый у галiне падаткаабкладання i павышэнне эфектыўнасцi падатковай сiстэмы ў цэлым, арыентацыю яе на эканамiчнае развiццё i далейшае нарошчванне канкурэнтаздольнасцi нацыянальнай эканомiкi. Адным з важнейшых напрамкаў падатковай рэформы стане спрашчэнне падатковай сiстэмы i рэальнае знiжэнне падатковага цяжару на эканомiку. У мэтах удасканалення падатковай сiстэмы будуць рэалiзаваны наступныя мерапрыемствы: паляпшэнне падатковай структуры за кошт павышэння долi i значэння прамога падаткаабкладання, прымянення агульнапрынятых мадэлей пабудовы асноўных падаткаў i збораў, перагляду прымяняльных падатковых iльгот, пашырэння падатковай базы кожнага з устаноўленых падаткаў i збораў; знiжэнне нагрузкi на фонд заработнай платы; аптымiзацыя ставак i ўдасканалення механiзму выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi; павышэнне стымулюючай ролi мытнай палiтыкi; выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання для ўсiх катэгорый плацельшчыкаў шляхам аптымiзацыi падатковых ставак; удасканаленне сiстэмы падатковага адмiнiстравання, якое павiнна забяспечваць знiжэнне ўзроўню выдаткаў выканання падатковага заканадаўства як для дзяржавы, так i для плацельшчыкаў; аптымiзацыя суадносiнаў рэспублiканскiх i мясцовых падаткаў i збораў з арыентацыяй на павышэнне ролi i пашырэнне самастойнасцi мясцовых бюджэтаў за кошт павелiчэння ўдзельнай вагi маёмасных падаткаў i экалагiчных плацяжоў. Пры захаваннi высокага ўзроўню сацыяльных расходаў бюджэтная палiтыка ў 2006-2010 гадах будзе накiравана на: стварэнне ўмоў для поўнага i ўстойлiвага выканання фiнансавых абавязацельстваў дзяржавы i канцэнтрацыю рэсурсаў бюджэту на вырашэннi ключавых задач пры адначасовым скарачэннi неэфектыўных расходаў; забеспячэнне эфектыўнай работы сiстэмы кiравання дзяржаўнымi фiнансамi на ўсiх стадыях бюджэтнага працэсу, уключаючы фармiраванне новых сiстэм фiнансавай падтрымкi рэгiёнаў; прыняцце мераў па ўдасканаленню працэдур дзяржаўных закупак, устараненню парушэнняў у гэтай сферы. 9.2. Грашова-крэдытная палiтыка Стратэгiчныя мэты грашова-крэдытнай палiтыкi ў 2006-2010 гадах — забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання грашова-крэдытнай сiстэмы, яе садзейнiчанне дасягненню ўстойлiвага эканамiчнага росту, павышэнню рэальных грашовых даходаў насельнiцтва, росту iнвестыцый i зберажэнняў. Грашова-крэдытная палiтыка будзе накiравана на знiжэнне ўзроўню iнфляцыi з дапамогай манетарных iнструментаў нараўне з мерамi агульнай эканамiчнай палiтыкi. Прадугледжваецца таксама забеспячэнне ўстойлiвасцi беларускага рубля, у тым лiку яго пакупной здольнасцi i абменнага курсу ў адносiнах да замежных валют. Асноўныя задачы развiцця банкаўскай сiстэмы краiны: павышэнне ўстойлiвасцi банкаў, павелiчэнне iх капiталу i рэсурснай базы; аптымiзацыя структуры актываў i пасiваў банкаў для павелiчэння аб’ёмаў доўгатэрмiновага крэдытавання рэальнага сектара эканомiкi i насельнiцтва; пашырэнне складу i паляпшэнне якасцi банкаўскiх паслуг, развiццё iнфармацыйных i новых банкаўскiх тэхналогiй. Тэмпы нарошчвання грашовага прапанавання ў нацыянальнай валюце будуць вытрымлiвацца ў адпаведнасцi з попытам эканомiкi на грошы i з мэтавым параметрам iнфляцыi, дапушчальны ўзровень якога да 2010 года не павiнен перавысiць 5 працэнтаў. Пры гэтым валавыя крэдыты банкаў павялiчацца ў 2,7 раза. Прадоўжыцца працэс узаемавыгаднага зблiжэння грашовых сiстэм i банкаўскiх сектараў Рэспублiкi Беларусь i iншых краiн СНД, перш за ўсё Расiйскай Федэрацыi, у рамках функцыянавання Саюзнай дзяржавы i iншых iнтэграцыйных утварэнняў. 9.3. Цэнавая палiтыка i стварэнне канкурэнтнага асяроддзя Важнейшымi напрамкамi цэнавай палiтыкi вызначаны фармiраванне механiзму, якi стымулюе структурную перабудову эканомiкi, стварэнне ўмоў для павышэння эфектыўнасцi функцыянавання i канкурэнтаздольнасцi галiн эканомiкi, стабiльны рост жыццёвага ўзроўню насельнiцтва краiны. Для дасягнення гэтых мэтаў прадугледжваецца правядзенне ўзважанай цэнавай палiтыкi, якая грунтуецца на гiбкiм спалучэннi свабодных i рэгулюемых цэн. Асноўныя задачы ў галiне цэнаўтварэння: скарачэнне цэнавых дыспрапорцый; удасканаленне механiзмаў цэнавага рэгулявання, накiраваных на стварэнне бар’ераў для неапраўданага росту выдаткаў i ўстанаўлення завышаных цэн, у тым лiку i для суб’ектаў натуральных манаполiй; рэгуляванне ўнутранага ўзроўню цэн з улiкам цэн у сумежных краiнах для абароны эканамiчных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь. Антыманапольная палiтыка будзе накiравана на стварэнне ўмоў для роўнай, добрасумленнай канкурэнцыi вытворцаў на нацыянальным рынку пры дапамозе: прадухiлення, абмежавання i спынення манапалiстычнай дзейнасцi суб’ектаў гаспадарання i дзяржаўных органаў кiравання; спынення нядобрасумленнай канкурэнцыi; забеспячэння прававой абароненасцi добрасумленнай канкурэнцыi; садзейнiчання развiццю канкурэнцыi на таварных рынках краiны; кантролю за эканамiчнай канцэнтрацыяй; удасканалення рэгулявання дзейнасцi натуральных манаполiй; прывядзення антыманапольнага рэгулявання з улiкам адкрытасцi нацыянальнай эканомiкi ў адпаведнасць з мiжнароднымi нормамi. 9.4. Iнстытуцыянальныя пераўтварэннi i развiццё рыначнай iнфраструктуры Важнейшай задачай у iнстытуцыянальнай галiне будзе развiццё сiстэмы iнстытутаў, неабходных для мабiлiзацыi фiнансавых рэсурсаў на мадэрнiзацыю эканомiкi, павышэнне яе эфектыўнасцi i канкурэнтаздольнасцi на аснове ўкаранення i распаўсюджвання новых тэхналогiй. Для гэтага прадугледжваюцца: актывiзацыя рынку карпаратыўных папер; пашырэнне спектра iнструментаў фондавага рынку; удасканаленне фiнансавых паслуг, што аказваюцца нябанкаўскiмi iнстытуцыянальнымi iнвестарамi (iнвестыцыйныя фонды, фiнансавыя, лiзiнгавыя, траставыя, страхавыя кампанii); развiццё спецыялiзаваных нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых iнстытутаў, якiя садзейнiчаюць накапленню i пераразмеркаванню капiталаў (iнстытут крэдытнай кааперацыi); актывiзацыя развiцця сiстэмы фiнансавых рынкаў i iнстытутаў, уключаючы банкаўскi сектар i сетку нябанкаўскiх фiнансавых арганiзацый (партфельныя фонды, фонды венчурнага (рызыкоўнага) капiталу, лiзiнгавыя i факторынгавыя кампанii, страхавыя кампанii); фармiраванне эфектыўнай сiстэмы фiнансавага пасрэднiцтва ў эканомiцы, што запатрабуе развiцця даверу да iнстытутаў фiнансавага пасрэднiцтва. Для далейшага развiцця страхавой дзейнасцi неабходна: развiваць добраахвотныя вiды страхавання, уключаючы вiды страхавання, якiя адносяцца да страхавання жыцця; удасканалiць парадак фармiравання страхавых рэзерваў; увесцi абавязковыя вiды страхавання ў сферах, звязаных з найбольшымi рызыкамi, у тым лiку абавязковае страхаванне жылых памяшканняў пры iпатэчным жыллёвым крэдытным страхаваннi; павысiць капiталаёмiстасць страхавых арганiзацый; сфармiраваць нацыянальную сiстэму экспартных крэдытаў. 9.5. Развiццё малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва Дзяржаўная палiтыка падтрымкi малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва будзе накiравана на стварэнне арганiзацыйных, прававых i эканамiчных умоў, якiя садзейнiчаюць дынамiчнаму i ўстойлiваму развiццю гэтага сектара эканомiкi, фармiраванню рацыянальнай галiновай структуры прадпрымальнiцкай дзейнасцi, стымуляванню развiцця прадпрымальнiцтва ў малых гарадскiх паселiшчах i сельскай мясцовасцi. Для гэтага прадугледжваюцца: комплекснае ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе дзейнасць суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва; забеспячэнне каардынацыi дзейнасцi дзяржаўных органаў i грамадскiх арганiзацый па аказанню падтрымкi малому i сярэдняму прадпрымальнiцтву; стварэнне спрыяльных умоў для доступу суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва да крэдытна-фiнансавых рэсурсаў, уключаючы далейшае развiццё механiзмаў мiкрафiнансавання, спрашчэнне працэдуры атрымання мiкракрэдытаў, укараненне механiзмаў гарантавання вяртання мiкракрэдытаў, а таксама да матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, навукова-тэхнiчных распрацовак, новых i высокiх тэхналогiй; далейшае пашырэнне i ўдасканаленне сiстэмы падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў для прадпрымальнiцтва; актывiзацыя вытворчай, iнавацыйнай, iнвестыцыйнай, знешнеэканамiчнай дзейнасцi i нарошчванне экспартнага патэнцыялу суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва на аснове павышэння ўзроўню канкурэнтаздольнасцi прадукцыi, што iмi выпускаецца; арганiзацыя ўзаемадзеяння малых вытворчых прадпрыемстваў з буйнымi шляхам развiцця кааператыўных сувязей. Да 2010 года доля валавога ўнутранага прадукту, вырабленага суб’ектамi малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва, у агульным аб’ёме ВУП дасягне 20 — 22 працэнты. 10. ЗНЕШНЕЭКАНАМIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I НАРОШЧВАННЕ ЭКСПАРТУ Асноўнымi напрамкамi знешнеэканамiчнай дзейнасцi павiнны стаць пашырэнне экспарту, рацыяналiзацыя аб’ёму i структуры iмпарту, паглыбленне ўзаемадзеяння з сусветным рынкам, ажыццяўленне эфектыўнай знешнегандлёвай палiтыкi, узаемаўвязанай з макраэканамiчнай i прамысловай палiтыкай, якiя забяспечваюць дынамiчнае развiццё знешнеэканамiчнага комплексу краiны i абарону iнтарэсаў нацыянальнага рынку ад неспрыяльнага ўздзеяння сусветнай кан’юнктуры. Для гэтага спатрэбяцца: узмацненне канкурэнтных пазiцый на сусветных рынках традыцыйных беларускiх вытворцаў-экспарцёраў за кошт знiжэння затрат на вытворчасць экспартнай прадукцыi, укаранення новых тэхналогiй, якiя забяспечваюць адпаведнасць гэтай прадукцыi патрабаванням мiжнародных стандартаў; актывiзацыя iмпартазамяшчэння; стварэнне новых экспартаарыентаваных вытворчасцяў на аснове айчынных навукова-тэхнiчных распрацовак; павышэнне долi навукаёмiстай прадукцыi ў агульным аб’ёме экспарту; актыўнае прымяненне новых формаў гандлю (стварэнне беларускiх гандлёвых кампанiй за мяжой, фiнансава-прамысловых груп з замежнымi партнёрамi, экспарт тэхналогiй, адкрыццё зборачных вытворчасцяў з адначасовым фармiраваннем сетак тэхнiчных цэнтраў, прадстаўнiцтваў прадпрыемстваў у краiнах блiзкага i далёкага замежжа); прыцягненне замежных фiнансавых рэсурсаў, уключаючы прамыя замежныя iнвестыцыi; аптымiзацыя i збалансаванасць гандлёвых i плацежных адносiнаў у знешнiм гандлi; замацаванне мiжнароднай спецыялiзацыi беларускай эканомiкi на аснове традыцыйных экспартных пазiцый (грузавыя аўтамабiлi, трактары, прадукцыя нафтахiмiчнага комплексу i льнаводства), а таксама ўкараненне ў новыя рыначныя нiшы айчыннай прадукцыi, створанай з выкарыстаннем высокiх тэхналогiй; удасканаленне механiзму кiравання i рэгулявання знешнеэканамiчнай дзейнасцi; фармiраванне мытнай палiтыкi краiны з улiкам яе мiжнародных абавязацельстваў i ў рамках пагадненняў з Расiйскай Федэрацыяй. Прадугледжваецца далейшае развiццё экспарту паслуг — важнай крынiцы валютных паступленняў, якая не патрабуе вялiкiх iнвестыцый. У структуры iх экспарту першараднае значэнне будуць мець развiццё паслуг транспарту, сувязi, паслуг, звязаных з абслугоўваннем iнфраструктуы рыначнай гаспадаркi (банкаўскiя, страхавыя, прававыя, маркетынгавыя, кансалтынгавыя, iнфармацыйныя), а таксама прасоўванне на знешнiя рынкi паслуг, якiя садзейнiчаюць актывiзацыi чалавечага фактару (iнтэлектуальныя, адукацыйныя, медыцынскiя, прафесiйныя, турысцкiя), паслуг ваенна-тэхнiчнага прызначэння. У сiстэме знешнеэканамiчных сувязяў важнейшая роля належыць супрацоўнiцтву ў рамках эканамiчнай iнтэграцыi Беларусi i Расii, умацаванню i паглыбленаму развiццю сувязяў з дзяржавамi — удзельнiцамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама з iншымi iнтэграцыйнымi ўтварэннямi. Далейшае развiццё iнтэграцыйных працэсаў з Расiйскай Федэрацыяй будзе ажыццяўляцца ў рамках Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы. Неабходна прадоўжыць фармiраванне агульнай эканамiчнай прасторы на аснове развiцця свабоднага гандлю, плацежнага саюза, адзiнай навукова-тэхналагiчнай, iнвестыцыйнай i iнфармацыйнай прасторы, аб’яднанай транспартнай i энергетычнай сiстэмы. Развiццё iнтэграцыйных сувязяў з краiнамi па-за СНД прадугледжваецца накiраваць на забеспячэнне збалансаванасцi гандлёвых аперацый i стварэнне ўмоў для замацавання беларускiх вытворцаў на асвоеных рынках i пашырэння геаграфii экспартных рынкаў, а таксама на завяршэнне працэсу далучэння Рэспублiкi Беларусь да СГА. Актывiзацыя супрацоўнiцтва з такiм Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады |
|