21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскве абрушыўся рынак: дзесяткi загiнуўшых i пацярпеўшых

Учора ў 5:20 ранiцы ў Маскве адбылося абрушэнне рынка па вулiцы Баўманская, д. 47/1. Агульная плошча абрушэння склала 13 тысяч квадратных метраў.

Нягледзячы на такi раннi час, у вынiку аварыi пацярпелi людзi. Згодна з паведамленнямi праваахоўных органаў расiйскай сталiцы, загiнулi 47 чалавек, каля 30 атрымалi сур’ёзныя раненнi: пераломы, чэрапна-мазгавыя траўмы. На момант напiсання iнфармацыi, пад заваламi заставалiся каля 40 чалавек. Ад некаторых з iх паступалi званкi з мабiльных тэлефонаў. Сiтуацыя ўскладнялася тым, што ў вынiку пашкоджання водаправода i ацяпляльнай сiстэмы пад развалiны ў падвальныя памяшканнi, дзе таксама маглi знаходзiцца людзi, паступала вада. Каб не даць замерзнуць тым, хто заставаўся пад руiнамi, выратавальнiкi ўстанавiлi цеплавыя пушкi. Разбуранымi канструкцыямi прыдавiла таксама 25 прыпаркаваных побач з рынкам аўтамабiляў, у якiх таксама знаходзiлiся людзi. На месцы трагедыi працавалi больш за 500 выратавальнiкаў.

Паводле папярэдняй версii, прычынай трагедыi стаў моцны снегапад. «Можна ўпэўнена сказаць, што абрушэнне даха рынка ў Маскве — не тэракт», — заявiў журналiстам сталiчны мэр Юрый Лужкоў. Ён прытрымлiваецца версii, што прычынай трагедыi стаў снег. «Дах не павiнен быў ачышчацца ад снегу, бо там быў адкрыты пастаянны сцёк. Спецыяльных патрабаванняў для ачысткi такiх дахаў не прадугледжана», — сказаў мэр.

БОЛЬШАСЦЬ АМЕРЫКАНЦАЎ НЕ ЗАДАВОЛЕНЫ: IХ ПРЭЗIДЭНТА НЕ ПАВАЖАЮЦЬ

Большасць амерыканцаў не задаволены месцам ЗША ў свеце i лiчаць, што сусветныя лiдары не паважаюць прэзiдэнта Джорджа Буша.

Сiтуацыя пачала пагаршацца з 2003 года. Зараз пазiцыi ЗША на сусветнай арэне высока ацэньваюць толькi 43 працэнты апытаных, 59 працэнтаў — прытрымлiваюцца процiлеглага меркавання. У 2002 годзе 79% амерыканцаў лiчылi, што ў ЗША добрая рэпутацыя сярод жыхароў iншых краiн свету. Сёння гэты паказчык упаў да 48 працэнтаў. Значна зменшылася колькасць i тых, хто перакананы, што ЗША здольны паспяхова вырашаць мiжнародныя праблемы: у 2002 годзе такiх было 81 працэнт, сёння — толькi 59 працэнтаў. На 2002 год прыйшоўся i пiк мiжнароднага аўтарытэта Джорджа Буша. Тады 75 працэнтаў жыхароў ЗША лiчылi, што ён карыстаецца вялiкiм уплывам i павагай сярод лiдараў замежных дзяржаў. Зараз толькi 33 працэнты амерыканцаў лiчаць высокiм мiжнародны аўтарытэт Буша.

САВЕЦКI ШЭРЛАК ХОЛМС СТАЎ КАВАЛЕРАМ ОРДЭНА БРЫТАНСКАЙ IМПЕРЫI

Каралева Вялiкабрытанii Елiзавета II прыняла рашэнне ўзнагародзiць ганаровым званнем кавалера Ордэна Брытанскай iмперыi расiйскага акцёра Васiля Лiванава, якi сыграў ролю Шэрлака Холмса ў папулярным расiйскiм тэлесерыяле па творах Артура Конан Дойла.

Пра гэта паведамiў кiраўнiк брытанскай дыпмiсii ў РФ Тонi Брэнтан. Ён назваў Лiванава адным з лепшых акцёраў, якiя ўвасобiлi вобраз знакамiтага лонданскага сышчыка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве абрушыўся рынак: дзесяткi загiнуўшых i пацярпеўшых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика