Трымай сасуды ў чысцiнi
Каму не знаёмае адчуванне здранцвення канечнасцяў, напрыклад, падчас доўгага сядзення ў адным становiшчы? А звязана гэта з сасудамi, iх чысцiнёй. Як жа сачыць за сасудамi?
Адвар з насення лёну — самы просты ў прыгатаваннi сродак, якi добра ачышчае сасуды. Вечарам 1/3 шклянкi насення залiваюць лiтрам вады, даводзяць да кiпення i 2 гадзiны трымаюць на вадзяной лазнi. За ноч адвар настоiцца, ранiцай яго трэба працадзiць. Атрымлiваецца прыкладна 850 мл кiселепадобнай вадкасцi. Яе рэкамендуецца выпiць за 5 дзён. Пiць трэба па 1/3 шклянкi ранiцай нашча i вечарам да яды. Для таго каб быў найлепшы эфект, адвар неабходна прымаць 15 дзён. Лячэнне паўтараюць праз 3 месяцы. Вось яшчэ адзiн рэцэпт ачышчэння сасудаў. Бяруць 1 кiлаграм карэнiшчаў пятрушкi, 1 кiлаграм сельдэрэю з карэнiшчам i 2 лiмоны. Прапускаюць усё праз мясарубку, змешваюць з адной шклянкай мёду. Сумесь захоўваюць у халадзiльнiку i прымаюць ранiцай нашча па 2—3 сталовыя лыжкi. Капiляры верхнiх i нiжнiх канечнасцяў з’яўляюцца рухальнай сiлай цыркуляцыi крывi ў руках i нагах. Iх рэкамендуецца ўмацоўваць выкананнем вельмi простага практыкавання: ляжце спiной на падлогу, пад шыю пакладзiце валiк. Затым паднiмiце ўверх рукi i ногi так, каб ступнi ног размяшчалiся паралельна падлозе. У такiм стане пачынайце трэсцi (вiбрыраваць) рукамi i нагамi адначасова. Часу на такое практыкаванне спатрэбiцца нямнога: яго выконваюць ранiцай i вечарам ад 1 да 3 хвiлiн. Таксама рэкамендуецца апускаць рукi (ногi) у тазiкi з халоднай i гарачай вадой (пачаргова), трымаючы iх у вадзе не менш за 30 секунд. Пасля змазаць шкiпiнарнай маззю i надзець цёплыя рукавiцы (шкарпэткi). Працэдура праводзiцца ранiцай i вечарам, пажаданая колькасць працэдур — 10. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каму не знаёмае адчуванне здранцвення канечнасцяў, напрыклад, падчас доўгага сядзення ў адным становiшчы? А звязана гэта з сасудамi, iх чысцiнёй. Як ж |
|