Аўтобус для «Мiнскай лыжнi»
Для тых, хто ў суботу 25 лютага хоча пабываць у Раўбiчах на «Мiнскай лыжнi-2006», сталiчнае прадпрыемства «Мiнсктранс» арганiзавала спецыяльны аўтобусны маршрут ад аўтавакзала «Маскоўскi» да спорткомплексу «Раўбiчы».
Пройдзе ён па вулiцы Фiлiмонава, праспекту Незалежнасцi, вулiцах Калiноўскага, Карбышава, Лагойскай шашы да спорткомплексу «Раўбiчы» ў прамым i адваротным напрамках. Сесцi ў аўтобус можна на прыпыначных пунктах «Станцыя метро «Усход» i «Карбышава». Поўны кошт праезду ў адзiн бок — 1930 рублёў, для льготнiкаў значна меншы. Бiлеты будзе прадаваць кандуктар прама ў салоне. Адпраўленне — па меры напаўнення. Аўтобусы да паслуг пасажыраў у суботу з паловы дзевятай ранiцы да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 17 гадзiн). Магда КРЭПАК, «Мiнск-Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для тых, хто ў суботу 25 лютага хоча пабываць у Раўбiчах на «Мiнскай лыжнi-2006», сталiчнае прадпрыемства «Мiнсктранс» арганiзавала спецыяльны аўтобу |
|